Як вядома, чорны спіс Еўразвязу зявіўся як рэакцыя на шматлікія парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. На яго чарговае пашырэнне некалькі месяцаў таму Менск адказаў арыгінальна -- чарговым парушэннем правоў апанентаў уладаў: на выезд з краіны. Вядомы праваабаронца Гары Паганяйла лічыць такую захаду парушэннем канстытуцыі. Свае правы на свабоднае перамяшчэнне ён сёння бараніў у судзе. belsat.eu
Брусель рыхтуе чарговае пашырэнне спісу неўязных. Пра гэта паведаміла сёння ўплывовае еўрапейскае выданне "EUobserver". Паўза, якую трымала Абяднаная Еўропа, зацягнулася. Менск пытання з вызваленнем палітвязняў не вырашае, а таму еўрапейскія палітыкі пасылаюць сігнал, што могуць ізноў перайсці да дзеянняў. belsat.eu