Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Выгадная вайна

20.07.2012
Выгадная вайна Рада Бяспекі ААН прагаласавала за падаўжэнне на 30 дзён місіі назіральнікаў у Сірыі. Іхная дзейнасць была спыненая месяц таму з-за ўзмацнення ўзброеных сутычак у краіне. Тым часам сірыйскі канфлікт набывае міжнародны характар. Пакуль што -- на ўзроўні дыпламатыі. Расея і Кітай нязменна блакуюць спробы заходніх краінаў увесці жорсткія санкцыі супраць Башара аль-Асада. Ці магчымы выхад з тупіка?

Чарговая залева

20.07.2012
Чарговая залева Хоць у прыроды і няма кепскага надворя, затое ёсць неспадзяванкі. Спачатку Гомель і Маладзечна, а цяпер залева накрыла і сталіцу. Напярэдадні пасля моцнага дажджу затопленыя аказаліся 19 вуліцаў Менску.

Хто абароніць працоўных?

20.07.2012
Хто абароніць працоўных? Як абараніць свае правы і не стаць ахвяраю рэпрэсіяў з боку адміністрацыі прадпрыемства? Для беларускіх працоўных, якія не могуць знайсці падтрымання ў афіцыйных прафсаюзах, гэтае пытанне становіцца ўсё больш актуальнае. Свае спосабы змагання з несправядлівасцю шукаюць і рабочыя "Пінскдрэву".

Вінаватых няма

20.07.2012
Вінаватых няма Невыязныя з Беларусі праваабаронцы перамаглі. Алег Гулак, Валянцін Стэфановіч і Андрэй Бандарэнка выключаныя з чорных спісаў. Спрычыніліся да гэтага шматлікія скаргі ды судовы працэс. Аднак гэты вынік праваабаронцы лічаць недастатковым.

Два месяцы да выбараў

20.07.2012
Два месяцы да выбараў Цэнтральная выбарчая камісія падсумавала вынікі падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты парламенту. Было пададзена ў сярэднім чатыры заяўкі на выбарчую акругу, найбольш -- у сталіцы. Аднак шэрагу апазіцыянераў нават збіраць подпісаў не далі. Ці азначае гэта, што і сёлета выбары пройдуць паводле старога -- бязвыбарнага сцэнару?

Дзень народзінаў у вязніцы

20.07.2012
Дзень народзінаў у вязніцы Змагар за свабоду і патрыёт.

Жаночае апытанне: дзяржаўны прафсаюз ці забастоўка?

20.07.2012
Жаночае апытанне: дзяржаўны прафсаюз ці забастоўка? Карэспандэнты «Белсату» выяснялі папулярныя метады вырашэння працоўных праблемаў. belsat.eu

У Мексіцы адбылася прафесійная пілігрымка клоўнаў

20.07.2012
У Мексіцы адбылася прафесійная пілігрымка клоўнаў Сотні яскрава апранутых клоўнаў прайшлі вуліцамі Мехіка да базілікі Маці Божай Ґўадалюпскай, каб падзякаваць за здароўе і сваю працу. belsat.eu

Жыхары ўцякаюць з Сірыі

20.07.2012
Жыхары ўцякаюць з Сірыі Тысячы сірыйцаў бягуць з радзімы ў Лівію пасля актывізацыі баявых дзеянняў у сталіцы. Прэзідэнт Башар аль-Асад увёў танкі ў Дамаск у першы дзень святога для мусульманаў месяца Рамадан. belsat.eu

Ля месца тэракту. Аматарскае відэа

20.07.2012
Ля месца тэракту. Аматарскае відэа У ЗША на паказе новага фільма пра Бэтмэна забітыя 14 чалавек Жудасная страляніна адбылася падчас кінасеансу ў горадзе Аўрора непадалёк ад Дэнвера У кінатэатры маленькага гарадка ў штаце Каларада на прэмеры фільма "Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды" забітыя па меншай меры 14 чалавек. Дзесяць чалавек загінула ад стрэлаў на месцы, яшчэ 4 памерлі ў мясцовым шпіталі. Туды працягваюць паступаць пацярпелыя з агнястрэльнымі раненнямі, у тым ліку ў вельмі цяжкім стане. Відавочцы распавялі, што страляніну па гледачам адкрыў невядомы мужчына, апрануты ва ўсё чорнае і ў масцы.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]