Заўтра спаўняецца роўна 200 гадоў з пачатку вайны між дзвюма імперыямі -- расейскай ды французскаю. Тады войска Напалеона Банапарта перайшло Нёман, каб пазней дайсці да Масквы і Барадзінскага поля. Для французаў гэтая ваенная кампанія скончылася кепска, Расея ж захапіла яшчэ больш земляў на Захадзе. А на чыім баку былі беларусы? belsat.eu
Выбітныя ж падзеі ды імёны ў нашай гісторыі на дзяржаўным узроўні замоўчваюцца. Ушанаваць памяць нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага і распавесці беларусам пра значэнне вызвольнага паўстання 1863 г. -- такая мэта грамадскай кампаніі, пра старт якой абвесцілі два былыя кандыдаты на прэзідэнта -- Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў. Як жа плануецца адзначыць 150-я ўгодкі паўстання Каліноўскага за вольнасць і незалежнасць? belsat.eu
Ці магчыма праз 71 год пасля пачатку вайны ўбачыць праўду на кінаэкране? Ці, прынамсі, рэканструкцыю падзеяў -- максімальна набліжаную да таго, што адбывалася ў ваенныя часы? Незалежныя дакументалісты станоўча адказваюць на гэтыя пытанні. Аднак да шырокага кола беларускіх гледачоў такія стужкі не трапляюць. belsat.eu