Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Бухтарэвіч пра магчымыя прычыны катастрофы СУ-25

14.06.2012
Бухтарэвіч пра магчымыя прычыны катастрофы СУ-25 Былы ваенны пілот, маёр запасу ВПС мяркуе, што адключэнне адразу двух рухавікоў, калі самалёт пачынае рэзка падаць, -- гэта вельмі рэдкая зява. Ён назваў дзве магчымыя прычыны катастрофы: выбух, выкліканы невядомымі чыннікамі, або запраўку няякасным палівам. Магчыма, на думку былога пілота, самалёт «дазаправілі некандыцыйным гаручым». Спачатку ўсё было ў норме, самалёт працаваў, як трэба, але як толькі ў рухавікі пайшло некандыцыйнае паліва, тэхніка выйшла са строю. Паводле Бахтарэвіча, тут магла падвесці тэхнічная інжынерна-авіяцыйная служба.

"Басанож па свеце": паляванне

14.06.2012
Басанож па свеце: паляванне Спазнаўчая праграма на Белсаце. глядзець: belsat.eu

Тыдзень у Аб'ектыве. Анонс

14.06.2012
Тыдзень у Аб'ектыве. Анонс «Тыдзень у «Абектыве» на "Белсаце" -- гэта падсумаванне найважнейшых падзеяў пры ўдзеле вядомых экспертаў, палітыкаў, публіцыстаў. Нядзеля, 21.00 глядзець: belsat.eu

"Форум": сельская гаспадарка

14.06.2012
Форум: сельская гаспадарка Ток-шоў Белсату. глядзець цалкам: belsat.eu

Лебядовыя гады. Трэйлер

14.06.2012
Лебядовыя гады. Трэйлер дакументальны фільм "Белсата". глядзець тут: belsat.eu

Апытанне: Чаму разбіваюцца ваенныя самалёты?

14.06.2012
Апытанне: Чаму разбіваюцца ваенныя самалёты? belsat.eu Наперадзе -- урачысты парад з нагоды афіцыйнага свята Дня Незалежнасці 3 ліпеня, у якім возьме ўдзел і ваенная авіяцыя, нягледзячы на нядаўняе падзенне Су-25 у Наваградскім раёне. Ці варта падымаць ваенныя самалёты ў неба над Менскам? І што магло стацца прычынаю катастрофы беларускага штурмавіка? З гэтым пытаннем журналісты «Белсату» звярнуліся да жыхароў Менску. «Займаць людзей чымсьці трэба. Відовішча ж, у прынцыпе, -- гэта нядрэнна», -- кажа жыхарка Менску наконт параду.

Каровы на радыёактыўным лузе

14.06.2012
Каровы на радыёактыўным лузе belsat.eu Паводле афіцыйнай інфармацыі, дзяржава забяспечвае жыхароў забруджаных тэрыторый «чыстымі» прадуктамі, аднак гэта не замінае ім гадаваць скаціну і нават здаваць яе на мяса. Жывёлу некаторы час утрымліваюць на «чыстым» рацыёне, пасля чаго лічыцца, што іхнае мяса робіцца бяспечным. Пра гэта гавораць самыя жыхары, хоць на афіцыйным узроўні гэтая інфармацыя не пацвярджаецца.

Радаман пра скарачэнне чаргі "льготнікаў"

14.06.2012
Радаман пра скарачэнне чаргі льготнікаў Хто мае права на льготны крэдыт, чытайце тут: belsat.eu Ашнія 10 гадоў чарга асобаў, якія маюць права на паляпшэнне жыллёвых умоваў, расла. У 2011 г. зрабіліся больш жорсткімі ўмовы для пастаноўкі на ўлік, быў зніжаны нарматыў забяспечанасці, улічаныя жылыя памяшканні, што маюцца ва ўласнасці ў Менскай вобласці. Тым не менш, на 1 чэрвеня ў чарзе стаяць 269 794 сямі.

Жыхары Уручча змагаюцца з уладамі

13.06.2012
Жыхары Уручча змагаюцца з уладамі Жыхары сталічнага Уручча паставілі несанкцыянаваны помнік савецкаму генералу Русіянаву. Гэтак яны спадзяюцца захаваць свой сквер ад забудовы.

Польшча--Расея- на стадыёне і па-за ім

13.06.2012
Польшча--Расея- на стадыёне і па-за ім Нічыйны вынік на стадыёне, і пагромы ды гвалт па-за ім. Учорашні матч на "Еўра" паміж Польшчаю ды Расеяй прывёў да сутыкненняў заўзятараў ды, як дагэтуль, найбольш маштабных дзеянняў паліцыі. Хто ж быў завадатарам неспартовых паводзінаў? belsat.eu

Гораду не да асаблівых дзяцей?

13.06.2012
Гораду не да асаблівых дзяцей? Пяць семяў ужо некалькі месяцаў змагаюцца з абыякавасцю чыноўнікаў. За скаргі на хамства кіроўцаў яны былі пазбаўленыя права карыстацца паслугамі спецтранспарту, якое належыць ім паводле закону. А гэта робіць жыццё дзетак з абмежаванымі магчымасцямі ды іхных бацькоў яшчэ больш складаным. А мы ў "Абектыве" пытаемся: чаму не хапае дапамогі тым, каму яна патрэбная больш за ўсё? belsat.eu

Рэха вайны ва Уруччы

13.06.2012
Рэха вайны ва Уруччы «Абектыў» ад самага пачатку сочыць за гісторыяй супрацьстаяння жыхароў сталічнага мікрараёну «Уручча-2» з мясцовымі ўладамі. І вось новы этап. У скверы, прызначаным пад забудову, людзі ўсталявалі памятны кАмень генералу Русіянаву і жаўнерам 100-й гвардзейскай дывізіі, абаронцам Менску. Ці ўздымецца ўлада руку пасля дрэваў і на народную памяць? belsat.eu

Нацыянальны інтарэс?

13.06.2012
Нацыянальны інтарэс? Украінскі бізнесовец ды экс-памочнік Віктара Януковіча Павал Барулька нечакана стаў нацыянальным інтарэсам Беларусі. Як паведамляе расейскае выданне "КоммерсантЪ", былога банкіра, абвінавачанага ў найбуйнейшым у гісторыі Украіны крадзяжы, Беларусь адмовілася выдаць украінскай пракуратуры. Сваё рашэнне чыноўнікі патлумачылі тым, што экстрадыцыя падазраванага можа нанесці шкоду суверэнітэту ці бяспецы нашай краіны. belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]