Гэтага хлопца з гітарай можна часта сустрэць у віцебскім дызелі па дарозе на Воршу ці на Полацак. Студэнт Аляксей Нябоська такім чынам зьбірае грошы на аўдыёдыск свайго гурта «Навальніца». «Пасажыры ня дужа любяць песьні на беларускай мове», — кажа ён, але тым ня менш часам спявае і па-беларуску. www.svaboda.org Этого парня с гитарой можно часто встретить в витебском дизеле по дороге на Оршу или Полоцк. Студент Алексей Небосько таким образом собирает деньги на аудиодиск своей группы «Навальніца».
За апошнія месяцы на будоўлях, якія рыхтуюць Горкі да «Дажынак», адбылося 7 няшчасных выпадкаў, два з іх -- з цяжкімі наступствамі. У суботу на тэрыторыі базы «Праметэй» здарылася трагедыя з смяротным вынікам. У імклівым рыхтаванні да свята ўраджаю не зважаюць на здароўе і не лічаць жыцці. Галоўнае -- паказнікі выканання плану. belsat.eu
Новыя падрабязнасці справы супраць Андрэя Пачобута. "Паклёп на прэзідэнта" і "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" інкрымінуюць на аснове чатырох артыкулаў гарадзенскага журналіста. Пра гэта нам паведаміла жонка Андрэя пасля спаткання з затрыманым. Ён пачуваецца бадзёра, усім, хто яго падтрымлівае на свабодзе, перадае шчырае прывітанне. Аднак аптымізму ў гэтай справе няшмат. belsat.eu
Сёння -- Міжнародны дзень падтрымання ахвяраў катаванняў. Паводле адмысловай рэзалюцыі ААН, гэты дзень накіраваны на поўнае выкараненне мучэнняў і выкананне Канвенцыі супраць іх. Але беларускія праваабаронцы алярмуюць, што гэтае пытанне стала актуальнае як ніколі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Улады не прызнаюць, што праваахоўныя органы ўжываюць фізічны ды маральны гвалт, і замяняюць балючы тэрмін на прасцейшае «перавышэнне службовых паўнамоцтваў». У нашай краіне Міжнародны дзень падтрымання ахвяраў катаванняў, як па іроніі, супадае з Днём пракурорскага работніка.
Праўды і прызнання, што супраць яго ўжылі фізічную сілу, ужо год спрабуе дамагчыся пенсіянер Уладзімір Марозаў. Шматлікія відэазапісы леташняй маўклівай акцыі пацвярджаюць, што міліцыянты проста душылі чалавека сталага веку. Аднак насуперак усім доказам намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч не пабачыў гвалту ў дачыненні цяжкахворага. belsat.eu
Міністэрства сувязі хоча спрасціць умовы доступу ў інтэрнэт-кавярні. Замест абавязковага пакАзвання пашпарту прапаноўваюць увесці відэаназіранне ці СМС-рэгістрацыю. Праект адпаведнай пастановы ўжо распрацоўваецца. Тым часам, за два гады ад моманту, калі пашпартызацыя наведнікаў інтэрнэт-кавярняў стала абавязковая, шматлікія прыватныя ўстановы сышлі з рынку. І цяпер урад папросту паляпшае ўмовы для дзяржаўнага манапаліста. belsat.eu