Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Спартовы агляд

16.07.2012
Спартовы агляд Тут можна праглядзець іншыя матэрыялы выдання: belsat.eu ЁСЦЬ ШАНЕЦ НА ПОДЫУМ Зборная Беларусі па гандболе выйшла ў другі раўнд юнацкага чэмпіянату Еўропы, дзе ўзрост гульцоў не перавышае 18 гадоў. У групе «B» нашыя майстры ручнога мяча занялі другі радок і разам з Аўстрыяй працягнуць барацьбу за медалі. Гэтыя каманды на другім этапе абяднаюцца з найлепшымі ў групе «А» -- Швецыяй і Нямеччынай -- і тут ужо будуць улічвацца пункты, набраныя зборнымі ў вочных двубоях на першым этапе.

Свабода патрабуе ахвяраў

16.07.2012
Свабода патрабуе ахвяраў Тут можна праглядзець іншыя матэрыялы выдання: belsat.eu Самотныя мужчыны значна больш марнатраўныя за жанатых -- да такой высновы прыйшлі амерыканскія даследнікі. Тлумачыцца такі феномен, на іхную думку, вельмі проста: самотны і заняты пошукамі жанчыны мужчына схільны да большых выдаткаў. У той жа час ягоны жанаты калега, як правіла, аддае пасаду «міністра фінансаў» сваёй жонцы.

Агляд падзеяў замежжа

16.07.2012
Агляд падзеяў замежжа Тут можна праглядзець іншыя матэрыялы выдання: belsat.eu КАНЧАТКОВАЕ АБВІНАВАЧАННЕ За суўдзел у забойстве Паліткоўскай былому афіцэру МУС Паўлючэнкаву абяцаюць мінімальнае пакаранне. Ягоную справу выдзеляць у асобную вытворчасць, і суд разгледзіць яе ў адмысловым парадку. Ён першы з фігурантаў заключыў са следствам пагадненне аб супрацы. Першая справа па факце забойства Анны Паліткоўскай развалілася, і калегія прысяжных у лютым 2009 г. апраўдала ўсіх падсудных. Вядомую журналістку Анну Паліткоўскую забілі ў падездзе ейнага дому ў кастрычніку 2006 г.

На чыім баку суд?

16.07.2012
На чыім баку суд? Тут можна праглядзець іншыя матэрыялы выдання: belsat.eu Дабіцца справядлівасці ў судзе старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэту Алегу Гулаку сёння так і не ўдалося. Хоць скаргу на Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных справаў ён падаў амаль пяць месяцаў таму.

Адвакат Цімашэнкі пра напад з зялёнкай

16.07.2012
Адвакат Цімашэнкі пра напад з зялёнкай Абаронца Юліі Цімашэнкі быў на тэрыторыі чыгуначнай лякарні ў Харкаве, дзе цяпер ляжыць ягоная кліентка, калі неспадзявана на ягоным шляху паўстала маладая жанчына з пластыкаваю каністраю. Незнаёмка на высокіх абцасах падышла да адваката і лінула яму ў твар зялёнкаю. belsat.eu

Бяляцкаму -- прэмію Сахарава

16.07.2012
Бяляцкаму -- прэмію Сахарава Тут можна праглядзець іншыя матэрыялы выдання: belsat.eu Алеся Бяляцкага намінавалі на прэмію «За свабоду думкі»імя Андрэя Сахарава. Уганараваць зняволенага праваабаронцу прапанаваў еўрадэпутат ад Польшчы Яцэк Сарюш-Вольскі. Прэстыжную міжнародную прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» Еўрапейскі парламент заснаваў у снежні 1988 г. Узнагарода прысуджаецца асобам або арганізацыям, якія абараняюць правы і свабоды людзей. Беларусы адзначаліся гэтай прэміяй двойчы -- Беларуская асацыяцыя журналістаў у 2004 г.

Прыём пайшоў

16.07.2012
Прыём пайшоў Тут можна праглядзець іншыя матэрыялы выдання: belsat.eu Прыём дакументаў ад абітурыентаў распачалі сёння беларускія ўніверсітэты другой плыні. Набор у большасць ВНУ гэтай катэгорыі працягнецца да 25 ліпеня, а на вайсковыя факультэты -- да 23-га. Сёлета Міністэрства адукацыі скараціла агульную колькасць месцаў ва ўніверсітэтах да 91 тыс., што на 14 тыс. менш, чымся летась. Пераважна гэтае змяншэнне адбылося коштам бюджэтных і завочных аддзяленняў юрыдычных і эканамічных факультэтаў. Варта адзначыць, што ў цэнтралізаваным тэставанні сёлета ўзяла ўдзел 141 тыс.

З Менску ўцёк дыпламат

16.07.2012
З Менску ўцёк дыпламат Тут можна праглядзець іншыя матэрыялы выдання: belsat.eu Пацвердзілася інфармацыя пра ўцёкі на Захад былога амбасадара Сірыі ў Менску. Як піша арабскае выданне ў Лондане, Фарук Таха перайшоў на бок апазіцыі. І хоць інцыдэнт адбыўся яшчэ ўвесну, але беларускія і сірыйскія ўлады дагэтуль не афішуюць уцёкаў дыпламата. Між тым, сірыйскае пытанне ўсцяж застаецца нумарам адзін у парадку дня міжнароднай супольнасці.

Помста за «плюшавы дэсант»?

16.07.2012
Помста за «плюшавы дэсант»? Тут можна праглядзець іншыя матэрыялы выдання: belsat.eu Антон Сурапін застаецца пад вартаю ў СІЗА КДБ. Журналіста, які першым змясціў у інтэрнэце здымкі шведскіх плюшавых мядзведзікаў, мусілі вызваліць сёння а 16:00. У Камітэце дзяржбяспекі нават бацькам не сказалі, калі адпусцяць Антона.

Першыя на «штурм» парламенту

16.07.2012
Першыя на «штурм» парламенту Тут можна праглядзець іншыя матэрыялы выдання: belsat.eu Выбарчая кампанія ў Палату прадстаўнікоў пачалася і для патэнцыйных кандыдатаў. Распачалася працэдура вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала першыя ініцыятыўныя групы. Ці ідзе на выбары апазіцыя? І ці варта чакаць новых твараў?

Маніфест Амельчанкі

16.07.2012
Маніфест Амельчанкі Аўтар плакату «Мусарок» Іван Амельчанка заявіў пра намер балатавацца ў парламент. На ўрачыстай прэс-канферэнцыі журналістаў сустракалі печывам з кампотам і эратычнымі танцамі ў выкананні паўапранутых дзяўчат. Падтрымліваць кандыдатуру Амельчанкі ў перадвыбарнай барацьбе будзе моладзевы рух «Zмена». «Мая галоўная задача -- гэта атрымаць працу, там нармальны заробак -- абяцаюць больш за 500 долараў. Кватэра, машына, праца няпыльная -- цісні на тры кнопкі. Я ў дзяцінстве «Суперконтру» прайшоў да канца, а там чатыры кнопкі было, так што я спраўлюся», -- сцвярджае Амельчанка, седзячы на фоне класічнага савецкага дывана.

Румыны пра стабільнасць і "моцную руку"

16.07.2012
Румыны пра стабільнасць і моцную руку У румынскай глыбінцы пануе зусім іншы настрой. Стабільнасць -- вось тое, чаго хацелася б перш за ўсё. "Моцная рука", як у Чаўшэску, таксама вітаецца. belsat.eu

Бандарэнка: МУС махнуў рукою на Канстытуцыю

16.07.2012
Бандарэнка: МУС махнуў рукою на Канстытуцыю Для дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэя Бандарэнкі гэтая сітуацыя не сталася нечаканасцю. «МУС -- гэта орган, які ўжо даўно махнуў рукою на такое паняцце, як закон і Канстытуцыя. Калі няма закону, не працуюць суды, казаць пра тое, прыйшоў МУС на працэс або не, не мае ніякага значэння», -- адзначыў ён.

Стэфановіч пра судовае разбіральніцтва

16.07.2012
Стэфановіч пра судовае разбіральніцтва Разгляд акалічнасцяў «ідэалагічна правільнага» кампютарнага збою перанеслі У суд не прыйшлі прадстаўнікі дэпартаменту грамадзянства і міграцыі. Разгляд скаргаў праваабаронцаў Андрэя Бандарэнкі і Валянціна Стэфановіча на ўключэнне іх у спісы невыязных перанеслі на 20 ліпеня. «Я настойваў на тым, каб разгляд усё ж адбылося, бо ў маім выпадку ёсць дакументы, дасланыя дэпартаментам і Мінабароны, дзе пішуць, што рашэнне адносна мяне міністэрствам і раённым ваенкаматам не прымалася, што ўсё гэта было тэхнічным збоем, у выніку якога звесткі былі занесеныя ў базу.

Дэманстрацыя ў Румыніі за прэзідэнта Бэсэску

16.07.2012
Дэманстрацыя ў Румыніі за прэзідэнта Бэсэску На 29 ліпеня прызначаны рэферэндум аб спыненні паўнамоцтваў цяперашняга кіраўніка краіны -- Траяна Бэсэску. Прыхільнікі прэзідэнта пратэставалі сёння супраць імпічменту ў горадзе Клуж за 450 км на паўночны захад ад сталіцы краіны -- Бухарэсту. belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]