Сірыйская армія вяртае кантроль над Халебам -- эканамічнаю сталіцаю краіны. Пасля больш як 2 тыдняў супраціву паўстанцы пачалі адступаць. На баку дзяржаўнага войска -- 20 тысячаў, рэвалюцыянераў -- толькі шэсць. Але бярэцца пад увагу кожны баец і кожны метр зямлі -- вынік бітвы за сірыйскі Сталінград можа стаць вырашальным для ўсёй вайны.
Дзеянні Расеі напэўна ўскладняць і без таго крытычную сітуацыю ў беларускім дзяржаўным скарбе. Сваю занепакоенасць выказала на паседжанні Савету Міністраў старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова. Налета сума вонкавых выплатаў Беларусі складзе амаль 8 мільярдаў долараў, што практычна раўняецца абёму нашых золатавалютных рэзерваў.
Рэха плюшавага скандалу далятае і за ўсходнюю мяжу Беларусі. Сёння Аляксандру Лукашэнку патэлефанаваў Уладзімір Пуцін. Афіцыйна паведамляецца, што кіраўнікі краінаў пацвердзілі гатовасць супольнымі высілкамі ўмацоўваць адзіную абаронную прастору. Аднак адразу пасля размовы высветлілася, што Расейская чыгунка заблакавала транспартаванне расейскай нафты ў Беларусь. Што, у сваю чаргу, заблакуе вытворчасць беларускіх растваральнікаў.
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО