У сталічным Доме жалобы сёння развітваліся з Барысам Звозскавым, палітыкам, асветнікам і адным з найстарэйшых айчынных праваабаронцаў. Нарадзінец расейскага Белагорску, ён усім сэрцам любіў Беларусь. За сваю актыўную дзейнасць на ніве абароны правоў чалавека Барыса Звозскава адзначылі цэлым шэрагам узнагародаў і прэміяў. Вядомы праваабаронца пайшоў з жыцця ўначы з 16 на 17 чэрвеня пасля цяжкай хваробы. Яму было шэсцьдзесят тры гады. belsat.eu
У Беларусі склалі індэкс дзелавога аптымізму. Зрабілі гэта спецыялісты Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва ў супрацы з найлепшымі сацыёлагамі краіны. На прадмет чаканняў і настрояў яны апыталі паўтысячы кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў. І што ў выніку: шклянка напаўпустая ці поўная? belsat.eu