Валавы ўнутраны прадукт працягвае расці з апераджальнымі тэмпамі. За пяць месяцаў чыноўнікі выканалі больш за палову паўгадавога плану на пяць з паловаю адсоткаў. Прынамсі, на паперы. Эксперты звязваюць такія эфемерныя поспехі з вялікімі нафтавымі зніжкамі ад Расеі. Ці будзе карысць ад павелічэння ВУП беларусам? belsat.eu
Адных дзяржава мілуе, а другім стварае беспадстаўныя справы ў судзе. У Горадні распачаўся працэс над праваслаўным святаром, які адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў. Міліцыянты абвінавацілі айца Мікалая Гайдука ў непадпарадкаванні завочна, праз тэлефон. Мабыць, гэткаю ж логікаю кіраваліся і сёння, не зявіўшыся ў суд. belsat.eu
У нашай краіне рыхтуецца чарговая амністыя. Яе плануюць прымеркаваць да Дня Рэспублікі. Скарыстацца з ласкі кіраўніка краіны і выйсці на волю змогуць амаль тры тысячы чалавек. Ці будзе сярод іх хоць адзін палітзняволены? Сёння на нарадзе ў пытанні амністыі Лукашэнка падкрэсліў, што тут не мусіць быць аніякай палітыкі, а толькі сігнал грамадству і заахвочванне зняволеных. Якія ж яшчэ сігналы можна прачытаць паміж радкамі? belsat.eu
На Дзень Расеі "Расеі без Пуціна" патрабавалі дзясяткі тысяч незадаволеных у Маскве і ў шэрагу іншых гарадоў краіны. А яшчэ да маршу былі хакерскія атакі на медыі ды зняцце актывістаў з транспарту. Тыя самыя прыёмы змагання з удзельнікамі ўжо другога "Маршу мільёнаў" -- самай масавай акцыі пратэсту праціўнікаў дзейнай крамлёўскай вертыкалі, якія ўжо колькі разоў выкарыстоўваліся і ў Менску перад значнымі акцыямі нашай апазіцыі. belsat.eu
05.07.2026
В Нью-Йорке загорелся Бруклинский мост из-за фейерверк-шоу, приуроченного ко Дню независимости США
05.07.2026
В Нью-Йорке загорелся Бруклинский мост из-за фейерверк-шоу, приуроченного ко Дню независимости США