Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Рост валавога ўнутранага прадукту запавольваецца, інвестыцыі не прыходзяць, а насельніцтва зноў актыўна набывае замежную валюту. Такім чынам, аптымістычныя прагнозы ўраду наконт развіцця айчыннай гаспадаркі пакуль не спраўджвацца. У чым прычына адсутнасці поспехаў? З памяці насельніцтва яшчэ не знік леташні крызіс. Хоць сёння чэргаў ля банкаматаў і абменнікаў няма, але няма і вялікага даверу да "зайчыка". У чэрвені ўпершыню сёлета набыццё наяўнай валюты перавысіла продаж.
Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Камітэт дзяржаўнай бяспекі паведаміў пра затрыманне літоўскіх шпіёнаў. Паводле КДБ, абвінавачаныя -- грамадзяне Беларусі -- ужо прызналіся ў супрацы з літоўскімі спецслужбамі. Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу паводле артыкулу "Здрада дзяржаве". Ім пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення. Заява аб падрыўной дзейнасці суайчыннікаў на карысць суседняй рэспублікі прагучала ад Цэнтру інфармацыі ды грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі. У ёй гаворыцца, што быў затрыманы рэзідэнт вайсковай выведкі Літвы, а таксама ягоная агентура.
Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Прарыў у Еўропу. Неўязная ў Еўразвяз за фальсіфікацыю выбараў, да ўсяго не запрошаная асабіста старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўсё ж прыехала ў Аўстрыю, каб паўдзельнічаць у канферэнцыі, што разглядае правядзенне справядлівых выбараў. Лідара ж грамадзянскай кампаніі "За справядлівыя выбары" Віктара Карнеенку -- афіцыйна запрошанага на канферэнцыю АБСЕ -- улады Беларусі не выпусцілі з краіны. Хочаш справядлівых выбараў -- рыхтуйся да ціску дзяржаўнай машыны.
Абвал беларускага рубля, рэзкае збядненне насельніцтва -- год таму эканамічны крызіс ударыў па кожным беларусу. Якой валюце цяпер давяраюць нашыя суайчыннікі ды якім чынам захоўваюць свае ашчаджэнні? Пра гэта журналісты "Белсату" запыталіся ў жыхароў Менску. Адна з удзельніц апытання гаворыць, што захоўвае грошы ў розных валютах. "Калі курс зменіцца, то дзесьці атрымаецца больш, дзесьці менш", -- зазначае жыхарка Менску. Большасць апытаных, што аддаюць перавагу замежным валютам, звязваюць гэта з ненадзейнасцю беларускага рубля і цяжкім эканамічным станам Беларусі.
belsat.eu Гучныя спевы і запальныя танцы пад начным небам Кубы -- гэта, вядома, і шоу, але і бізнес. Культурніцкі цэнтр "Эль Кабільда" -- гэта ледзь не найбуйнейшая прыватная кампанія ў камуністычнай краіне. "Эль Кабільда" можа пахваліцца ажно 130 сталымі працаўнікамі. КЛЯЎДЯ АКІНА, СПЯВАЧКА ЦЭНТРУ «EL CABILDО»: "Арыгінальная ідэя оперы пад адкрытым небам -- гэта сацыяльная місія. Таму мы тут. Публіка нас увесь час трымае ў цэнтры ўвагі". Цэнтр "Эль Кабільда" паўстаў дзякуючы таму, што цяпер урад Кубы пачаў падтрымліваць, а не душыць, як раней, некаторыя прыватныя фірмы.
Выйсці за рамкі, а дакладней, рамы, традыцыйнага мастацтва прапаноўваюць паўднёвакарэйскія творцы. У галерэі на ўсходзе Кітаю прайшла трохмерная выстава "Magic Art". Кожны ахвотны мог сфатаграфавацца з экспанатамі сучаснага мастацтва. Добры доказ таго, што да сурёзных рэчаў можна ставіцца з гумарам.