„Гэты спіс, калі па графах паглядзець, напісана адкуль і куды этапуецца. Гэты спіс пацвярджае, што канечны пункт прызначэння -- Менск, - гаворыць гісторык Ігар Кузняцў. - А вось дакументу-рашэння „Асобай тройкі" НКУС СССР з ўзагад растраляць -- няма і хучэй за ўсё яго можа і не быць. Я ведаю нямала выпадкаў, калі растрэльвалі толькі на падставе, напрыклад спісаў „этапаваць у Менск". Этапірвалі ў Менск і растрэльвалі".
„У нас ніводнага паялка на тэрыторыі Беларусі не было знішчана ці растраляна, у нас былі толькі перасылачныя пункты. Палякі, што праходзілі праз іх, канцэрнтраваліся ў асноўным у Расеі і магчыма ва Украіне" - заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі ў снежні 2011 года. Аднак незалежныя гісторыкі цвердзяць, што гэтая заява -- хлусня. Дакументы пра растрэлы маглі быць згубленыя, засакрэчаныя, альбо знішчаныя, але тое, што на тэрыторыі Беларусі растрэльвалі жаўнераў Войска польскага, не выклікае сумневаў у польскіх гісторыкаў.
Калі кіроўцы машынаў хуткай дапамогі не выйдуць на працу, не будзе магчымасці ратаваць людское жыццё. Таму незадаволеныя сваймі заробкамі кіроўцы не могуць страйкаваць. Увагу да сваёй ужо даўно набалелай праблемы яны прыцягваюць праз... незалежныя медыі. Перад восьмаю гадзінаю раніцы на менскай падстанцыі № 4 хуткай медычнай дапамогі -- перазменка. Настрой хутчэй не працоўны, а пратэставы. belsat.eu
Іх скалечылі ды кінулі паміраць. У Новалукомлі, што на Віцебшчыне, невядомыя разбурылі гнёзды вялікіх бакланаў і адрэзалі птушанятам дзюбы. Бесчалавечныя дзеянні расследуе міліцыя. Але дзясяткі маладых птушак чакае адно смерць -- альбо ад голаду, альбо ад рукі ветэрынараў, каб не працягваць іхных пакутаў. Увага: рэпартаж утрымлівае жорсткія кадры, але мы не маглі іх не паказаць. belsat.eu
Учора ЦВК агучыў выбарчы каляндар, а сёння грамадзянская кампанія "За справядлівыя выбары" заявіла пра вылучэнне тысячы сваіх прадстаўнікоў у выбаркамы і дзвюх тысяч назіральнікаў. Хто будзе глядзець уладам на рукі ды ці мае гэта сэнс? Мэта -- актыўнае назіранне. Задача -- фіксацыя парушэнняў ды ўплыў на правядзенне выбараў. belsat.eu
Больш за палову беларусаў за мінулы год не наведалі ніводнай культурнай імпрэзы, не былі ў кінатэатры, тэатры альбо на выставе. Пра знакамітыя чорныя спісы беларускіх выканаўцаў чулі толькі 20 адсоткаў суайчыннікаў. Новыя сацыялагічныя звесткі шакуюць. Што стала з нашаю культураю ды хто вінаваты? belsat.eu
Найбуйнейшы саміт ААН "Рыа+20" праходзіць без удзелу кіраўніка нашай краіны. Яго на сустрэчы замяняе кіраўнік МЗС Сяргей Мартынаў. Хоць, як нам удалося высветліць, першапачаткова візіт Лукашэнкі ў Рыа планаваўся, для гэтага нават падрыхтавалі новы прэзідэнцкі лайнер. Чаму змяніўся маршрут і самалёт застаўся ў Менску? belsat.eu