Журналісту выставілі абвінавачванне паводле арт. 367, ч. 2 ("паклёп на прэзідэнта") ды выпусцілі з гарадзенскай турмы пад падпіску аб нявыездзе. Пад арыштам журналіста ўтрымлівалі з 21 чэрвеня. Цяпер Андрэю Пачобуту пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Летась у ліпені журналіста ўжо судзілі паводле гэтага ж артыкулу. Тады ён атрымаў тры гады
„Стварылі нейкую абалонку, але высвятлілася, што няма ідэі, якая б яднала. Калі для Захаду гэта ідэя абароны дэмакратыі, таму NATO -- гэта моцын альянс, да таго ж гэта проста заможныя краіны, таму яны маюць і ноў-хаў і моцныя войскі, а тут - „пост-савок",старыя тэхналогіі і старыя матывы кшталту „Красная армия всех сильней!" - гаворыць Аляксандр Класкоўскі. - Калі толькі мяняецца каньюктура -- мяняецца сітуацыя. Сёння Карымаў, заўтра -- яшчэ нехта. Лукашэнка трымаецца за хаўрус у залежнасці ад таго, наколькі сапсаваныя дачыненні з Захадам.
„Цяпер гэтыя хаўруснікі думаюць-глядзяць куды падацца. І Амерыка падалася Карымаву (прэзідэнт Узбекістану -- belsat.eu) болей надзейным плячом, на якое можна абаперціся і атрымаць пэўныя дывідэнты. Калі там будуць амерыканскія базы -- натуральна, што Вашынгтон гэта добра аплоціць" - мяркуе палітолаг Аляксандр Класкоўскі. У 2001 годзе ЗША і Узбекістан падпісалі пагадненне аб размяшчэнні вайсковай базы на тэрыторыі пост-савецкай дзяржавы. ЗША адбудавалі аэрадром ды плацілі за ягоную арэнду $ 100 млн ў год.
НЯЛЁГКІ КАМПРАМІС Кампраміс знойдзены. Лідары еўрапейскіх краінаў дамовіліся пра стратэгію пераадолення эканамічнага крызісу. На фоне пазітыўных навінаў з Бруселю вырас курс еўра. Але і дасягнуты кампраміс не быў танны. На антыкрызісныя захады прызначаць € 120 млрд. Трынаццаць гадзінаў напружаных дэбатаў. Вынікаў перамоваў журналістам прыйшлося чакаць ажно да самой раніцы.
Такога вясельнага картэжу ў Горадні яшчэ не бачылі! Сваё першае сямейнае свята маладая гарадзенская пара вырашыла зрабіць нестандартным: замест аўтамабіляў -- упрыгожаныя ровары. Але, як гэта бывае ў нашай краіне, каб пракаціцца на роварах, маладым трэба было атрымаць дазвол у ДАІ ды гарвыканкаме. Лета -- час вяселляў. І таму шчаслівыя парачкі ў роздумах: як жа ім зрабіць гэты дзень вясёлым, стылёвым і крэатыўным? Вяселле Дзімы і Ірыны Ляшкевіч, як і астатнія, спявала і скакала. Вось толькі жаніх, нявеста, сваякі ды сябры маладых -- усе былі на роварах.
Самыя прыгожыя жанчыны -- у Беларусі. Але ці найлепш адзетыя? Эканамічны крызіс адбіўся і на гардэробе беларусаў. Усё больш людзей выбіраюць убранне ў адносна недарагіх сэканд-гэндах і набываюць кітайскае адзенне на рынках. Тым часам складскія запасы айчыннага адзення і абутку сёлета растуць хутка, як ніколі раней. Але і ў беларускім швейным бізнесе ёсць выключэнні. Любяць кожнага з нас за маральныя якасці, але найперш нас ацэньваюць, як вядома, паводле выгляду. Гэтая мадэль сукенкі называецца "Бэатрыс".
Перад Днём Незалежнасці вуліцы ачысцяць ад смецця, а шэрагі грамадзянаў -- ад "непажаданых элементаў". Суд не задаволіў касацыйнай скаргі затрыманага актывіста "Змены" Аляксандра Арцыбашава. Адклаў разгляд скаргі і ягонага паплечніка Паўла Вінаградава ды журналіста "Еўрарадыё" Паўла Свярдлова. Скарга апошняга ўвогуле некуды знікла. ВІТАЛЬ ЗЫБЛЮК, РЭДАКТАР «ЕЎРАРАДЫЁ»: "Чамусьці гэтая скарга так і не дайшла -- дайшла толькі скарга, якую падала адвакат, і матэрыялы справы.
А тым часам апытанні паказваюць, што беларусы думаюць зусім не тое, што хацелі б чуць улады. Напярэдадні галоўнага нацыянальнага свята -- Дня Незалежнасці -- у менчукоў зусім не святочны настрой. Больш за тое, рэпетыцыі параду на галоўных вуліцах сталіцы -- выклікаюць у іх абурэнне. Мы запыталіся ў жыхароў сталіцы: ці патрэбныя ў сучаснай Беларусі гэткія маштабныя напаміны пра савецкую мінуўшчыну?
Ажыятаж у аптэках. Апошнія дні, калі лекі адпускаюць без рэцэптаў. З 1 ліпеня будзе значна пашыраны спіс медычных прэпаратаў, якія можна будзе набыць выключна на прызначэнне доктара. А каб атрымаць рэцэпт, давядзецца адседзець чаргу ў паліклініцы. Аднак гэтай праблемы Мінздраў вырашаць не спяшаецца. Затое збіраецца ад паслязаўтра ўзмацніць у аптэках кантроль.
Стратэгічны саюз постсавецкіх краінаў згубіў свайго чальца. Сёння Ташкент афіцыйна пацвердзіў сваё рашэнне выйсці з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Адпаведная нота з Міністэрства замежных справаў Узбекістану была накіраваная ў сакратарыят АДКБ напярэдадні. А гэта значыць, што вайсковых саюзнікаў у Масквы, ды і ў Менску таксама, паменшала. Чаму не ўсе постсавецкія краіны хочуць удзельнічаць у інтэграцыі, і чым гэта адгукнецца Беларусі? Калектыўная абарона ад вонкавай ваеннай агрэсіі, супрацьстаянне тэрарызму, экстрэмізму і наркатрафіку -- вырашэнне такіх сурёзных задачаў дэкларуе АДКБ.
15 июня, принимая с докладом председателя правления Национального банка Беларуси Надежду Ермакову, Александр Лукашенко отметил, что зарплата на частных предприятиях страны должна достигнуть 700 долларов. «Разговоры о том, что чего-то для этого не хватает, беспочвенные. Тогда встает вопрос: почему сегодня почти все руководители, специалисты, менеджеры частных предприятий на «Мерседесах» разъезжают? Что, денег нет у фирмы, чтобы заплатить людям нормальную зарплату? Есть. Пусть продают «Мерседесы» и платят людям зарплату», — сказал Лукашенко.
belsat.eu У Маскве адбылося ўручэнне штогадовай прэміі "Стэпавы Воўк" для маладых і незалежных музыкаў. Улады не выдаткавалі на цырымонію ні рубля, але энтузіязму арганізатараў хапіла на тое, каб імпрэза адбылася. Большасць спонсараў, да якіх звярталіся арганізатары, таксама адмовіліся падтрымаць імпрэзу, нягледзячы на яе культурніцкі ды нефармальны характар. Музычны крытык і адзін з арганізатараў прэміі Арцём Троіцкі выказвае думку, што тут мог спрацаваць палітычны чыннік. Прэмія "Стэпавы Воўк" ёсць альтэрнатываю дзяржаўным акцыям і яднае сучасных незалежных музыкаў.