Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Вы не боитесь фотографироваться с медведем?

10.08.2012
Вы не боитесь фотографироваться с медведем? 9 августа в Минске журналистки Юлия Дорошкевич и Ирина Козлик были оштрафованы судом на 3 миллиона рублей каждая за фотографирование с плюшевым мишкой. В связи с этим в еженедельной рубрике БелаПАН "Вопрос недели" минчане говорили, не боятся ли они фотографироваться с плюшевым медведем. "Лукашенко сказал, что в "плюшевые" игры мы не играем. Поэтому фотографироваться не будем".

Мядзведзь шэсць разоў абакраў кандытарскую краму

10.08.2012
Мядзведзь шэсць разоў абакраў кандытарскую краму belsat.eu Камеры відэаназірання зафіксавалі, як мядзведзь уваходзіць у краму ў пошуках ласункаў, крадзе шакалад і цукеркі.

Шчурко пра выступ беларускай каманды

10.08.2012
Шчурко пра выступ беларускай каманды belsat.eu «Каманда выступіла адпаведна таму, як рыхтавалася. Як паказвае практыка, гэта самы слушны і шчыры адказ, -- мяркуе Сяргей Шчурко. -- Калі «праваліліся» лёгкаатлеты, значыць, былі ў нас праблемы ў лёгкай атлетыцы, пра якія нашая газета «Прессбол» даўно ўжо пісала, ёсць праблемы ў цяжкай атлетыцы. Мы вельмі спадзяваліся на барцоў -- але не атрымалася. «Правалілася» дзюдо, якое дэградуе, гэта не сакрэт».

Шчурко: Хто вінаваты ў правале?

10.08.2012
Шчурко: Хто вінаваты ў правале? belsat.eu Пасля 13 працоўных дзён лонданскай Алімпіяды Беларусь з 10 медалямі (трыма залатымі, трыма срэбранымі і чатырма бронзавымі) займае 16-е месца ў агульным заліку. Тым часам спартовае кіраўніцтва краіны на чале з прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Аляксандрам Лукашэнкам перад выездам паставіла перад спартоўцамі задачу заваяваць 25 медалёў. Як аказалася, невыканальную.

Палет беларускага беспілотніка

10.08.2012
Палет беларускага беспілотніка belsat.eu На распрацоўку першага беларускага беспілотніка спатрэбілася каля 10 гадоў. Цяпер Менскі авіярамзавод гатовы пачаць серыйную вытворчасць лятательнага апарата "Стэрх-БМ". Беспілотнік прайшоў этап заводскіх лётных выпрабаванняў і ў поўнасцю аўтаматычным рэжыме здольны падняцца ў паветра, праляцець па зададзеным маршруце і самастойна прызямліцца.

Ваи?цаховіч: Мы - № 1

10.08.2012
Ваи?цаховіч: Мы - № 1 belsat.eu Як зазначыў Вайцяховіч, сёння няма праблемы зрабіць апарат, які мог бы несці 25 кг, знаходзіцца шэсць гадзін у паветры і лятаць за 300 км. Серыйную вытворчасць беспілотнага лятальнага апарата "Стэрх-БМ" плануецца арганізаваць у 2013 годзе на тэрыторыі прадпрыемства. Абёмы вытворчасці будуць залежаць ад колькасці заказаў, магчымы штогадовы выпуск да дзясятка беспілотнікаў.

Алесін: Такія тэхналогіі толькі ў ЗША ды Ізраіля

10.08.2012
Алесін: Такія тэхналогіі толькі ў ЗША ды Ізраіля belsat.eu „Цяпер такімі тэхналогіямі валодаюць толькі ЗША ды Ізраіль -- самалётны ўзлёт, аўтаматычны рух па маршруце, выканане палётнага задання і вяртанне. Усё з выкарыстаннем спадарожнікавай навігацыі", - гаворыць вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін. Паводле Алесіна, вытворчасць беспілотнікаў разлічаная перадусім на пакупінікоў у Лацінскай Амерыцы ды на арабскія краіны. Паводле ж афіцыйнай версіі вытворцаў беларускага беспілотніка, яго патэнцыяльнымі заказчыкамі павінны стаць міністэрствы абароны, унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях.

Агляд падзеяў замежжа

09.08.2012
Агляд падзеяў замежжа Агляд падзеяў замежжа belsat.eu

Поп-зоркі на палітычным небе

09.08.2012
Поп-зоркі на палітычным небе І з Марсу на Зямлю, дзе палітыкі ды праваабаронцы -- не адзіныя, хто заўважае белыя плямы на мапе сусветнай дэмакратыі. Сваю пазіцыю адносна парушэння правоў чалавека і існавання дыктатуры выказваюць са сцэны і сусветныя поп-зоркі. Што хаваецца пад гэтаю тэндэнцыяй? PR ці спроба выкарыстаць музычную трыбуну для сапраўдных зменаў? belsat.eu

Каштоўная тлустасць

09.08.2012
Каштоўная тлустасць А ўжо з заўтрашняга дня павышаюцца кошты на хлеб і мяса курыцы. На 10 %. Апрача гэтага, з суботы больш як на траціну даражэюць сацыяльныя малочныя прадукты. Міністэрства эканомікі тлумачыць захаду павелічэннем закупачных коштаў на збожжа, а таксама стратнасцю вытворчасці нізкатлустых малочных вырабаў, якія і без таго адсутнічаюць на прылаўках спажывецкіх крамаў. belsat.eu

Без ініцыятывы ды будучыні

09.08.2012
Без ініцыятывы ды будучыні Сёння ж Цэнтрвыбаркам краіны заявіў, што ўчастак для галасавання пры беларускай амбасадзе ў Швецыі створаны не будзе. І ў працяг выбарчай тэмы. Сваё стаўленне да выбараў выказаў і кіраўнік краіны. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, апазіцыя выбары прайграе, а міжнародныя назіральнікі -- усяго толькі «наглядчыкі». Праўда, ад фармулёўкі для новага парламенту Лукашэнка ўстрымаўся. Якім ён будзе? belsat.eu

У пошуках вінаватых

09.08.2012
У пошуках вінаватых З алімпійскага Лондану беларускія спартоўцы медаль за медалём працягваюць цешыць суайчыннікаў. Аднак падзяляюць радасць ад перамог, як выявілася сёння, не ўсе. Аляксандр Лукашэнка ў час працоўнай паездкі па Астравеччыне звінаваціў у правальным выступе на Алімпіядзе і беларускую дэлегацыю, і міжнароднае судзейства. Хто насамрэч вінаваты ў невыкананні плану медалёў? belsat.eu

Нафтавыя непаразуменні

09.08.2012
Нафтавыя непаразуменні Ці пастаўляецца з Расеі ў Беларусь сыравіна для вытворчасці растваральнікаў і разбаўляльнікаў? Пытанне канкрэтнае. Адказы -- розныя. І нават змяняліся ў тых самых крыніцах цягам дня. belsat.eu

Расплата за салідарнасць

09.08.2012
Расплата за салідарнасць Br 3 млн штрафу за фотаздымак... з мядзведзікам. Такое пакаранне атрымалі сёння журналісткі Юлія Дарашкевіч ды Ірына Козлік. У скандал вакол шведскага дэсанту ўцягваецца ўсё больш людзей. Як у краіне, гэтак і за межамі. Чарговая нечаканая навіна прыйшла з Бруселю. У адказ на дзеянні афіцыйнага Менску Еўразвяз можа адклікаць з Беларусі ўсіх сваіх дыпламатычных прадстаўнікоў. belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]