Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Прыбытак раствараецца

27.07.2012
Прыбытак раствараецца Расея не хоча мець стратаў на 2 млрд долараў з-за Беларусі. А менавіта столькі можа недаатрымаць сёлета расейскі бюджэт праз дзеянні беларускага боку. Масква знайшла спосаб спыніць схему, паводле якой Беларусь прадае ў Еўропу айчынныя растваральнікі, вырабленыя з расейскай нафты, -- і не плаціць пры гэтым аніякага мыта.

Стары Дзень Незалежнасці

27.07.2012
Стары Дзень Незалежнасці Без крыві ды змагання пасля распаду савецкай імперыі Беларусь атрымала незалежнасць. 22 гады таму Вярхоўны Савет -- тады яшчэ БССР -- прыняў "Дэкларацыю аб суверэнітэце", якая і стала падмуркам сучаснай дзяржаўнасці. Але толькі пяць гадоў 27 ліпеня было афіцыйным Днём Незалежнасці. Цяпер пра гэтую падзею патрыёты нагадваюць толькі "партызанскімі" сродкамі, аднак большасць беларусаў пра яе нават не памятае.

Ярмошына пра беларускую дэмакратыю

27.07.2012
Ярмошына пра беларускую дэмакратыю "Мы развялі такую дэмакратыю, якая шакуе нават АБСЕ", -- заявіла старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына на паседжанні ў Менску.

Флэш-моб са званамі напярэдадні Алімпіяды

27.07.2012
Флэш-моб са званамі напярэдадні Алімпіяды Тысячы вялікіх і малых званоў прагучалі па ўсёй Вялікабрытаніі перад адкрыццём Алімпійскіх гульняў. Гаспадары Алімпіяды арганізавалі перазвон па ўсёй краіне. Гэтак яны віталі Алімпіяду.

Басанож па свеце, анонс

27.07.2012
Басанож па свеце, анонс Праграма на "Белсаце". глядзець тут: belsat.eu

«Фаду». Трэйлер

27.07.2012
«Фаду». Трэйлер Дакументальны музычны фільм на "Белсаце" 29 ліпеня, 22:00

Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча. Анонс

27.07.2012
Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча. Анонс Праграма на "Белсаце". Глядзець тут: belsat.eu

Каваленка: Начальнік атрада ставіцца перадузята

27.07.2012
Каваленка: Начальнік атрада ставіцца перадузята belsat.eu Жонка зняволенага Сяргея Каваленкі распавядае пра тое, як у калоніі ставяцца да палітвязня.

Алесін: Ці магла СПА не зрэагаваць?

27.07.2012
Алесін: Ці магла СПА не зрэагаваць? „Сродкі, якія стаяць на ўзбраненні нашай СПА проста тэхнічна няздольныя гэтага зрабіць -- ва ўмовах халмістай і лясістай мясцовасці выявіць абект на нізкай вышыні магчыма толькі выпадкова нашымі сродкамі СПА, - заявіў эксперт. - Гэтая тэхніка -- распрацоўкі 70-х гг., была зробленая ў лепшым выпадку ў 80-х. А некаторыя радары былі вырабленыя ў 70-х гг."

Алесін: Чаму "прамаргалі" мядзведзікаў?

27.07.2012
Алесін: Чаму прамаргалі мядзведзікаў? Аляксандр Алесін падкрэслівае, што сістэма супрацьпаветранай абароны арганізавана такім чынам, што пры выяўленні парушальніка абавязкова б зрэагавала. „Адмыслова для такіх мэтаў нясуць дзяжурства верталёты „МІ-24", так званыя „кракадылы", хуткасць якіх 320 км/г і яны маюць магутнае ўзбраенне. Яны здольныя такія малахуткасныя абекты дагнаць, ураўняць з імі хуткасць і даць загад аб пасадцы", - распавёў вайсковы аглядальнік у інтэрвю „Белсату".

Агляд спартовых навінаў

26.07.2012
Агляд спартовых навінаў БАТЭ КРОЧЫЦЬ ДАЛЕЙ БАТЭ -- у 3-м раўндзе кваліфікацыі самага прэстыжнага клубнага турніру Старога свету -- футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У матчы ў адказ дружына Віктара Ганчарэнкі распісала нулявую нічыю з македонскім "Вардарам" на яго полі.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]