Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Спартовы агляд

14.07.2012
Спартовы агляд Спартовы агляд belsat.eu

Парад у Парыжы з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі

14.07.2012
Парад у Парыжы з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі Некалькі тысяч жаўнераў прамаршыравалі 14 ліпеня па авеню дэ Шанз-Элізэ ў французскай сталіцы, а над галовамі парыжанаў імкліва прамчалі самалёты і верталёты. Гэтак Францыя святкавала нацыянальнае свята -- Дзень узяцця Бастыліі. Парад з гэтай нагоды ўпершыню прымаў новы прэзідэнт -- Франсўа Алянд (Francois Hollande). belsat.eu

Агляд спартовых навінаў

13.07.2012
Агляд спартовых навінаў НА ШЛЯХУ ДА АСНОЎНАГА РАЎНДУ Юніёрская мужчынская зборная Беларусі па гандболе гуляе сёння другі матч у фінальным турніры чэмпіянату Еўропы, што праходзіць у Аўстрыі. Гэтымі хвілінамі нашыя юнакі вядуць барацьбу з гаспадарамі. Крыху раней у групе "В" зборная Нарвегіі перамагла Чэхію 35:21 і выйшла на першае месца. Гульні заключнага туру, калі Беларусь сустрэнецца са скандынавамі, кваліфікацыйнага групавога турніру пройдуць пасля дня перапынку -- 15 ліпеня.

Беларуская царква ў Брукліне

13.07.2012
Беларуская царква ў Брукліне Без перашкодаў і перапынку ўжо больш за шэсцьдзесят гадоў існуе ў Нью-Ёрку парафія святога Кірылы Тураўскага. За гэты час для некалькіх пакаленняў беларускіх эмігрантаў яна стала сапраўдным падмуркам яднання і духоўным апірышчам.

"Арт-сядзіба" застаецца

13.07.2012
Арт-сядзіба застаецца Літаральна пару гадзінаў таму распачаўся слынны фестываль беларускай альтэрнатыўнай музыкі "Басовішча". 23-ці раз на тым жа самым месцы -- ля польскага мястэчка Грудэк, што на Беласточчыне. Затое ў самой Беларусі колькасць месцаў, дзе можна зрэалізаваць творчыя ініцыятывы, няўмольна скарачаецца. У Менску адбылася развітальная вечарына з "Арт-сядзібаю", якую высяляюць з памяшкання заводу "Гарызонт". Аднак з-за гэтага праект не спыняецца, а адкрывае... новыя гарызонты.

Сірыйскі тупік

13.07.2012
Сірыйскі тупік Чарговая разня ў Сірыі -- у мястэчку Тарамсэ забітыя каля 200 чалавек. Уранку афіцыйны Дамаск абвінавачваў у забойстве мірных грамадзянаў нейкія "ўзброеныя банды". Аднак пад ціскам доказаў, што падалі назіральнікі ААН, улады прызналі, што ўрадавыя войскі праводзілі ў мястэчку спецаперацыю. Ці ёсць выйсце з крывавага тупіка, у якім апынулася Сірыя?

Агляд падзеяў замежжа

13.07.2012
Агляд падзеяў замежжа СКАНДАЛЬНЫЯ ЗАКОНЫ "Нешчаслівы дзень" -- пятніцу 13-га -- расейская Дзярждума выкарыстала напоўніцу. Дэпутаты "Единой России" правялі шэраг паправак да законаў. Цяпер некамерцыйныя арганізацыі, што атрымліваюць фінансавую дапамогу з-за мяжы, будуць мець статус "замежных агентаў". Таксама адзінаросы вярнулі крымінальную адказнасць за паклёп, якую адмяніў Дзмітрый Мядзведзеў, будучы прэзідэнтам.

Адукацыя падымае бал

13.07.2012
Адукацыя падымае бал Да 10 балаў можа быць паднятая ніжняя планка цэнтралізаванага тэставання дзеля паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук.

Гульня ў шпіёнаў

13.07.2012
Гульня ў шпіёнаў Не сціхае рэха "плюшавага" скандалу.

Патоп у Маладзечна

13.07.2012
Патоп у Маладзечна Моцная залева пранеслася напярэдадні ўвечары над Маладзечнам. Цэнтральныя вуліцы гораду літаральна за некалькі хвілінаў ператварыліся ў рэкі. Месцамі глыбіня вады сягала аднаго метру. Раён ля Палацу культуры, нягледзячы на нядаўні рамонт ліўнёўкі, таксама апынуўся пад вадою.

Маланкавыя кошты

13.07.2012
Маланкавыя кошты Часцяком непрыемная для ўладаў, але пакуль не сакрэтная інфармацыя -- гэта афіцыйная статыстыка. Інфляцыя на 10 ліпеня склала больш за 11 %. І хоць у сярэднім за першую дэкаду гэтага месяца кошты выраслі толькі на 0,7 %, аднак некаторыя сезонныя тавары -- у прыватнасці, гародніна -- падаражалі на 30--40 %.

Лёрээн падтрымлівае Бяляцкага

13.07.2012
Лёрээн падтрымлівае Бяляцкага Сусветная зорка, пераможца "Еўрабачання-2012" Лёрээн сустрэлася з беларускімі праваабаронцамі ды незалежнымі журналістамі. Пасля свайго выступу на "Славянскім базары" ў Віцебску яна -- патаемна ад беларускіх спецслужбаў -- накіравалася ў Менск. Як прызналася спявачка, каб асабіста выказаць словы павагі ды салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, іхнымі сваякамі ды ўсімі беларусамі, што змагаюцца за правы і свабоду.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]