Камеры відэаназірання ў горадзе Нін-Бо на ўсходзе Кітаю зафіксавалі драматычнае дарожна-транспартнае здарэнне. На відэа бачна, як цяжкавік збівае жанчыну, што кіруе электрамапедам. Кіроўцы электрамапеда цудам удалося ўратавацца. Каб пазбегчы сутыкнення, кіроўца цяжкавіка рэзка павярнуў, аднак прычэп усё ж зачапіў мапед, жанчына ўпала на асфальт, але праз некалькі імгненняў паднялася без бачных пашкоджанняў. belsat.eu
З ягонай норкі адкрываецца цудоўны від на стартавую пляцоўку Бакануру. Час ад часу побач праязджаюць краны і цягнік, што дастаўляюць на пляцоўку неабходныя матэрыялы. Відэа з суслікам знялі працаўнікі Байканура -- каля ягонай норкі адзін з аператараў пакінуў камеру, якую той не пабаяўся «паспрабаваць на зуб».
Ацэначная місія АБСЕ ў Менску закончыла сваю працу. Чарговы этап -- гэта рашэнне наконт колькасці замежных назіральнікаў на парламенцкіх выбарах у Беларусі. У той жа час сярод прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці не сціхаюць дыскусіі аб мэтазгоднасці прыезду ў нашую краіну прадстаўнікоў АБСЕ. Сустрэчы з апазіцыйнымі палітыкамі ды прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці чальцы ацэначнай місіі АБСЕ пакінулі на завяршэнне свайго візіту ў Менск. З вуснаў прадстаўнікоў дэмакратычных колаў Беларусі чарговы раз прагучала.
Усе матэрыялы "Абектыва" 19 ліпеня: belsat.eu ЗАМАХ НА МУФТЫЯ ТАТАРСТАНУ Двайным тэрактам прызналі напад на высокапастаўленых рэлігійных дзеячаў мусульманаў у Казані. Муфтыя Рэспублікі Татарстан Ілдуса Фэеза спрабавалі ўзарваць у службовым аўце. А за гадзіну да гэтага застрэлілі ягонага былога намесніка. Каля 11-й гадзіны раніцы муфтый Ілдус хэзрэт Фэез, які ехаў службовым аўта на працу і затрымаўся на святлафоры, адчуў слабы выбух у аўтамабілі, пасля якога адразу выскачыў з транспартнага сродка.
Усе матэрыялы "Абектыва" 19 ліпеня: belsat.eu Рада Бяспекі ААН гэтак і не змагла дамовіцца пра рэзалюцыю адносна Сірыі. Расея і Кітай заблакавалі дакумент, прапанаваны заходнімі краінамі. А тым часам у самой Сірыі ўсё больш разгараецца ваеннае супрацьстаянне. Паводле некаторых звестак, Башар аль-Асад вымушаны быў пакінуць сталіцу краіны. Ці можа гэта азначаць, што сірыйскі дыктатар адступае? Дамаск у агні. Супрацьстаяннем паміж апазіцыяй і ўрадавымі войскамі ахопленыя не толькі прадмесці, але і цэнтр гораду, дзе месцяцца ўрадавыя будынкі.
Усе матэрыялы "Абектыва" 19 ліпеня: belsat.eu Каля двухсот беларускіх турыстаў вярнуліся ў Менск з балгарскага гораду Бургас. Амаль содні нашыя суайчыннікі былі вымушаныя чакаць сваіх рэйсаў, адкладзеных з-за ўчорашняга тэракту. Тым часам стала вядомае імя тэрарыста-смяротніка. Гэта грамадзянін Швецыі Мэхдзі Гэзалі, які прыехаў у Балгарыю за некалькі дзён да тэракту з падробленым амерыканскім пасведчаннем кіроўцы.
Усе матэрыялы "Абектыва" 19 ліпеня: belsat.eu 131 афіцыйная асоба прыцягнутая да адказнасці, заведзеныя дзве крымінальныя справы за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі ды за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць з атрыманнем даходаў у асабліва буйных памерах. Камітэт дзяржкантролю агучыў вынікі праверкі выкарыстання сродкаў на правядзенне "Дажынак-2011" у Маладзечне.
Усе матэрыялы "Абектыва" 19 ліпеня: belsat.eu Ці ўтрая даражэй, ці не прадамо. Дзяржава не спяшаецца прыватызоўваць буйных прадпрыемстваў -- як, напрыклад, "Беларуськалій", які прыносіць у казну кожны трэці рубель. Не ідуць з малатка і малыя прадпрыемствы. Чаму, насуперак парадам экспертаў, улады патрэбы ў прыватызацыі не бачаць? "Беларуськалій" прадаваць вельмі не хочацца.