belsat.eu Паводле Аляксандр Лукашэнкі, заробкі на дзяржаўных прадпрыемствах мусяць перавысіць $ 500, а на прыватных -- $ 700. Мы запыталі менчукоў, ці вераць яны ў такія прагнозы. «Сярэдні заробак 500 долараў будзе, ён ужо цяпер ёсць, але ў каго 20 млн, у каго 3 млн рублёў», -- гаворыць жыхарка Менску. Тыя ўдзельнікі апытання, што выказвалі скептыцызм адносна выканання патрабаванняў Лукашэнкі, мяркуюць, што для гэтага няма фактычны падставаў, бо ў беларускай эканоміцы не назіраецца кардынальных зменаў да лепшага.
ШВЕЦЫЯ ЎСЛЕД ЗА ІРЛАНДЫЯЙ Напярэдадні закончыўся другі тур групавых турніраў футбольнага "Еўра-2012". У падгрупе "D" зборная Украіны нічога не здолела проціпаставіць магутнай атакоўнай машыне каманды Францыі ды саступіла 0:2. А зборная Англіі ў звышдраматычным двубоі адолела Швецыю 3:2, прымусіўшы скандынаваў пакаваць валізы. Вырашальны мяч на 78-й хвіліне пяткаю, амаль адзін у адзін як у 1982-м народны беларускі футбаліст Аляксандр Пракапенка ў браму кіеўскага "Дынама", правёў 21-гадовы форвард "Манчэстэр Юнайтэд" Дэні Ўэлбэк.
Бюджэтнікам -- 500, прыватнікам -- 700 долараў заробку. І гэта да канца года. Крызіс гэтак і не здолеў змяніць рыторыкі Аляксандра Лукашэнкі. Ці гатовыя сёння прадпрымальнікі прадаць "Мерседэсы", каб павялічыць заробак сваіх працаўнікоў да сямісот долараў? І ці вераць самі беларусы частым і гучным абяцанням? belsat.eu
Алан Дзагоев, ключавы гулец зборнай Расеі на чэмпіянаце Еўропы па футболе, разам з галоўным трэнерам зборнай Дыкам Адвакаатам звярнуліся да расейскіх заўзятараў з заклікам не парушаць законаў і не браць удзелу ў сутычках з іншымі фанатамі. Расейскі футбольны саюз мае заплаціць 120 тысяч еўраў штрафу за тое, што фанаты падчас гульні з чэхамі кідалі петарды на поле, а таксама вывешвалі абразлівыя банеры. У выпадку паўтарэння бясчынстваў, УЕФА абяцае аштрафаваць зборную Расеі на шэсць пунктаў у наступным адборачным цыкле чэмпіянату Еўропы.