Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Чыноўніцтва пад следствам

19.07.2012
Чыноўніцтва пад следствам Усе матэрыялы "Абектыва" 19 ліпеня: belsat.eu За краты трапляюць і ідэалагічна вытрыманыя чыноўнікі высокага рангу. На першага намесніка старшыні Рэчыцкага райвыканкаму завялі крымінальную справу за перавышэнне ўлады. Чыноўнік, імя якога пакуль не называюць, нібыта скарыстаўся пасадаю, каб атрымаць зямельны ўчастак пад Рэчыцаю. Пракуратура ж Менскай вобласці распачала справу супраць намесніка старшыні Уздзенскага райвыканкаму.

Млявая кампанія

19.07.2012
Млявая кампанія Усе матэрыялы "Абектыва" 19 ліпеня: belsat.

Шведскі ліст

19.07.2012
Шведскі ліст Усе матэрыялы "Абектыва" 19 ліпеня: belsat.eu Аўтар ідэі "плюшавага дэсанту" даслаў адкрыты ліст прэзідэнту Беларусі. Кіраўнік рэкламнай фірмы "Studio Total" патрабуе ад Аляксандра Лукашэнкі выпусціць з ізалятару КДБ Антона Сурапіна. Пэр Кромўэл сцвярджае, што шведы нікому не паведамлялі пра падрыхтоўку скандальнай акцыі, таму несправядліва трымаць за кратамі журналіста, які проста размясціў у інтэрнэце здымак шведскай цацкі.

Алкагольная смага

19.07.2012
Алкагольная смага Усе матэрыялы "Абектыва" 19 ліпеня: belsat.eu Не забаронены і паўсюль даступны ў Беларусі -- алкаголь. Дый спажыванне яго паводле ўсёй строгасці закону не караецца. Ці не таму беларусы пачалі больш піць гарэлкі ды піва? Паводле афіцыйнай статыстыкі, толькі за першыя паўгода сёлета было прададзена амаль 6 млн дэкалітраў "вогненнай вады", або на 8,5 % больш за адпаведныя леташнія вынікі. Пры гэтым з усяго выпітага алкаголю гарэлка ўпершыню перасягнула палову (50,2 %). Звесткі пра рэалізацыю піва ўражваюць не менш: за першыя шэсць месяцаў гэтага года яго прадалі ажно больш за 16 млн дэкалітраў, што таксама крыху больш за леташнія паказнікі (+ 0,2 %).

Лябедзька пра назіральнікаў

19.07.2012
Лябедзька пра назіральнікаў Анатоль Лябедзька: Мы не рэкамендуем міжнародным назіральнікам прыязджаць на выбары ў Беларусь „Я раю ім лепш паспрабаваць сустрэцца са Змітром Дашкевічам, які знаходзіцца ў вязніцы, альбо з іншымі палітычнымі вязнямі", - заявіў лідар Абяднанай Грамадзянскай партыі ў інтэрвю „Белсату".

Гараць урадавыя танкі ў Сірыі

19.07.2012
Гараць урадавыя танкі ў Сірыі belsat.eu Урадавыя танкі ў агні, атакаваныя паўстанцамі на шляху да сірыйскай сталіцы і ахвяраў абстрэлу пахавальнай працэсіі ў раёне Саіда Зэйнаб пад Дамаскам.

Як зарабіць мільёны на аўтамабільным ламаччы?

19.07.2012
Як зарабіць мільёны на аўтамабільным ламаччы? Агляд падзеяў культуры belsat.eu Груда металу для аднаго -- гэта крыніца натхнення для іншага. Філіпінец Марё Малляры праславіўся на ўвесь свет скульптурамі... з аўтамабільнага ламачча. Былы зваршчык, цяпер Марё з клямак дзвярэй, аўтамабільных зашчэпак, запальных свечак робіць незвычайных звяроў, робатаў і самалёцікі.

Баі ў Дамаску - аматарскае відэа

19.07.2012
Баі ў Дамаску - аматарскае відэа Агенцтва "Reuters" апублікавала два аматарскія відэаролікі. На першым паўстанцы з гранатамётаў, кулямётаў і аўтаматаў вядуць стральбу з даху будынку. belsat.eu

Апытанне: ці верыце вы, што кошты падняліся на 11,7%?

19.07.2012
Апытанне: ці верыце вы, што кошты падняліся на 11,7%? Журналісты Белсату пацікавіліся ў менчукоў, ці вераць яны ў інфармацыю, пададзеную Нацыянальным статыстычным камітэтам, што цэны на прадукты ў параўнанні са снежнем мінулага году выраслі толькі на 11,7 %. belsat.eu

Аматарскае відэа з месца тэракту ў Казані

19.07.2012
Аматарскае відэа з месца тэракту ў Казані Відэа з месца тэракту ўдалося зняць выпадковым людзям. Гарыць аўтамабіль муфтыя Татарстану пасля выбуху. Тыя, што здымалі, шукаюць другі аўтамабіль, бо думаюць, што адбылася аварыя. belsat.eu

"Апантаныя". Анонс

19.07.2012
Апантаныя. Анонс Праграма "Белсату". Глядзець тут: belsat.eu

"Распавяду вам пра вайну". Трэйлер

19.07.2012
Распавяду вам пра вайну. Трэйлер Дакументальны фільм на "Белсаце" 20 ліпеня, а 21:25

"Мой Нікіфар". Трэйлер

19.07.2012
Мой Нікіфар. Трэйлер Мастацкі фільм на "Белсаце" 20 ліпеня, 22:15
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]