Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Пасварыла каналізацыя

26.07.2012
Пасварыла каналізацыя Вада -- дзяржаўная, а трубы -- прыватныя. Каналізацыя па вуліцы Піянерскай у Рэчыцы набытая за ўласныя сродкі часткаю яе жыхароў. Аднак водаканал узяў гэтыя трубы на свой улік і хоча падлучыць да іх новыя, каб забяспечыць злівам вады іншую частку жыхароў. На чыім баку праўда? А, можа, у кожнага свая?

Агляд падзеяў замежжа

26.07.2012
Агляд падзеяў замежжа Буйны пажар на шахце "Камсамолец" у Кемераўскай вобласці ўдалося ліквідаваць. На шчасце, абышлося без ахвяраў. Усе 263 гарнякі эвакуяваныя з шахты. Прычыны гэтага -- ужо шостага за год надзвычайнага здарэння на шахтах Кузбасу -- высвятляюцца.

Пралік міліцыянтаў

26.07.2012
Пралік міліцыянтаў Затрыманага ў дзень свайго 25-годдзя Віталя Ругайна вызвалілі ў зале суда! Міліцыянты, якім напярэдадні ўдалося сапсаваць журналісту дзень народзінаў, сёння не змаглі даказаць, што хлопец публічна мацюкаўся. Што праўда, праваахоўнікі маюць цяпер 5 дзён на тое, каб сабраць доказы супраць Віталя, якія б пацвердзілі факт здзяйснення ім дробнага хуліганства.

Бясконцая бітва

26.07.2012
Бясконцая бітва Тым часам у Беларусі распачынаецца галоўная бітва -- за ўраджай. На самым высокім дзяржаўным узроўні зацвердзілі план: сабраць 9 млн тонаў збожжа. Але нават калі амбітныя планы не сарве надворе, то атрыманы прыбытак і так не кампенсуе стратаў сельскай гаспадаркі. Каб разлічыцца з усімі пазыкамі, аграрыям трэба працаваць без заробкаў і прыбыткаў паўтара года.

Разбор палёту

26.07.2012
Разбор палёту Вайсковая і памежная сістэмы не гарантуюць бяспекі беларускім грамадзянам. Факт незаконнага ўварвання ў паветраную прастору нашай краіны шведскага самалёта пацвердзіў галоўнакамандуючы беларускім войскам -- Аляксандр Лукашэнка. Ды выказаў шкадаванне, што вайскоўцы не збілі лятак з маладзёнамі на борце. Ці пашкадуе цяпер прэзідэнт хлусаў у пагонах, якія сцвярджалі, што парушэння беларускай мяжы не было? І які лёс чакае раней затрыманых у "плюшавай справе"?

Мастак зрабіў фотавыставу пра апошнія меню злачынцаў

26.07.2012
Мастак зрабіў фотавыставу пра апошнія меню злачынцаў Стэйк, марозіва і яблычны пірог -- гэтыя стравы найчасцей аказваюцца ў апошніх меню вядомых злачынцаў, асуджаных на смерць у ЗША. belsat.eu

Арсень Крыцкі пра помнік маракам

26.07.2012
Арсень Крыцкі пра помнік маракам У гістарычна-культурным комплексе "Лінія Сталіна" ўсталююць помнік маракам, але без Андрэеўскага сцяга, як было першапачаткова задумана. Пра гэта паведаміў аўтар праекту "Марское братэрства -- непарушнае!" Арсень Крыцкі на прэс-канферэнцыі ў Менску. belsat.eu

Вадзім Гігін пра плюшавых мядзьведзікаў

26.07.2012
Вадзім Гігін пра плюшавых мядзьведзікаў Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін пасьля паведамленьняў незалежных СМІ аб прылёце ў Беларусь швэдзкага самалёта назваў дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі БелТА дзесяць пунктаў, якімі абгрунтаваў немагчымасьць такой падзеі. У артыкуле «Палёты ў сьне і на яве» ён выказаў недавер незалежным журналістам і падкрэсьліў сваю веру ў моц беларускай дзяржавы. «Нестыковак, невытлумачальных фактаў, супярэчнасьцяў занадта шмат, каб паверыць у гісторыю зь перасячэньнем мяжы.

Ярмошына пра Статкевіча і Міхалевіча

26.07.2012
Ярмошына пра Статкевіча і Міхалевіча Ярмошына заявіла пра неправамоцнасць вылучэння экс-кандыдатаў на прэзідэнта Мікалая Статкевіча і Алеся Міхалевіча кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Ярмошына пра байкот парламенцкіх выбараў

26.07.2012
Ярмошына пра байкот парламенцкіх выбараў Пікеты для байкоту парламенцкіх выбараў -- гэта не натуральна, лічыць Ярмошына. belsat.eu

Ярмошына пра парламент без кастэтаў

26.07.2012
Ярмошына пра парламент без кастэтаў Паводле Ярмошынай, у парламенце працуюць "вельмі годныя людзі", а сумнявацца ў гэтым "непрыстойна". "Журналістам і выбарцам хацелася б пабачыць шоу. Але хай лепш будзе парламент без шоу, чым парламент з кастэтамі на трыбунах, як у некаторых нашых суседзяў. Я, як выбарніца, выбіраю парламент без шоу", -- сказала Ярмошына. belsat.eu

«Лэдзі ўдачы». Трэйлер

26.07.2012
«Лэдзі ўдачы». Трэйлер Мастацкі фільм на "Белсаце" 27 ліпеня 22:00

«Генерал няскончанай вайны». Трэйлер

26.07.2012
«Генерал няскончанай вайны». Трэйлер Дакументальны фільм "Белсату". Глядзець тут: belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]