Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

"Амаль забыты фатограф". Трэйлер

26.07.2012
Амаль забыты фатограф. Трэйлер Дакументальны фільм "Белсату". Глядзець тут: belsat.eu

Патрыярха Кірыла прывіталі ва Украіне топлес

26.07.2012
Патрыярха Кірыла прывіталі ва Украіне топлес Актывістка групы «Femen» зявілася з аголенымі грудзьмі ў кіеўскім аэрапорце падчас прыбыцця галавы Расейскай Праваслаўнай Царквы. belsat.eu

Лідзія Ярмошына пра парламенцкія выбары і байкот

26.07.2012
Лідзія Ярмошына пра парламенцкія выбары і байкот Страшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына разважае над тым, што трэба зрабіць, каб

Пачалася саматужная рэстаўрацыя ў Сынкавічах

26.07.2012
Пачалася саматужная рэстаўрацыя ў Сынкавічах 25 ліпеня ў Сынкавіцкай царкве Сьвятога Міхала (XV—XVI стст.) пад кіраўніцтвам мастака Алеся Пушкіна пачаліся працы па раскрыцьці росьпісаў, замазаных у 90-я алейнай фарбай. На гэты час ужо знойдзена некалькі надпісаў на грэцкай мове. З Пушкіным працуюць сем юнакоў і 75-гадовы пэнсіянэр. www.svaboda.org

Мацкевіч: Хто мяшае спорт з палітыкай?

26.07.2012
Мацкевіч: Хто мяшае спорт з палітыкай? „Спакуса выкарыстання спорту ў палітычных мэтах настолькі моцная і вялікая, што я яшчэ не бачыў і не сутыкаўся ў гісторыі з такімі палітыкамі, якія б не імкнуліся выкаырстаць спорт у сваіх палітычных мэтах, - гаворыць Уладзімір Мацкевіч. - Лукашэнка адзін з яскравых ппрадстаўнікоў такога такога кшталту палітыкаў".

Пытанне тыдня: вышэйшая адукацыя

26.07.2012
Пытанне тыдня: вышэйшая адукацыя Як Вам ідэя: "два гады - ў аўдыторыі, два- на ферме"? Як вы ставіцеся да ідэі размеркавання пасля 3-ага курса?

Пытанне тыдня: вэшэйшая адукацыя

26.07.2012
Пытанне тыдня: вэшэйшая адукацыя Як Вам ідэя: "два гады - ў аўдыторыі, два- на ферме"? Як вы ставіцеся да ідэі размеркавання пасля 3-ага курса?

Агляд спартовых навінаў

25.07.2012
Агляд спартовых навінаў «ВАРДАР» -- БАТЭ Барысаўскі БАТЭ ў гэтыя хвіліны праводзіць матч у адказ другога кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У македонскім Скопе дружыне Віктара Ганчарэнкі супрацьстаіць мясцовы "Вардар", а абслугоўваць сустрэчу даверылі італьянскай брыгадзе рэферы на чале з Паўлё Валеры. Стадыён імя Філіпа ІІ мае крыху больш за 36 000 месцаў, а ўсе квіткі на гэты матч былі раскупленыя. Нагадаю, што першая сустрэча на арэне ў Барысаве скончылася перамогаю БАТЭ -- 3:2. Цягам двубою барысаўцы саступалі 1:2, але ў кампенсаваныя арбітрам 4 хвіліны вікторыю нам прынеслі два дакладныя ўдары галавою Віталя Радзівонава.

Мастацтва на «Zabor'ы»

25.07.2012
Мастацтва на «Zabor'ы» Хоць і хочацца больш ведаць пра сваю гісторыю і культуру, але ўлетку ўсё ж прыемней праводзіць час на паветры, а не ў музейных сценах. Менавіта таму рэпрадукцыі працаў беларускіх мастакоў сабралі ля цэнтральнага ўваходу ў сталічны парк Чалюскінцаў -- на плоце. Праект "Zabor" даступны для кожнага гледача, які наведае экспазіцыю адмыслова ці... падзівіцца на прыгожае мімаходзь. Яно не адасобленае ад штодзённага жыцця -- у музеях і галерэях... Мастацтва жыве сярод нас -- на вуліцы. У прыватнасці -- на плоце парку Чалюскінцаў.

Агляд падзеяў замежжа

25.07.2012
Агляд падзеяў замежжа СПЕЦАПЕРАЦЫЯ ЦІ ЭТНАЦЫД? Больш за дзвесце чалавек, палова з якіх -- мірныя жыхары -- загінулі падчас правядзення ваеннай аперацыі ў Горным Бадахшане, што на паўднёвым усходзе Таджыкістану. Улады называюць гэта спецаперацыяй супраць баевікоў, датычных да забойства генерала спецслужбаў. Аднак эксперты кажуць пра мэтанакіраваную зачыстку этнічнай меншасці, ахвярамі якой сталі таксама жанчыны і дзеці.

Змораны, але не скораны

25.07.2012
Змораны, але не скораны Сяргей Каваленка напісаў прашэнне аб... вызваленні. Фраза "Прашу мяне вызваліць" -- гэта адзінае, чаго змагла дабіцца ад палітвязня турэмная адміністрацыя. Пра ціск і нялёгкія будні зняволенага ў Магілёўскай калоніі распавялі ягоныя сваякі. Бацька і брат Сяргея мелі з ім аднадзённае спатканне, жонка атрымала дазвол на 3-дзённую сустрэчу. Маленькай Віцы год і 2 месяцы. Роўна палову з гэтага пакуль яшчэ кароткага жыцця ейны бацька сядзіць за кратамі. Без таты расце і Валянцін.

Вылучэнне як правакацыя?

25.07.2012
Вылучэнне як правакацыя? Пра спробы правакацыяў падчас сёлетняй выбарчай кампаніі папярэджвае старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі. Лідзія Ярмошына паведаміла пра гэта на сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым. Сёння іх місія першая распачала працу на выбарах у беларускі парламент.

Паўмільённы хабар

25.07.2012
Паўмільённы хабар Пакуль шараговыя беларусы мараць пра 500 долараў заробку, чыноўнікі ведаюць, як можна атрымаць 500 тысячаў. КДБ сцвярджае, што столькі вымагаў цяпер ужо былы першы намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму. На Ігара Васільева завялі крымінальную справу паводле артыкулу "атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры высокапастаўленаю асобай".

Рост насуперак усяму

25.07.2012
Рост насуперак усяму Заробкі растуць хутчэй за вытворчасць працы. Прызналі гэта і ў Міністэрстве эканомікі. Аднак Аляксандр Лукашэнка настойвае, каб сярэдні заробак вырас як мінімум да 500 долараў. Папярэдні досвед павышэння заробкаў да такога ўзроўню -- сумнавядомы. І цяперашняя спроба эканоміцы краіны каштаваць будзе нямала: у рэзервах давядзецца шукаць каля 6 млрд долараў.

1 alimpijada

25.07.2012
1 alimpijada
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]