ШАРАГОВЫЯ ГУЛЬНІ ЗАКАНЧВАЮЦЦА Футбольнае "Еўра-2012" набліжаецца да першай кульмінацыі. Завяршаецца другое кола групавых турніраў, і з заўтрашняга дня ўжо ніхто, або амаль ніхто, саступаць не мусіць. Сёння ж Украіна спрабуе заспакоіць сябе ад падобных перажыванняў матчам з грознаю зборнаю Францыі ў Данецку. Двубой толькі распачаўся, але хутка быў перарваны з-за моцнай залевы на гадзіну. Увечары ў гэтай падгрупе на алімпійскім стадыёне ў Кіеве высветляць дачыненні Швецыя і Англія. belsat.
Апошні раз паводле старых тарыфаў беларусы аплачваюць рахункі за паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Бо ўжо ў ліпені (то бок за чэрвень) сумы ў жыроўках вырастуць на 8,6 %. А паводле вынікаў года -- падаражэюць удвая. Ужо цяпер беларусы выдаткоўваюць на жытло траціну свайго прыбытку. А, напрыклад, палякі -- толькі пятую частку свайго бюджэту. Чым адрозніваюцца рахункі беларусаў ад рахункаў палякаў? belsat.eu
Егіпет -- напярэдадні другога туру прэзідэнцкіх выбараў. Галасаванне адбудзецца ў суботу і нядзелю. Выбіраць жа давядзецца паміж ісламістам і прадстаўніком зрынутага рэжыму. Што не выклікае эйфарыі ў егіпцянаў, якія здзейснілі рэвалюцыю, а цяпер усё гучней кажуць пра контррэвалюцыю. Ці прыйдзе на змену "арабскай вясне" "арабская восень"? belsat.eu
Пакуль не абяцаная рэформа, а чарговая перастаноўка ў сілавых структурах. Аляксандр Лукашэнка прызначыў указам новага першага намесніка міністра ўнутраных справаў, начальніка Дэпартаменту выканання пакаранняў, а таксама кіраўніка Віцебскага ўпраўлення ўнутраных справаў. Эксперты ж бачаць у гэтых перастаноўках прадвесце сурёзных зменаў у краіне, аднак далёка не да лепшага. Дрэннаю прыкметаю адмыслоўцы палічылі і беспрэцэдэнтную спецаперацыю міліцыі, што распачалася сёння ў Менску. belsat.eu
Беларусь атрымала чарговыя 440 млн долараў крэдыту ад ЕўрАзЭС. Ці не ў сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка рашуча запатрабаваў яшчэ сёлета дасягнуць заробку 500 долараў на дзяржаўных і 700 -- на прыватных прадпрыемствах? Аднак выглядае, што Крэмль адною рукою дае, а другою можа і забраць. Паведамленнямі медыяў пра нелегальны экспарт нафтапрадуктаў беларускім бокам у абыход расейскіх інтарэсаў зацікавіліся ў Крамлі. belsat.eu
Павел Усаў пракаментаваў таксама махінацыі Беларусі з расейскімі нафтапрадуктамі: «Псіхалогія беларускага рэжыму -- скрасці і падмануць, дзе можна. Гэтак вырашаюцца пэўныя інтарэсы, але не дзяржавы, а груповак, бо па сутнасці тыя схемы, якія працуюць у Беларусі, падкантрольныя толькі прадстаўнікам улады».
Расея лічыць Беларусь часткаю сваёй уласнасці, таму інвестуе грошы ў будучыню, якая будзе ёй належаць. Гэтак мяркуе палітолаг Павал Усаў, які выказаўся пра чарговы грашовы транш ЕўрАзЭС для Беларусі: «Расея ніколі нічога не робіць проста так, і калі даюцца такія буйныя сумы, то будуць чакацца адпаведныя крокі з боку Беларусі». На сённяшні дзень гэтымі крокамі, паводле палітолага, выступаюць прыватызацыя буйных беларускіх прадпрыемстваў, стварэнне сумесных прадпрыемстваў з Расеяй (што па сутнасці азначае кантроль над беларускім бізнесам з боку расейскага), а таксама палітычныя крокі ў кірунку далейшай палітычнай інтэграцыі Беларусі і Расеі.
„Грошы проста не дайшлі да расейскага бюджэта. Гэта пытанне дзяржаўнага ўзроўня і калі хтосці гэта прабачыць, то прыме на сябе вялізарную адказнасць перад падаткаплацельшчыкам, - гаворыць маскоўскі палітолаг. - Той жа Пуцін не будзе браць на сябе адказнасць і казаць: вы ведаеце, мы ў чарговы раз прабачылі Беларусі пэўную суму. На якой падставе? Гэта пытанне ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Расеі, а гэтая сітуацыя -- складаная і „падкідваць дравішкі" сюды не надта весела і правільна. Грошы прыйдзецца вярнуць".