Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Мабільны анёл»

18.07.2012
«Мабільны анёл» У Галандыі, дзе папулярнасць рэлігіі, як і ва ўсёй Еўропе, падае, знайшлі сучасны спосаб прывабіць на богаслужбы больш вернікаў. У мястэчку Сэртахэнбос на тамтэйшым касцёле Святога Яна ўсталявалі скульптуру анёла... у джынсах і з мабільным тэлефонам у руцэ. Прычым на гэты богаўгодны мабільнік можна патэлефанаваць.

Незадаволенасць расце

18.07.2012
Незадаволенасць расце Незадаволенасць мізэрнымі заробкамі, канфлікты з начальствам -- і ўрэшце страйкі. Сцэнар, які прадказвалі яшчэ падчас леташняга фінансавага крызісу, стаў цяпер рэальнасцю. Забастоўкі, як запалкі, успыхваюць у Мікашэвічах, Бабруйску, Горадні. А сёння з афіцыйнага прафсаюзу "Пінскдрэву" выйшлі 150 чалавек. Наколькі рабочым хопіць запалу, а ўладам -- вады для тушэння сацыяльнага пажару?

Беларуская палітэканомія

18.07.2012
Беларуская палітэканомія Нацыянальны банк праводзіць курс на зніжэнне... стаўкі рэфінансавання. Ад сёння яна складае 31 %. Чым гэта можа пагражаць беларускай эканоміцы, і ў якую сітуацыю гэта ставіць нас -- грамадзянаў?

Аль-Асад губляе генералаў

18.07.2012
Аль-Асад губляе генералаў Башар аль-Асад губляе асобаў з найбліжэйшага атачэння. У выніку самазабойчага тэрарыстычнага выбуху загінулі міністр абароны і намеснік міністра абароны, сваяк прэзідэнта аль-Асада Асэф Шаўкат. Агулам сёння у Дамаску прагрымелі пяць выбухаў. Тым часам пытанне міру павісла ў паветры: галасаванне Рады Бяспекі АНН у справе рэзалюцыі па Сірыі -- перанесенае.

Новая справа Дашкевіча

18.07.2012
Новая справа Дашкевіча А тых, хто ўжо трапіў за краты, рэпрэсіўная сістэма спрабуе ўтрымаць пад сваім кантролем так доўга, як толькі можа. Супраць лідара "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча распачалі новую крымінальную справу -- "за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".

Арышты ў гонар візіту

18.07.2012
Арышты ў гонар візіту Негатыў застаўся за дзвярыма афіцыйных сустрэчаў. Эколагі збіраліся перадаць у расейскую амбасаду петыцыю супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, аднак планам перашкодзілі людзі ў цывільным. Яны затрымалі каардынатарку беларускай антыядравай кампаніі Таццяну Новікаву і расейскага фізіка-ядравіка Андрэя Ажароўскага. Крыху пазней затрымалі і асудзілі праваабаронцу Міхаіла Мацкевіча -- яму далі 3 дні арышту, і старшыню абяднання "Экадом" Ірыну Сухій -- штраф 20 базавых велічыняў.

Трывожныя абдымкі

18.07.2012
Трывожныя абдымкі Чарговы замежны дэсант у Менску. З працоўным візітам у беларускую сталіцу прыляцеў Дзмітрый Мядзведзеў. Расейскі прэмер правёў перамовы з кіраўніком нашае краіны Аляксандрам Лукашэнкам і прэмерам Міхаілам Мясніковічам. Пра што казалі, што падпісалі ды пра што змаўчалі?

"Дэфект". Трэйлер

18.07.2012
Дэфект. Трэйлер Крымінальны серыял на "Белсаце". 19 ліпеня, 21:45

«Лобатамія». Трэйлер

18.07.2012
«Лобатамія». Трэйлер Дакументальны фільм на Белсаце. Глядзець тут: belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]