Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Ператрус у офісе Саюза палякаў у Горадні

28.06.2012
Ператрус у офісе Саюза палякаў у Горадні Памяшканне, у якое праніклі міліцыянты, арандаваў арыштаваны на мінулым тыдні журналіст Андрэй Пачобут. belsat.eu

Паступіў у магістратуру ЕГУ - плаці за вучобу

28.06.2012
Паступіў у магістратуру ЕГУ - плаці за вучобу Дэкан гістарычнага факультэта БДУ адмовіўся даць студэнту адтэрміноўку па размеркаванні, бо той паступіў у магістратуру нелюбімага ўладамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Цяпер БДУ спрабуе адсудзіць грошы за вучобу.

Станіслаў Шушкевіч пра паездкі Лукашэнкі з Колем

28.06.2012
Станіслаў Шушкевіч пра паездкі Лукашэнкі з Колем Чаму замест жонкі з кіраўніком Беларусі ў далёкія паездкі ездзіць сын Коля і ці выйграе ад такіх візітаў краіна? belsat.eu

Спартовы агляд

27.06.2012
Спартовы агляд Спартовы агляд belsat.eu

Прадказальны працяг

27.06.2012
Прадказальны працяг Скандальная гісторыя з Калінкавічаў, калі на Першамай міліцыянты жорстка скруцілі, разбілі твар аб асфальт і затрымалі маладзёна, атрымала не менш скандальны працяг. Штрафам на 2 100 000 рублёў пакаралі самога Канстанціна Рудзеню, абвінаваціўшы ў арганізацыі бойкі ды непадпарадкаванні міліцыі. belsat.eu

Сумныя вынікі

27.06.2012
Сумныя вынікі Свет пабачыў "Беларускі штогоднік--2011", што раскрывае сутнасць самых балючых пытанняў, з якімі летась сутыкнулася нашая краіна. Аўтары аналітычнай публікацыі -- незалежныя даследнікі -- дадаюць, што актуальнасць усіх пералічаных імі праблемаў не знікла і сёлета. belsat.eu

Сіла новай большасці

27.06.2012
Сіла новай большасці Стаць сілаю "новай большасці". "Гавары праўду" абвесціла пра свой актыўны ды амбітны ўдзел у парламенцкіх выбарах. Кампанія хоча ўцягнуць у палітычны працэс тых, хто не вызначыўся: падтрымліваць дзейную ўладу ці апазіцыю. Працаваць з выбарнікамі ўжо пачалі каля чатырохсот "гаварыпраўдаўцаў", 27 хочуць стаць народнымі дэпутатамі. belsat.eu

Узлом і ператрус

27.06.2012
Узлом і ператрус Працаўнікі міліцыі некалькі гадзінаў таму выламалі дзверы і распачалі ператрус у адным з офісаў непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Арандатар гарадзенскага памяшкання па вуліцы Будзённага 48-а -- арыштаваны на мінулым тыдні журналіст Андрэй Пачобут. Актывісты не хацелі пускаць міліцыянтаў у ягоную адсутнасць. belsat.eu

Палітычная амністыя

27.06.2012
Палітычная амністыя Закон ёсць, амністыя -- будзе! Палата прадстаўнікоў у экспрэс-тэмпе прыняла законапраект "Аб амністыі некаторых катэгорыяў асобаў, якія ўчынілі злачынствы". Амаль 3 тысячы выйдуць на волю, а яшчэ чатыром тысячам скароцяць тэрміны. Але сярод амніставаных ня будзе аніводнага палітвязня. Каб не было сумневаў, сёлета ўпершыню пералічылі катэгорыі асобаў, на якіх ласка слугаў народу не распаўсюдзіцца. belsat.eu

Пераймаць -- не пераймацца

27.06.2012
Пераймаць -- не пераймацца Пошук пераемніка, захаванне ўлады -- галаўны боль кожнага дыктатара. Як правільна ўтрымліваць і перадаваць абсалютную ўладу? belsat.eu

Лукашэнка forever

27.06.2012
Лукашэнка forever Шчырыя абдымкі ды ня менш шчырыя прызнанні. У Каракасе падчас сустрэчы з Уга Чавэсам Аляксандр Лукашэнка ізноў назваў сваім пераемнікам малодшага сына Мікалая. Гадоў гэтак праз 20--25. Выглядае на тое, што бяззменны з 1994 года прэзідэнт Беларусі саступаць бліжэйшым часам не збіраецца і сапраўды мроіць пра прэзідэнцкую дынастыю. belsat.eu

Апытанне: дынастыя Лукашэнкі

27.06.2012
Апытанне: дынастыя Лукашэнкі Больш пра заяву Лукашэнкі тут: belsat.eu

Станіслау? Шушкевіч пра "дынастыю Лукашэнкі"

27.06.2012
Станіслау? Шушкевіч пра дынастыю Лукашэнкі Больш пра заяву Лукашэнкі тут: belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]