Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Паляванне на дзівосы. Анонс

18.07.2012
Паляванне на дзівосы. Анонс Праграма на "Белсаце". Трэйі сезон. Глядзець тут: belsat.eu

Наста Лойка пра прысуд Касі Галіцкай

18.07.2012
Наста Лойка пра прысуд Касі Галіцкай Наста Лойка: падборка затрыманых вельмі дзіўная belsat.eu

Кім Чэн Ун у званні маршала

18.07.2012
Кім Чэн Ун у званні маршала Да калекцыі тытулаў паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Уна дадаўся новы -- малады правадыр атрымаў найвышэйшае воінскае званне краіны. belsat.eu

Смерць на МАЗе

18.07.2012
Смерць на МАЗе 3 чэрвеня на Мінскім аўтамабільным заводзе адбыўся трагічны выпадак: у выніку сутыкнення электракара і аўтапагрузчыка загінула кіроўца электракара Любоў Клімовіч. Ці было гэта няшчасным выпадкам? Сямя загінулай наракае на грубыя парушэнні тэхнікі бяспекі на заводзе. Да таго ж, паводле слоў дзяцей загінулай, ніхто з кіраўніцтва завода нават не выказаў сямі нябожчыцы спачуванняў. Следчы камітэт праводзіць праверку. Пра тое, што кіроўца аўтапагрузчыка быў нецвярозы, сведчыць афіцыйны адказ Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі на зварот Валянціны Клімовіч, дачкі загінулай.

Ігар Макар: гісторыя ціску на сям'ю

18.07.2012
Ігар Макар: гісторыя ціску на сям'ю Журналісты «Белсату» здолелі звязацца з братам Сяргея Макара, Ігарам, які вымушаны быў уцячы з Беларусі на некалькі гадоў раней. Былы баец спецпадраздзялення «Алмаз» і цяпер мусіць хаваць сваё месцазнаходжанне. belsat.eu

Ігар Макар: У «Алмазе» з Лукашэнкі ўсе смяюцца

18.07.2012
Ігар Макар: У «Алмазе» з Лукашэнкі ўсе смяюцца «Я калі працаваў у «Алмазе», калі там Лукашэнка выступаў -- з яго ўсе смяяліся, як з Жырыноўскага. Вось рэальна смешна было! Усе казалі: калгаснік -- і дагэтуль гэтак гавораць», -- распавядае палітуцякач Ігар Макар. belsat.eu

Спартовы агляд

17.07.2012
Спартовы агляд БЕЛАРУСЫ САСТУПІЛІ НЯМЕЧЧЫНЕ Зборная Беларусі па гандболе, узрост гульцоў якой не перавышае 18-ці гадоў, сёння правяла першы матч другога раўнду чэмпіянату Еўропы, што прымае Аўстрыя. Нашымі супернікамі былі аднагодкі з Нямеччыны. Матч скончыўся з лікам 31:24 на карысць немцаў. У гэтыя хвіліны сваю сустрэчу распачалі шведы і аўстрыйцы, апаненты беларусаў па групе. Пра вынік матчу ў нашых наступных выданнях.

Экалагічная

17.07.2012
Экалагічная Тэхнагенная катастрофа ці прыродны катаклізм? Эколагі і чыноўнікі спрачаюцца наконт таго, што было прычынаю трагедыі на найбуйнейшым прытоку Нёмна, рацэ Шчары.

Агляд падзеяў замежжа

17.07.2012
Агляд падзеяў замежжа СІРЫЯ НА РОСТАНЯХ Міністэрства замежных справаў Беларусі ўрэшце адрэагавала на грамадзянскую вайну, якая цягнецца ўжо 16 месяцаў. Дыпламатычнае ведамства рэкамендуе грамадзянам Беларусі ўстрымацца ад паездак у Сірыю да стабілізацыі сітуацыі. Тым часам сваю руку да ўрэгулявання сірыйскага канфлікту намагаецца прыкласці Масква і абяцае зрабіць усё магчымае. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сёння прымаў у Крамлі Кофі Анана -- спецпрадстаўніка ААН і Лігі арабскіх краінаў.

Непапулярныя прапановы Тозіка

17.07.2012
Непапулярныя прапановы Тозіка Намеснік прэмер-міністра Анатоль Тозік заявіў, што дзяржава ў будучыні не будзе даціраваць платную адукацыю. Выданне «Знамя юности» піша, што чыноўнік падчас калегіі Міністэрства адукацыі выступіў за зніжэнне колькасці студэнтаў.

Размова з Ігарам Макарам

17.07.2012
Размова з Ігарам Макарам Мы здолелі звязацца з братам Сяргея Макара -- Ігарам, які вымушаны быў уцячы з Беларусі на некалькі гадоў раней. Былы баец спецпадраздзялення «Алмаз» і цяпер мусіць хаваць сваё месцазнаходжанне. Вось што ён распавёў нашым журналістам.

Істэрычныя пошукі «крайніх»

17.07.2012
Істэрычныя пошукі «крайніх» Да сямі гадоў пазбаўлення волі пагражае журналісту Антону Сурапіну. Ягоныя фотаздымкі мядзведзікаў паслужылі доказам вельмі сурёзнага злачынства -- памагання групе асобаў пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Чаму ўлады афіцыйна не прызналі факту самавольнага палёту шведскага самалёта, але так жорстка ціснуць на ўсіх датычных да гэтай невыгоднай справы?

Хапун перад візітам Мядзведзева

17.07.2012
Хапун перад візітам Мядзведзева Сёння раніцаю міліцыянты затрымалі актывістаў «Маладога фронту» Рамана Пратасевіча, Уладзіміра Яроменка і Рамана Васільева. Ва УУС Кастрычніцкага раёну Менску на маладзёнаў склалі пратаколы аб дробным хуліганстве.

Крызіс у міліцыі

17.07.2012
Крызіс у міліцыі Што адбываецца ў беларускай міліцыі? На першы погляд загады тут выконваюць без абмеркаванняў і дыскусіяў. Аднак, як аказваецца, акурат у шэрагах самага галоўнага апірышча ўлады ўжо не першы год ідзе сапраўдная вайна.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]