Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

"Цацачны гандляр з Давыд-Гарадка". Трэйлер

01.08.2012
Цацачны гандляр з Давыд-Гарадка. Трэйлер Дакументальны фільм на "Белсаце". Глядзець тут: belsat.eu

Вызначэньне пераможцаў у конкурсе ад Радыё Свабода

01.08.2012
Вызначэньне пераможцаў у конкурсе ад Радыё Свабода Для ўдзелу ў конкурсе дастаткова было далучыцца да суполак Радыё Свабода ў Facebook (www.facebook.com ці Vkontakte (vk.com і паставіць «лайк». Выпадкова абраныя пераможцы атрымаюць кароткахвалевыя прымачы. www.svaboda.org

"Дэфект". Трэйлер

01.08.2012
Дэфект. Трэйлер 9-ая серыя крымінальнага серыяла на "Белсаце" шточацвер 21:45

Аляксандр Алесін пра адстаўкі ў войску

01.08.2012
Аляксандр Алесін пра адстаўкі ў войску Адмыслоўцы выказаліся пра звальненні ў беларускім войску, выкліканыя скандалам са шведскім дэсантам мядзведзікаў. belsat.eu

Санслужба: праверак па "маргарынавых рэках" не будзе

01.08.2012
Санслужба: праверак па маргарынавых рэках не будзе Размешчаныя ў інтэрнэце фотаздымкі, якія даводзяць, што на Магілёўскім хлебазаводзе №4 слодыч робяць з маргарыну, які расцёкся па падлозе, - не падстава для санітарнай праверкі. belsat.eu

Фатограф "маргарынавых рэкаў" Трызуноў пра звальненне

01.08.2012
Фатограф маргарынавых рэкаў Трызуноў пра звальненне Некалькі тыдняў таму грузчык магілёўскага хлебазаводу № 4 Уладзімір Трызуноў сфатаграфаваў, а потым апублікаваў у інтэрнэце фота таго, як захоўваецца на прадпрыемстве маргарын, з якога пякуць слодыч. Работнік паведаміў, што маргарынавая катастрофа цягнулася некалькі тыдняў і была выкліканая глупствам кіраўніцтва, якое закупіла процьму маргарыну для печыва, але не змагло захаваць яго ў спёку. belsat.eu

Пытанне тыдня: наколькі небяспечны Мінск?

01.08.2012
Пытанне тыдня: наколькі небяспечны Мінск? Ці лёгка ў Мінску атрымаць "у морду"?

Пад градам і дажджом

31.07.2012
Пад градам і дажджом Сіноптыкі папярэджвалі... але аж такіх наступстваў стыхіі не чакалі. Толькі на Піншчыне пашкоджаныя сорак чатыры дамы. Знішчаныя палеткі сельска-гаспадарчых культураў. Без асвятлення на некаторы час засталіся некалькі паселішчаў. belsat.eu

Хлеб з падлогі

31.07.2012
Хлеб з падлогі А зараз вяртаемся да падзеяў у Беларусі і да праблемаў, якія старанна замоўчваюцца на мясцовым узроўні. Апошні прыклад -- справа грузчыка Уладзіміра Трызунова, які паказаў неахайнасць працаўнікоў чацвёртага Магілёўскага хлебнага заводу. А менавіта -- выклаў у сеціва здымкі з разлітым па цэху маргарынам, які працаўнікі старанна згрэблі з падлогі, замясілі ў цеста і выпеклі хлеб для жыхароў свайго гораду. Трызуноў у выніку пазбавіўся працы, але не жадання адстойваць свае правы. belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

31.07.2012
Агляд падзеяў замежжа Агляд падзеяў замежжа belsat.eu

Прыслухаліся да крытыкі?

31.07.2012
Прыслухаліся да крытыкі? Алеся Міхалевіча, былога кандыдата на прэзідэнцтва і палітычнага ўцекача, -- больш няма ў цэнтральнай базе Інтэрполу. Пра гэта сведчыць адпаведнае паведамленне, якое атрымаў палітык. Аднак Міхалевіч цвердзіць, што ягонае прозвішча ў некаторых спісах арганізацыі застаецца надалей. belsat.eu

Сумнеўныя саступкі

31.07.2012
Сумнеўныя саступкі А іншы экс-кандыдат, Мікола Статкевіч, асуджаны ў той жа справе, -- няспынна зазнае ціск за кратамі. Камісія магілёўскай турмы № 4 адмовілася змякчыць яму рэжым утрымання. І адначасова паабяцала не прапаноўваць болей палітвязню напісаць прашэнне аб памілаванні. Пра гэта Статкевіч паведаміў у лісце сваёй жонцы Марыне Адамовіч. belsat.eu

Міліцэйскія коміксы

31.07.2012
Міліцэйскія коміксы Тры мільёны штрафу за малюнкі? Цалкам рэальна. Прынамсі, калі іх героі -- аршанскія міліцыянты. Такі вырак пагражаў актывістцы кампаніі "Наш дом" Яніне Ляснеўскай. Але нават у беларускіх судах розум часам перамагае, а праваахоўнікі... прайграюць. belsat.eu

Кадравыя змены

31.07.2012
Кадравыя змены Шэраг кадравых зменаў таксама ў дзяржаўных органах кіравання. Сяргея Румаса звольнілі з пасады намесніка прэмер-міністра. А Міністэрства транспарту і камунікацыі атрымала новага кіраўніка.

Рэха плюшавай вайны

31.07.2012
Рэха плюшавай вайны І хоць не ў панядзелак, як абяцаў, а ў аўторак... але кадравыя рашэнні Аляксандр Лукашэнка прыняў. У сувязі з усё ж такі прызнаным палётам шведаў над Беларуссю пагоны паляцелі з кіраўніка Памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага і Дзмітрыя Пахмелкіна -- камандуючага авіяцыяй і СПА краіны. Сваіх пасадаў яны пазбавіліся за няпоўнае запэўніванне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Атрымала па шапках за шведскі дэсант і самае высокае начальства Мінабароны. belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]