Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Былы камуніст Цянь Цзінь Фань стаў транссексуалам

10.07.2012
Былы камуніст Цянь Цзінь Фань стаў транссексуалам Калі 84-гадовы Цянь Цзінь Фань, былы чалец Камуністычнай партыі Кітаю, ідзе па вуліцы ў сукенцы і на абцасах, шмат хто ўспрымае яго як жанчыну.

Фальшываманетнікі. Вяртанне "Зграі"». Трэйлер

10.07.2012
Фальшываманетнікі. Вяртанне Зграі». Трэйлер Крымінаьны серыял на "Белсаце". у эфіры серада - чацвер, 23:25

"Побач з намі": радавод. Анонс

10.07.2012
Побач з намі: радавод. Анонс Праграма "Белсату". У эфіры 11 ліпеня, 21:25

Квяткоўскі пра транспартнае кола ў цэнтры Горадні

10.07.2012
Квяткоўскі пра транспартнае кола ў цэнтры Горадні Барыс Квяткоўскі, кіраўнік гарадзенскай жыдоўскай суполкі, пра аўтастраду побач са старажытнай сінагогаю.

Чарнякевіч пра аўтастраду ў цэнтры Горадні

10.07.2012
Чарнякевіч пра аўтастраду ў цэнтры Горадні Улады Горадні збіраюцца пабудаваць транспартнае кола на ўскрайках гістарычнага цэнтру -- каб пазбегчы аўтамабільных затораў. Гісторыкі бюць трывогу: праект выракае на знішчэнне цэлы старажытны квартал.

ПАД ТУПАТ КАПЫТОЎ...

09.07.2012
ПАД ТУПАТ КАПЫТОЎ... 850 м за тры хвіліны -- і гэта не рэкорд, калі за табою гоняцца разюшаныя быкі. На вуліцах іспанскай Памплёны трэці дзень ідуць знакамітыя гонкі з быкамі. За гэты час колькасць тых, каму не пашчасціла, наблізілася да дзясятка чалавек. Двух брытанцаў быкі ў літаральным сэнсе паднялі на рогі. Але гэта не адпужвае смельчакоў ад традыцыйнай іспанскай забавы.

Будучыня без мінуўшчыны

09.07.2012
Будучыня без мінуўшчыны Памятаць свае карані трэба заўсёды. Агульначалавечая аксіёма, якая ў нашай краіне прымальная не для ўсіх. Улады Горадні збіраюцца пабудаваць транспартнае кола на ўскрайках гістарычнага цэнтру -- каб пазбегчы аўтамабільных затораў. Гісторыкі ж цвердзяць: праект выракае на знішчэнне цэлы старажытны квартал, а замест выгодаў абяцае толькі новыя праблемы.

Небяспечная вада

09.07.2012
Небяспечная вада Купанне ў вадаёмах -- паратунак, які шмат хто з нас выбірае ў цяперашнюю анамальную спёку. Аднак пры парушэнні правілаў бяспекі гэта можа прывесці да трагедыі. Толькі за мінулы тыдзень патанулі больш за 80 чалавек.

Жыццё пасля Кадафі

09.07.2012
Жыццё пасля Кадафі У Лівіі прайшлі першыя пасля падзення рэжыму Кадафі свабодныя выбары. Пакуль што -- парламенцкія. Абранцы народу ў сваю чаргу прызначаць прэмер-міністра і распрацуюць план новай канстытуцыі. Як памяняецца сітуацыя ў краіне, і як на яе глядзяць звонку?

Стыхія ці безадказнасць?

09.07.2012
Стыхія ці безадказнасць? Больш за 170 загінулых. І яшчэ тысячы -- без даху на галавою. Такія трагічныя вынікі прынеслі залевы ў Краснадарскім краі Расеі. Сёння па ўсёй краіне абвесцілі жалобу. У той жа час працягваюць выяўляцца грубыя парушэнні падчас правядзення ратаўнічай акцыі. А самі чыноўнікі прызнаюцца: наступствы стыхіі маглі быць значна меншыя.

«Вертыкальная пасадка»

09.07.2012
«Вертыкальная пасадка» У цэнтры ўвагі спецслужбаў і ўлады сталіцы. Сёння стала вядома пра затрыманне першага намесніка старшыні Менгарвыканкаму Ігара Васільева. Неафіцыйныя крыніцы паведамляюць, што чыноўніка затрымалі яшчэ ў пятніцу на ягоным службовым месцы.

Вайскоўцы ўпарта адмаўляюць

09.07.2012
Вайскоўцы ўпарта адмаўляюць Скандал з палётам шведаў над нашаю краінаю працягваецца. А крайнімі могуць аказацца смаргонскія вайскоўцы, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі «Наш дом». Спецслужбы пачалі правяранне вайсковай часткі нумар 25 887 пад Смаргонню, якая адказвае за паветраную бяспеку на мяжы з Літвою.

Апазіцыю не пускаюць у акругі

09.07.2012
Апазіцыю не пускаюць у акругі Пакуль апазіцыя губляецца ў сцэнарах свайго удзелу ў выбарчай кампаніі ў парламент, улады абіраюць сцэнар... правераны. У акруговыя выбарчыя камісіі зноў не ўключылі большасць вылучэнцаў ад апазіцыйных партыяў. Іхная доля там складзе менш за 1 %.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]