У расейскай сталіцы прайшлі незвычайныя аўтагонкі. У спаборніцтвах узялі ўдзел 56 камандаў, якія выступалі на арыгінальных аўтамабілях. Печы, труна і... панды. На ўсім гэтым ездзілі рэйсэры. Асаблівасцю аўтаў было таксама тое, што ў рух яны прыводзіліся самімі кіроўцамі. Удзельнікі незвычайных гонак круцілі педалі або проста пхалі свае транспартавыя сродкі.
belsat.eu У Менску адбыліся спаборніцтвы этапу Кубку свету "Сусветныя слаламныя серыі" па фрыстайл-слаламе на ролікавых каньках. Сваё майстэрства паказвалі спартоўцы з Беларусі, Украіны, Расеі ды Польшчы. Яны спаборнічалі ў такіх дысцыплінах, як хуткасны слалам, фрыстайл-слалам-батл, фрыстайл-слалам, класічныя выступы. Нагадаем, што слалам-батл -- гэта танцы і фігурнае катанне на роліках. Некаторыя выступы адбываліся пад акампанемент... фальклорнага ансамблю, што, безумоўна, дадавала ім незвычайнасці.
belsat.eu Святкавання на вуліцых Мадрыду ды іншых іспанскіх гарадоў не спыянлася да самай раніцы. Зборная Іспаніі абаранілы тытул чэмпіёна Еўропы ў фінальным матчы Еўра-2012 у Кіеве, выйграўшы ў зборнай Італіі з разгромным лікам 4:0. 2 ліпеня іспанская зборная вяртаецца ў Мадрыд дзе працягнецца святкаванне перамогі.
Украінская міліцыя затрымала каля дзясятка актывістак руху FEMEN, якія зладзілі акцыю пратэсту супраць візіта Аляксандра Лукашэнкі на фінал Еўра-2012, што мае адбыцца ў нядзелю ў Кіеве. Актывісткі выйшлі на акцыю ў масках ды з дубінкамі, адна з прадстаўнічак FEMEN мела прыклееныя вусы і зачос як кіраўніка беларусі. Удзельніцы акцыі размахвалі дубінкамі і выкрыквалі слоган Еўра-2012 „Ствараем гісторыю разам".
Журналіста Андрэя Пачобута 30 червеня выпусьцілі з гарадзенскай турмы пад падпіску аб нявыезьдзе. Пачобут быў арыштаваны 21 чэрвеня, яго вінавацяць у паклёпе на прэзыдэнта (артыкул 367, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). Журналиста Андрея Почобута 30 Червеня выпустили из гродненской тюрьмы под подписку о невыезде. Почобут был арестован 21 июня, его обвиняют в клевете на президента (статья 367, часть 2 Уголовного кодекса Республики Беларусь). www.svaboda.org
З фінальным матчам «Еўра-2012» звязаныя не толькі спартовыя эмоцыі, але і палітычныя. Магчыма, што на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве па адзін бок ад прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча можа сесці прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, а па другі -- Аляксандр Лукашэнка, якога называюць апошнім дыктатарам Еўропы. Аднак у Варшаве мяркуюць, што гэта праблема кіраўніка Беларусі. belsat.eu