Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Як журналісты шукалі ўкраінскую мову ў Данецку

13.07.2012
Як журналісты шукалі ўкраінскую мову ў Данецку Паводле звестак сацыялагічнага Цэнтру Разумкова, насельніцтва Украіны падзеленае ў гэтым пытанні прыкладна напалам. У прыватнасці, 43,6 % лічаць, што толькі ўкраінская мова мусіць быць дзяржаўнаю, 25 % падтрымліваюць ідэю надання расейскай мове афіцыйнага статусу ў некаторых рэгіёнах, і 23,9 % выказваюцца за тое, каб расейская была другою дзяржаўнаю моваю.

Басанож па свеце. Паляванне

13.07.2012
Басанож па свеце. Паляванне Праграма на "Белсаце". Глядзець тут: belsat.eu

"Смяротны запавет міру Магатмы Гандзі". Анонс

13.07.2012
Смяротны запавет міру Магатмы Гандзі. Анонс Дакументальны фільм на "Белсаце" з цыклу "Палітычныя забойствы". 15 ліпеня, 22:00

Размовы эксперта: Кузняцоў

13.07.2012
Размовы эксперта: Кузняцоў Праграма на "Белсаце". Ігар Кузняцоў. Глядзець тут: belsat.eu

Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча. Анонс

13.07.2012
Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча. Анонс Праграма на "Белсаце". Глядзець тут: belsat.eu

Як сустракалі Ярмошыну

13.07.2012
Як сустракалі Ярмошыну 12 ліпеня грамадзянскія актывісты, у тым ліку з Беларусі, правялі перад будынкам АБСЕ ў Вене акцыю пратэсту. Яны выступалі супраць візіту старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай і яе ўдзелу ў нарадзе АБСЕ ў пытанні чалавечага вымярэння, тэмаю якой заяўленая арганізацыя дэмакратычных выбараў і назіранне за імі, паведамілі арганізатары акцыі. Улётку з партрэтам Ярмошынай, паводле арганізатараў, перадалі ёй проста ў рукі.

Валянтэры аднаўляюць Любчанскі замак XVI стагодзьдзя

13.07.2012
Валянтэры аднаўляюць Любчанскі замак XVI стагодзьдзя У мястэчку Любча Наваградзкага раёну працуе міжнародны моладзевы летнік. Добраахвотнікі зь Беларусі ды Латвіі кладуць наноў замкавы мур, рыхтуюць будаўнічыя матэрыялы ды парадкуюць парк. В местечке Любча Новогрудского района работает международный молодежный лагерь. Добровольцы из Беларуси и Латвии кладут заново стену замка, готовят строительные материалы и приводят в порядок парк. www.svaboda.org

Беларускую мову выганяюць з садкоў

12.07.2012
Беларускую мову выганяюць з садкоў Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Беларускія дзеткі практычна не маюць шанцаў на беларускамоўнае выхаванне ў дашкольных навучальных установах паводле месца жыхарства. Ужо некалькі месяцаў бацькі з Фрунзенскага раёну сталіцы не атрымліваюць адказу на пытанне, чаму ў дзіцячых садках іхнага раёну не ствараюць беларускамоўных групаў. У сямі мастачкі Алены размаўляюць толькі па-беларуску. Старэйшага сына пашчасціла аддаць у беларускамоўную групу ў дзіцячым садку. Праблема ўзнікла, калі прыйшоў час аддаваць у садок другое дзіця.

Агляд спартовых навінаў

12.07.2012
Агляд спартовых навінаў Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu МОЦНЫ ПАЧАТАК Юніёрская мужчынская зборная Беларусі па гандболе, якая даволі нечакана выгуляла кваліфікацыю да чэмпіянату Еўропы ў Краснадары, апярэдзіўшы каманды Расеі ды Францыі, сёння паспяхова стартавала і ў фінальным турніры. Нашая дружына пераканаўча перамагла, хай і не вельмі ўдалых, але удзельнікаў трох апошніх фіналаў, аднагодак з Чэхіі -- 32:23. Дарэчы, беларусы апошні раз выступалі ў вырашальных спаборніцтвах толькі ў 2004-м. За адну з дзвюх пуцёвак у асноўны раўнд нашыя гандбалісты таксама пазмагаюцца з гаспадарамі аўстрыйцамі ды зборнаю Нарвегіі.

«ROLLING STONES» -- 50!

12.07.2012
«ROLLING STONES» -- 50! Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Пяцьдзясят фантастычных гадоў. Так музыкі легендарнага рок-гурта "Rolling Stones" ацэньваюць паўстагоддзя сваёй дзейнасці. Для беларусаў жа брытанскі гурт значны не толькі з-за яго даўгавечнасці, музыкі ды тэкстаў песень. Адметна, што лідар "роўлінгаў" Мік Джэгер ведае вокліч "Жыве Беларусь!" ды цікавіцца палітычнаю сітуацыяй у нашай краіне. Лонданскі гурт "Rolling Stones", які ўтварыўся ў далёкім 1962 г., лічыцца адным з самых паспяховых у гісторыі папулярнай музыкі.

Агляд падзеяў замежжа

12.07.2012
Агляд падзеяў замежжа Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu СУПРАЦЬ ЗЛАЧЫНСТВАЎ СССР Асудзілі камунізм. Парламент Малдовы забараніў ужываць сімволіку савецкіх часоў. За прыняцце адпаведнага дакументу прагаласавала большасць дэпутатаў. Супраць -- апазіцыйная Партыя камуністаў Малдовы, сімваламі якой ёсць разгорнутая кніга, серп і молат. Прыняты малдаўскім парламентам дакумент асудзіў таталітарны рэжым у Малдаўскай ССР, які здзяйсняў злачынствы супраць чалавечнасці, а таксама ўсіх тых, хто быў датычны да іх. Акрамя гэтага пастанова забараняе ўжываць савецкую сімволіку з палітычнымі мэтамі ды прапагандаваць таталітарныя ідэалогіі.

Прыбытковыя гульні

12.07.2012
Прыбытковыя гульні Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Звышдаходны бізнес, які не залежыць ад сезоннасці, -- гэта мара кожнага прадпрымальніка. І Беларусь такі бізнес знайшла -- казіно і гульнявыя аўтаматы. Ці не ператворыцца Сінявокая ў азартны Лас-Вэгас? У афіцыйным прома-роліку Беларусі ад Міністэрства спорту і турызму казіно прэзентуюць як адну з разынак адпачынку ў нашай краіне. Рэклама працуе. ЮРЫЙ ДАНЬКОЎ, ДЫРЭКТАР КАЗІНО: "У выходныя прыязджаюць, і дзесьці на 30--40 % павялічваецца наведвальнасць менавіта расейцамі.

Справа «Pussy Riot» у судзе

12.07.2012
Справа «Pussy Riot» у судзе Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Крымінальную справу ў дачыненні феміністычнага расейскага гурта "Pussy Riot" накіравалі ў суд. Траіх дзяўчат вінавацяць у хуліганстве, праяваю якога стаўся панк-малебен у Храме Хрыста-Збаўцы. Але нават сярод прадстаўнікоў Праваслаўнай царквы няма згоды адносна пакарання феміністак. Сярод тых, хто лічыць, што трыманне дзяўчат пад вартаю -- занадта суровае пакаранне, і епіскап Гомельскі ды Жлобінскі. Прагнаць Пуціна і стаць феміністкаю заклікалі Багародзіцу падчас панк-малебну ў царкве Хрыста-Збаўцы ўдзельніцы гурта "Pussy Riot".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]