Страйк у Бабруйску! Рабочых заводу трактарных дэталяў абурылі нечакана ўрэзаныя прэміі. Пазаўчора дзве брыгады прыйшлі на працу, але рабіць не сталі. Сёння ж яны працуюць павольна, з педантычнаю дакладнасцю, выказваючы свой пратэст гэтак званым італьянскім страйкам. З прычыны непадпарадкавання калектыву звольніўся нават галоўны ідэолаг прадпрыемства.
Шмат хто з тых, хто мог бы балатавацца на вераснёўскіх выбарах, застаецца ў турме і шанцаў на датэрміновае вызваленне не мае. Палітвязні не падпадуць пад дзеянне Закону аб амністыі, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам напярэдадні -- лічаць праваабаронцы. Агулам на артыкулы Крымінальнага кодэксу аб грубым парушэнні грамадскага парадку, масавых беспарадках і паклёпе на прэзідэнта новая амністыя не распаўсюджваецца.
Выйшла ў сьвет новая кніга Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» — працяг папулярнага выданьня «Краіна Беларусь». Вышла в свет новая книга Владимира Орлова и Дмитрия Герасимовича «Великое Княжество Литовское. Иллюстрированная история» — продолжение популярного издания «Страна Беларусь». www.svaboda.org