28 чэрвеня ў Менску — рэпэтыцыя параду. Вайсковая тэхніка чарговы раз праязджае па горадзе, пакідаючы пасьля сябе прыкметныя сьляды на дарожным пакрыцьці. Паводле афіцыйных паведамленьняў, у вайсковым парадзе 3 ліпеня будуць удзельнічаць амаль 6 тысячаў чалавек, 220 адзінак тэхнікі і 35 самалётаў ды гэлікоптэраў. 28 июня в Минске — репетиция очередного парада. Военная техника проезжает по городу, оставляя после себя заметные следы на дорожном покрытии. По официальным сообщениям, в военном параде 3 июля будут участвовать около 6 тысяч человек, 220 единиц техники и 35 самолетов и вертолётов.
Усё больш маладых семяў становяцца паслядоўнікамі так званага культу "Анастасіі". Яны -- каб жыць, як галоўная гераіня кніг Уладзіміра Мегрэ, -- зязджаюць у глыбінку, будуюць там саламяныя дамы і робяцца сыраедамі. Хоць часам гэтыя экалагічныя паселішчы і нагадваюць дэструктыўныя секты, аднак фармальных падставаў перашкаджаць ім няма
Падтрыманы сірыйскім рэжымам і апазіцыяй мірны план Кофі Анана дзее толькі на паперы. Пра гэта сведчыць эскалацыя канфлікту і рост колькасці ахвяраў грамадзянскай вайны. Аднак правал ініцыятывы не спыніў адмысловага пасланніка ААН. Ён ужо прапанаваў новую схему ўрэгулявання сірыйскага канфлікту, які ўхваліла нават Масква. Праўда, са сваімі "але"... Ці будзе новы план паспяховым?
Афіцыйныя медыі маўчаць, а інтэрнэт-прастора разрываецца ад пытання: што здарылася з нядаўна набытым прэзідэнцкім самалётам? Падчас туру па краінах Лацінскай Амерыкі Аляксандр Лукашэнка перасеў са свайго эксклюзіўнага лайнера на сціплы самалёт венесуэльскіх авіялініяў. Толькі праз некалькі гадзінаў суперсамалёт кіраўніка Беларусі прыгналі ў сталіцу Эквадору.