Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Суздальцаў: Беларусь як failed state

15.06.2012
Суздальцаў: Беларусь як failed state „Гэтая сітуацыя, калі нейкія дзіўныя растваральнікі, што як толькі праходзяць мяжу з Латвіяй, пераўтвараюцца ў нармальнае беларускае дызельнае паліва і бензін, гаворыць пра тое, што гэтыя грошы бачныя, страты, што панесла расейская казна, таксама бачна. Гэта не па-таварыску, гэта не па-саюзніцку, - гаворыць Андрэй Суздальцаў. - Гэта той выпадак, калі мы гаворым, што кіраўніцтва рэспбулікі не дзеездольнае і не дамоваздольнае -- прыкмета „failed state"

Спартовы агляд

14.06.2012
Спартовы агляд НІЧЫЯ ХАРВАТАЎ НЕ ЎЗРАДАВАЛА Зборная Харватыі, якая сталася адзінаю дружынаю ад групы "С", якой удалося перамагчы ў першым туры, мела магчымасць ужо сёння забяспечыць сабе месца ў васьмёрцы наймацнейшых. Але двубой супраць італьянцаў склаўся цяжэй, чым з Ірландыяй. Больш за тое, "шахматныя" першыя прапусцілі ад Андрэа Пірла на 39-й хвіліне, але Манджукічу ўдалося адгуляць мяч на 72-й, і ў выніку нічыя -- 1:1. Харватыя на першым месцы з чатырма пунктамі, два -- у Італіі, адзін мае Іспанія, і Ірландыя паспрабуе сёння пазбавіцца нуля ў гэтай графе -- у гданьскім матчы супраць дзейных чэмпіёнаў свету і Еўропы.

Агляд падзеяў замежжа

14.06.2012
Агляд падзеяў замежжа ВЫБАРЧАЯ НЕСПАДЗЯВАНКА Закон аб люстрацыі ў Егіпце прызналі неканстытуцыйным. А гэта значыць, што паплечнікі зрынутага дыктатара Хосні Мубарака змогуць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Сёння егіпецкі Канстытуцыйны суд скасаваў прыняты новаабраным парламентам у красавіку закон, які забараняў былым прадстаўнікам рэжыму займаць адказныя дзяржаўныя пасады. belsat.eu

Клубнічныя будні

14.06.2012
Клубнічныя будні Лета -- для адных час адпачынку, а для іншых -- прадпрымальніцтва. Смачным і высокадаходным бізнесам у "клубнічны сезон" традыцыйна займаліся на поўдні нашай краіны, у тым ліку ў Лунінецкім раёне. Клубніцы -- першыя ягады, што зяўляюцца на нашым стале ўлетку, а таму і попыт на іх заўсёды быў высокі. Аднак крызіс паўплываў на пакупніцкую здольнасць людзей. Колькі ж цяпер можна зарабіць на сакаўных ягадах? belsat.eu

Сезон прэс-тураў з Літвы

14.06.2012
Сезон прэс-тураў з Літвы На фоне непаразуменняў з усходнім суседам Беларусь спрабуе наладзіць масты з Захадам. Літоўскія дэпутаты, а ўслед за імі і журналісты, паўдзельнічалі ў адмысловым туры па нашай краіне. Падобныя імпрэзы афіцыйны Менск арганізоўваў для расейскіх журналістаў напярэдадні важных для абедзвюх краінаў падзеяў. Што ж Беларусь хоча давесці правераным метадам -- гэтым разам паўночнаму суседу? belsat.eu

Несуцешная статыстыка

14.06.2012
Несуцешная статыстыка Больш за 22 млрд рублёў. Такі максімальны даход за мінулы год задэклараваў адзін з нашых суайчыннікаў -- паведамляюць у Міністэрстве падаткаў і збораў. А вось рэальны заробак сярэдняга беларуса -- нягледзячы на ўсе намінальныя падвышэнні ды абяцанні -- за апошнія месяцы не вырас, а нават крыху скараціўся, канстатуе Белстат. belsat.eu

Перапрасіў, але не прызнаў

14.06.2012
Перапрасіў, але не прызнаў Старшыня следчага камітэту Расеі Аляксандр Бастрыкін папрасіў прабачэння ў рэдактара "Новай газеты" Дзмітрыя Муратава за эмацыйныя выказванні на адрас выдання. Аднак журналіста Сакалова ён у лес не вывозіў і не пагражаў -- сцвярджае Бастрыкін. belsat.eu

Міхаіл Расолька пра падатак на багацце

14.06.2012
Міхаіл Расолька пра падатак на багацце Чыноўнікі з Міністэрства падаткаў не разабраліся з тэрмінамі: што лічыць багаццем, а што -- не? belsat.eu

Эгідзіюс Варэйкіс пра візіт дэпутатаў у Беларусь

14.06.2012
Эгідзіюс Варэйкіс пра візіт дэпутатаў у Беларусь Пра ўражанні літоўскіх дэпутатаў ад праўладнага туру ў Беларусь чытацйце на сайце "Белсату" belsat.eu

Станіславас Гедрайціс пра візіт у Беларусь

14.06.2012
Станіславас Гедрайціс пра візіт у Беларусь Пра ўражанні літоўскіх дэпутатаў ад праўладнага туру ў Беларусь чытацйце на сайце "Белсату" belsat.eu

Дайліс Баракаўскас пра візіт у Беларусь

14.06.2012
Дайліс Баракаўскас пра візіт у Беларусь Пра ўражанні літоўскіх дэпутатаў ад праўладнага туру ў Беларусь чытацйце на сайце "Белсату" belsat.eu

Галопам па Еўропах. Кракаў

14.06.2012
Галопам па Еўропах. Кракаў Журналістка «Абектыву» (ТВ Белсат) Маряна Чарняева запрашае вас на віртуальную вандроўку па Кракаве.

5-гадовая мастачка, выстава ў Нью-Ёрку

14.06.2012
5-гадовая мастачка, выстава ў Нью-Ёрку belsat.eu Аэліта Андрэ -- сябра Нацыянальнай асацыяцыі візуальных мастацтваў Аўстраліі ды самая маладая прафесійная мастачка ў свеце. Персанальная выстава яе працаў у Нью-Ёрку адбываецца ўжо другі раз. Аэліта пачала маляваць ва ўзросце 9 месяцаў і працуе ў стылі абстракцыянізму. Ейныя карціны высока ацэньваюць крытыкі і нават калекцыянеры -- агульны кошт усіх праданых працаў Аэліты каля $ 800 тыс.

Вечарына памяці Віталя Сіліцкага

14.06.2012
Вечарына памяці Віталя Сіліцкага У галерэі Ў адбылося мерапрыемтсва ў памяць палітолага і грамадзкага дзеяча Віталя Сіліцкага
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]