Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Тут не месца героям

10.07.2012
Тут не месца героям Русіянаў не выстаяў у мірнай Беларусі. Будаўнікі знішчылі помнік абаронцам Менску ад фашыстаў, усталяваны мясцовымі жыхарамі ў скверы. Замест дрэваў і народнай памяці тут маюць паўстаць будынкі, званыя ў народзе дамамі для спецназаўцаў.

Распаўсюд кніг -- злачынства

10.07.2012
Распаўсюд кніг -- злачынства Перасылаць поштаю кнігі Быкава, Барадуліна, Арлова, Ермаловіча: што гэта -- асветніцкая дзейнасць ці незаконнае прадпрымальніцтва? Суд пабачыў апошняе і пакараў менчука Алеся Яўдаху годам «хатняй хіміі» і выплатаю 57 млн рублёў. Як сцвярджаюць сябры і знаёмыя, сваю ролю тут зграў распаўсюд менавіта беларускіх выданняў.

Ліст з-пад шыбеніцы

10.07.2012
Ліст з-пад шыбеніцы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб амністыі. Тэкст зарэгістравалі сёння ў нацыянальным рэестры заканадаўчых актаў. Амністыя не закране тых, хто парушае парадак у папраўчых установах. А таму вядома, што Змітра Дашкевіча на амністуюць, больш за тое, лідару "Маладога фронту" да цяперашняга турэмнага тэрміну могуць дадаць яшчэ год зняволення. Сёння стала вядома, што адміністрацыя глыбоцкай калоніі на мінулым тыдні падалА ў Следчы камітэт матэрыялы на распачынанне новай крымінальнай справы супраць палітзняволенага -- за "невыкананне рэжыму калоніі".

18 гадоў у 2 хвіліны

10.07.2012
18 гадоў у 2 хвіліны А ў нашай краіне ёсць адчуванне, што выбары -- гэта не сродак зменаў. Прынамсі, гэтак было апошнія 18 гадоў. Самыя знакавыя моманты прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі -- у нашым матэрыяле без каментара.

Мадэль у крызісе

10.07.2012
Мадэль у крызісе Прэзідэнт з 18-гадовым стажам не аднойчы заяўляў, што мы ідзем уласным шляхам. Але выглядае на тое, што ён вядзе не да абяцанага эканамічнага цуду, а ў прорву. Эксперты Сусветнага банку прызналі беларускую эканамічную мадэль неэфектыўнаю. Высновы прэзентавалі сёння ў Краінавым мемарандуме "Эканамічная трансфармацыя для росту". За два апошнія гады нас скаланулі два моцныя крызісы, а калі не будзе пераменаў, то хутка можна чакаць трэцяга.

Галоўны вынік шматгадовага кіравання

10.07.2012
Галоўны вынік шматгадовага кіравання Наколькі невычарпальны гэты аптымізм і як ацэньваюць гэтыя 18 гадоў жыхары нашай краіны? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да мінакоў сталіцы.

18 гадоў з Лукашэнкам

10.07.2012
18 гадоў з Лукашэнкам У 1994-м Аляксандр Лукашэнка трыумфальна ўзышоў на вяршыню ўлады маладой беларускай дзяржавы. Цяпер, праз 18 гадоў, мае падтрыманне менш як траціны насельніцтва, але застаецца адзіным і бяззменным прэзідэнтам. Пасля заканчэння халоднай вайны ў Еўропе няма прэцэдэнтаў такога доўгага кіравання краінаю. 18 гадоў -- узрост поўнагадовага чалавека, але ці адэкватны тэрмін для кіраўніка краіны?

Опрос: Главный итог 18-летнего президентства Лукашенко?

10.07.2012
Опрос: Главный итог 18-летнего президентства Лукашенко? 10 июля исполняется 18 лет с момента избрания Александра Лукашенко президентом Беларуси в 1994 году. Корреспонденты БелаПАН обратились к минчанам с вопросом, что они считают главным итогом столь продолжительного президентства Лукашенко. «Главный итог? Наверно, мы все поняли, что нужно избирать президента нового — каждый раз нового. Пусть мы даже ошибемся с новым президентом — потом выберем другого, получше». «Я считаю, что у нас в стране все нормально, спокойно. Взрывы в метро — это случайность».
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]