Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Куды растуць заробкі?

25.06.2012
Куды растуць заробкі? Сярэдні заробак у траўні павысіўся амаль на 8 % і склаў больш за 3,5 млн руб., паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Са студзеня гэты паказнік павялічыўся роўна на 307 тыс. Калі ж беларусы пры такіх тэмпах росту дачакаюцца абяцаных 500 долараў заробку? belsat.eu

Парады Ярмошынай

25.06.2012
Парады Ярмошынай Ветэран палітычнай кухні 59-гадовая Лідзія Ярмошына выступіла з парадамі беларускай апазіцыі. Яна заявіла, што разам з ёй старэюць і палітычныя апаненты ўладаў, а таму трэба даваць дарогу маладым. Хто слухаецца парадаў старшыні ЦВК ды дзейнічае ў рэчышчы палітыкі ўладаў? Высвятляў Аркадзь Несцярэнка. belsat.eu

Голас з лесу

25.06.2012
Голас з лесу Але ёсць і альтэрнатыўны погляд на сёлетнія парламенцкія выбары. Які сцэнар для апазіцыі мог бы быць пераможным? Сваімі парадамі ў эксклюзіўным інтэрвю «Абектыву» падзяліўся палітвязень Павал Севярынец. Ён адбывае так званую хімію за ўдзел у Плошчы-2010. Нашыя карэспандэнты пабывалі ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну. belsat.eu

У пошуку экзатычных партнёраў

25.06.2012
У пошуку экзатычных партнёраў Першы дзень візіту Аляксандра Лукашэнкі ў краіны Лацінскай Амерыкі. Сёння прэзідэнт наведаў Кубу, дзе рашуча выступіў у абарону сацыялістычнай краіны ад суседняй імперыі -- Злучаных Штатаў. Наступны візіт -- у Венесуэлу і... Эквадор. Што супольнага ў беларускага прэзідэнта з не шанаванымі ў свеце кіраўнікамі гэтых дзяржаваў? Ды якія інтарэсы збіраецца прасоўваць Лукашэнка ў гэтых зусім не багатых краінах? belsat.eu

2506kultura na net

25.06.2012
2506kultura na net

Прыватная калекцыя. Анонс

25.06.2012
Прыватная калекцыя. Анонс У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы. Адкрыюць перад намі свет сваіх захапленняў. Пакажуць, што іх натхняе і дадае творчых сілаў.

«НКВД -- Гестапа. Браты па крыві.». Трэйлер

25.06.2012
«НКВД -- Гестапа. Браты па крыві.». Трэйлер Нявыдуманыя лёсы людзей і гістарычныя дакументы сталіся грунтам нашага аповеду пра блізкую супрацу НКВД і Гестапа ў розных галінах -- у тым ліку пра абмен вязнямі. СССР дасылаў у Нямеччыну ў асноўным антыфашыстаў і габрэяў, якіх там знішчалі. Глядзі відэа тут: belsat.eu

"Галопам па Еўропах". Кракаў

25.06.2012
Галопам па Еўропах. Кракаў Журналістка «Абектыву» Маряна Чарняева запрашае вас на віртуальную вандроўку па Кракаве.Пілот праграмы прапанаванай «Белсату».

«Белая яблыня грому», Анонс

25.06.2012
«Белая яблыня грому», Анонс Канцэрт "Белая яблыня грому" гурта "Крамбамбуля" гэта дванаццаць вершаў беларускіх паэтаў-класікаў, якія Лявон Вольскі пераўтварыў у песні. Рэзкі Францішак Багушэвіч, меладычны Адам Міцкевіч, рамантычны Пятрусь Броўка, эмацыйны і актуальны Максім Танк ды іншыя. Класіка ў новым выяўленні. Ад рэпу -- да кантры і металу.

Плошча Тахрыр святкуе абранне Мэгэмэда Морсі

25.06.2012
Плошча Тахрыр святкуе абранне Мэгэмэда Морсі Мэгэмэд Морсі, кандыдат ад Партыі свабоды і справядлівасці ды грамадска-рэлігійнага руху "Браты-мусульмане", перамог на прэзідэнцкіх выбарах і пачынае фармаваць урад. belsat.eu

5 тысяч качак стварылі коркі на дарозе ў Кітаі

25.06.2012
5 тысяч качак стварылі коркі на дарозе ў Кітаі Кітайскі фермер стаў зоркаю інтэрнэту belsat.eu

"Рэха" на Маркса

24.06.2012
Рэха на Маркса Вулічны канцэрт гурта "Рэха" на Карла Маркса. Мінск, 23 чэрвеня 2012
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]