Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

"Два месяцы". Трэйлер

05.07.2012
Два месяцы. Трэйлер Мастацкі фіьм на "Белсаце". www.belsat.eu

"Людзі старой веры". Трэйлер

05.07.2012
Людзі старой веры. Трэйлер Дакументаьны фільм "Белсату". www.belsat.eu

Дэсант мядзведзікаў. Відэа з Івянца

05.07.2012
Дэсант мядзведзікаў. Відэа з Івянца belsat.eu Лёгкі самалёт кружыць над Івянцом і скідвае невядомыя прадметы. Дэсант мядзведзікаў усё ж быў? На «YouTube» змешчаны ролік, які мае пацвердзіць праўдзівасць інфармацыі пра дзёрзкую акцыю шведаў. Відэа змешчанае ў інтэрнэце ад імя карыстальніка Per Cromwell -- аднаго з заснавальнікаў шведскага рэкламнага агенцтва «Studio Total», якое заявіла пра акцыю. На сайце агенцтва паведамляецца, што акцыя «Мядзведзікі за свабоду слова» -- гэта бясплатная кампанія, зладжаная для інтэрнэт-рэсурсу «Хартыя97», якая «ажыццяўляецца шведскім рэкламным агенцтвам «Studio Total» пры дапамозе 879 плюшавых мядзведзяў-валанцёраў».

Сумнеўны кампраміс

04.07.2012
Сумнеўны кампраміс Сёння зранку ў зялёнай зоне сталічнага мікрараёну Уручча паставілі жалезную агароджу для будаўнічай пляцоўкі. Нічога незвычайнага -- калі б не факт, што мясцовыя жыхары больш як паўгода пратэставалі супраць ушчыльнення. Менгарвыканкам пайшоў на частковыя саступкі -- дамоў для звычайных грамадзянаў будаваць не будуць, а вось будынку, які ў народзе назвалі ўжо "домам для спецназу", з праекту ніхто не выключаў.

Развіталіся з С. Вітушкам

04.07.2012
Развіталіся з С. Вітушкам Развітанне з Сяргеем Вітушкам прайшло ў грэка-каталіцкім цэнтры Святога Язэпа ў Менску, а пасля -- у крэматорыі на Паўночных могілках. На апошнюю сустрэчу прыехалі сябры з Літвы, Чэхіі і, вядома, з розных куткоў нашай краіны. Труну накрылі тым самым бел-чырвона-белым сцягам, пад якім неслі на могілкі Васіля Быкава.

Сляпая Феміда

04.07.2012
Сляпая Феміда Восем базавых велічыняў штрафу за "незаконнае пікетаванне". У Першамайскім судзе сталіцы адбыўся суд над актывістам кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэем Молчанам. Суддзя палічыў вінаватым апазіцыянера з нацыянальным сцягам, а не міліцыянтаў, якія брутальна збілі Молчана пры затрыманні.

На абарону мовы

04.07.2012
На абарону мовы Цялесныя пашкоджанні, слезацечны газ... Ва ўкраінскай бітве за мову пакуль няма пераможцаў. Прыняцце ў другім чытанні, хутка і без абмеркавання, законапраекту "Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі" чарговы раз раскалола Украіну. У вулічнай бойцы пацярпеў нават знакаміты баксёр Віталь Клічко. Страты і палітычныя змены могуць быць нашмат большыя.

Пратэсты падчас суда над «Pussy Riot»

04.07.2012
Пратэсты падчас суда над «Pussy Riot» Расейская паліцыя затрымала чарговых пратэстоўцаў падчас суда над удзельніцамі антыпуцінскага панк-гурта.

Хочам пераменаў?

04.07.2012
Хочам пераменаў? За апошні год эканамічная сітуацыя стабілізавалася -- але, насуперак ранейшаму трэнду, гэтага не дастаткова, каб захаваць прыхільнасць да ўладаў. Вынікі чэрвеньскіх апытанняў аўтарытэтнага Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў сведчаць пра падзенне рэйтынгу як уладаў, так і самога Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым сацыёлагі зафіксавалі рэкордна высокі адсотак тых, хто чакае пераменаў. Вось толькі хто іх будзе ажыццяўляць?

Небяспечныя святы

04.07.2012
Небяспечныя святы Рэхам мінулай вайны адгукнулася жыхарам сталіцы сёлетняе святкаванне афіцыйнага Дня Незалежнасці. І не толькі вайсковым парадам і ветэранамі на вуліцах. Але і матэрыяльнымі разбурэннямі ды небяспекаю для здароўя і нават жыцця грамадзянаў.

Да абароны гатовыя?

04.07.2012
Да абароны гатовыя? Інфармацыя аб імаверным пранікненні шведскага самалёта ў Беларусь, адразу пасля святочных парадаў, выклікала дыскусіі адносна магчымасцяў нашага войска і, сярод іншага, сістэмы супрацьпаветранай абароны. Тым больш, што мірнае неба над краінаю кантралююць не толькі беларускія, але і расейскія вайскоўцы.

Беларусь пад абстрэлам

04.07.2012
Беларусь пад абстрэлам Шведскі самалёт пранік у паветраную прастору Беларусі ды збамбаваў рэзідэнцыю прэзідэнта... цацкамі. Пра дзёрзкую акцыю грамадзянаў Швецыі сёння напісалі, бадай, усе асноўныя выданні. А вайскоўцы ламалі галовы: ці магло такое здарыцца і ці здарылася сапраўды? Тым больш, што падобныя інцыдэнты можна знайсці ў не такой і далёкай гісторыі.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]