Што хавалі сцены хрушчовак? У маскоўскай галерэі «Эрытаж» на экспазіцыю выставілі савецкую мэблю ды прадметы інтэреру перыяду ад позніх 50-ых да канца 70-ых гадоў. Куратарка выставы Крысціна Краснянская называе галоўнаю мэтаю праекту паказаць эстэтыку хрушчоўскай адлігі, калі на змену сталінскаму размаху ў дызайне прыйшоў крайні мінімалізм. Некаторыя дызайнеры лічаць яго другою хваляй авангарду ў расейскім дызайне.
„Вельмі хочам пабачыць Сяргея, вельмі сумем па ім. Хочацца пабыць, паразмаўляць з родным чалавекам, - падзялілася Алена Каваленка з журналістамі перад тым як пайсці на спатканне. - Буду распытваць пра ўмовы ўтрымання, што там адбываецца". Яна дадала, што адчувае падтрымку ад іншых людзей. „Ідзеш па горадзе і людзі пазнаюць, непакояцца пра Сяргей, запытваюцца пра яго. Дзякуй усім грамадзянам Беларусі і беларусам замежжа, што падтрымліваюць. Гэтая салідарнасць велмі дапамагла нашай сямі ў гэты цяжкі час", - паджкрэсліла жонка палітвязня.
Дзве гравюры Марка Шагала атрымаў у якасці падарунка Нацыянальны мастацкі музей. А прэзентаваў іх і такім чынам вярнуў на радзіму творы мастака «Белгазпрамбанк», які раней набыў шэраг ягоных малюнкаў на вядомым аўкцыёне «Christies». Перадача графічных працаў адбылася з нагоды ўрачыстых цырымоніяў да 125-годдзя віцебскага майстра. belsat.eu
У гэтыя хвіліны адбываецца сустрэча Сяргея Каваленкі з ягонаю сямёю. У магілёўскай калоніі № 19 палітвязень адбывае 25-месячнае зняволенне -- нібыта за парушэнне ўмоваў пакарання за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ялінцы ў Віцебску. Перад сваім візітам у калонію жонка Сяргея распавяла «Абектыву» пра чаканні ад сустрэчы. belsat.eu
Шэсць месяцаў арышту. Менскі гарадскі суд не задаволіў касацыйнай скаргі Васіля Парфянкова -- асуджанага ў справе паслявыбарчых пратэстаў 2010 г. Такім чынам, травеньскае рашэнне Першамайскага суда сталіцы застаецца без зменаў. Паводле ацэнкі праваабаронцаў, такі вынік справы аўтаматычна азначае зяўлення новага або, дакладней, вяртанне раней вядомага прозвішча ў спіс беларускіх палітвязняў. belsat.eu
Першамайскі суд сталіцы прысудзіў да штрафу менскага актывіста Андрэя Молчана. Мільён рублёў юнак мусіць заплаціць за налепку са словамі «Не -- смяротнаму пакаранню». Хаця сведкі абвінавачання -- міліцыянты -- блыталіся ў паказаннях, суддзя ім паверыла. Молчана затрымалі ва Уруччы 14-га ліпеня. Моцна збітага хлопца адправілі ў ізалятар на тры дні. Прычым тыя ж міліцыянты, якія збілі яго мінулы раз -- у траўні. belsat.eu
Крэдыт без камісіі -- рэальнасць з 2013 г. Адпаведныя змены ў Банкаўскім кодэксе краіны зацвердзіў Аляксандр Лукашэнка. Цяпер жа акурат дзякуючы камісіям банкі зарабляюць да траціны сваіх прыбыткаў. Таму эксперты ўпэўненыя, што на змену камісіям неўзабаве прыйдуць іншыя, не менш эфектыўныя спосабы адымання грошай у крэдытаатрымальнікаў. belsat.eu
Дзве гравюры Марка Шагала атрымаў у якасці падарунка Нацыянальны мастацкі музей. А прэзентаваў іх і такім чынам вярнуў на радзіму творы мастака «Белгазпрамбанк», які раней набыў шэраг ягоных малюнкаў на вядомым аўкцыёне «Christies». Перадача графічных працаў адбылася з нагоды ўрачыстых цырымоніяў да 125-годдзя віцебскага майстра. belsat.eu