Сто трыццаць гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы -- песняра беларускага адраджэння, класіка айчыннай літаратуры. Настолькі аўтарытэтны, што яго немагчыма было рэпрэсаваць, настолькі адданы Радзіме, што немагчыма было дазволіць зехаць. Прапаганда выкарыстоўвала паэта ў савецкі час, выкарыстоўвае і цяпер.
Чатыры першыя месцы і два гран-пры. Такі вынік конкурснай часткі трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі "Аднак!". Сёлета ўдзельнікаў паболела -- падалі больш за 300 заявак. Сярод канкурсантаў -- і буйныя камерцыйныя кампаніі, якія пачынаюць разумець эфектыўнасць рэкламавання па-беларуску.
Роўна 30 гадоў таму чалавецтва даведалася пра жудасную хваробу -- СНІД. У нашай краіне жывуць больш за 13 000 людзей з вірусам імунадэфіцыту. І колькасць ВІЧ-інфікаваных павялічваецца: толькі за першае паўгоддзе сёлета -- амаль на 20 %. Сучаснае лячэнне дазваляе спыніць развіццё інфекцыі да стадыі СНІДу -- а значыць, дае магчымасць жыць гэтым людзям доўгім і паўнавартасным жыццём. Аднак асноўная праблема, з якою яны сутыкаюцца, -- гэта нецярпімасць грамадства.