Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Першая катастрофа». Трэйлер

06.08.2012
«Першая катастрофа». Трэйлер Дакументальны фільм на "Белсаце" 6 жніўня, 21:25

«Відзьмо-невідзьмо» на «Белсаце»

06.08.2012
«Відзьмо-невідзьмо» на «Белсаце» Інтэрвю з Сяргеем Філімонавым ды болей інфармацыі тут: belsat.eu

Палёт і прызямленне "Curiosity"

06.08.2012
Палёт і прызямленне Curiosity belsat.eu Навуковы марсаход "Curiosity" распачаў даследаванні ў кратары Гейла (Gale Crater). Падарожжа на Марс доўжылася больш за 8 месяцаў, за гэты час "Curiosity" праляцеў каля 567 млн кіламетраў. Пасадка адбылася ў аўтаматычным рэжыме, што сталася важнаю перамогаю для Амерыканскага касмічнага агенцтва, фінансаванне якога апошнім часам значнае скарацілася. Да таго ж нядаўна згарнулі касмічную праграму запуску "Шатлаў", якая праіснавала 30 гадоў.

Палітолаг Лагвінец пра высылку амбасадара Эрыксана

06.08.2012
Палітолаг Лагвінец пра высылку амбасадара Эрыксана Унутры рэжыму шмат хто не задаволены адстаўкай Эрыксана, лічыць палітолаг. Паводле яго, пра гэта сведчыла разгубленасць прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных. belsat.eu

Незабяспечаныя заробкі

04.08.2012
Незабяспечаныя заробкі Па выніках першага паўгоддзя вытворчасць працы расла значна марудней, чым сярэдні заробак. Аднак Аляксандр Лукашэнка паабяцаў чарговае павышэнне -- гэтым разам для бюджэтнікаў і вайскоўцаў, ужо з 1 верасня. У такой сітуацыі ўраду застаецца адно: браць грошы ў золатавалютных рэзервах, якія і без таго змяншаюцца. Сітуацыю ўскладняе верагоднасць зніжэння беларускага экспарту -- пра гэта ўжо кажуць у Нацбанку. Якім жа коштам прафінансуецца перадвыбарчая шчодрасць?

Салідарныя з Беларуссю

04.08.2012
Салідарныя з Беларуссю Роўна год Алесь Бяляцкі за кратамі. Улады Беларусі зрабілі з праваабаронцы палітвязня, але не ўдалося знішчыць справы Алеся: створаны ім цэнтр "Вясна" працягвае дапамагаць людзям. Міжнародная ж супольнасць выказвае з праваабаронцам ды іншымі беларускімі палітвязнямі сваю салідарнасць.

Не толькі дыпламатычная страта

04.08.2012
Не толькі дыпламатычная страта Выcыланне шведскага амбасадара Стэфана Эрыксана з Беларусі імгненна набрала міжнародны рэзананс. Рэзка адрэагавала кіраўніцтва Еўразвязу. Негатыўна ацанілі крок афіцыйнага Менску незалежныя палітолагі ды аналітыкі. А мы, у сваю чаргу, паспрабавалі разабрацца, кім стаў Стэфан Эрыксан для Беларусі.

Янку Брылю -- 95

04.08.2012
Янку Брылю -- 95 Сёння 95 гадоў споўнілася б народнаму пісьменніку Беларусі, празаіку, публіцысту, перакладчыку Янку Брылю. Пісьменніка няма з намі ўжо 6 гадоў, але ягоныя творы засталіся ў школьных падручніках і, галоўнае, у сэрцах чытачоў.

Небяспечная вада

03.08.2012
Небяспечная вада Да канца лета яшчэ месяц, а статыстыка выпадкаў на вадзе ўжо палохае. З пачатку года падчас купання загінулі амаль тры сотні чалавек. Дзеці ды дарослыя. Большасць з апошніх -- праз алкаголь. Як кажуць, пянаму і мора па калена. Тым больш мажлівасці ўплываць на такіх "плывуноў" у ратаўнікоў моцна абмежаваныя.

Ціхан -- за бортам алімпіяды

03.08.2012
Ціхан -- за бортам алімпіяды Трохразовы чэмпіён свету, прызёр алімпійскіх гульняў, рэкардсмен Беларусі... Ці на гэтым у гісторыі поспеху Івана Ціхана стаіць кропка? Легендарнага атлета адхілі ад спаборніцтваў у Лондане. Усяму віною -- допінгавы скандал васьмігадовай даўніны ў Афінах.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]