Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

"Побач з намі": Алесь Кіркевіч

03.07.2012
Побач з намі: Алесь Кіркевіч Праграма "Белсату". Глядзець тут: belsat.eu

Ваза з людзей. Парад на Дзень Незалежнасці

03.07.2012
Ваза з людзей. Парад на Дзень Незалежнасці belsat.eu Маладыя спартоўцы выступаюць на парадзе ў афіцыйны Дзень Незалежнасці

Карнавальная частка параду 3 ліпеня

03.07.2012
Карнавальная частка параду 3 ліпеня belsat.eu Маладыя спартоўцы выступаюць на парадзе ў афіцыйны Дзень Незалежнасці

Лукашэнка пра расейскіх жаўнераў і "унутраныя пагрозы"

03.07.2012
Лукашэнка пра расейскіх жаўнераў і унутраныя пагрозы belsat.eu Фрагмент прамовы Аляксандра Лукашэнкі на парадзе ў Менску 3 ліпеня.

Пачатак парада

03.07.2012
Пачатак парада Святочную праграму ў Менску адкрывае ваенны парад каля стэлы "Менск - горад-герой" з удзелам больш як 4 000 вайскоўцаў і каля 200 адзінак баявой тэхнікі. Перад гледачоў трыбунамі пройдзе тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны і асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі беларускага войска. Агульная працягласць параднага разліку тэхнікі перавысіць два кіламетры. У небе можна будзе ўбачыць асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны: баявыя верталёты Мі-8, Мі-24, знішчальнікі Су-27, МіГ-29, штурмавікі Су-25, вучэбна-баявыя Л-39.

Малітоу?нае падарожжа

02.07.2012
Малітоу?нае падарожжа З розных куткоў Беларусі і нават з-за межаў краіны... да цудоўнага абраза Маці Божай. Ад менскага Кафедральнага касцёлу ў Будслаў сёння накіраваліся каля 300 пілігрымаў. Агулам іх чакаецца не менш за 30 тыс.

Музею "Берасце" - 30 гадоў

02.07.2012
Музею Берасце - 30 гадоў А мы вяртаемся да падзеяў у Беларусі. Сярэднявечныя гулянні з двубоямі, танцамі і баляваннем. І ўсё гэта на вуліцах Берасця. Такім вяртаннем у гісторыю гараджане і госці гораду адсвяткавалі юбілей унікальнага археалагічнага музею. Такіх у свеце толькі два. І гэта толькі адна са шматлікіх нагодаў ім ганарыцца.

Памяці Сяргея Вітушкі

02.07.2012
Памяці Сяргея Вітушкі Сёння раніцою ў адным са шпітАляў Вільні на 48-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі дзеяч Сяргей Вітушка. У гісторыю сучаснай Беларусі ён увайшоў як кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» -- арганізацыі, якая пры савецкай дыктатуры гуртавала ў сваіх шэрагах беларускую нацыянальную эліту. Сяргей Вітушка некалькі гадоў таму страціў зрок. Але насуперак гэтаму ён працягваў пісьменніцкую дзейнасць, якая шмат каму запомнілася поўнымі цеплыні казкамі для дзяцей і дарослых. І пакуль мог самастойна рухацца, Вітушка арганізоўваў і праводзіў вандроўкі па важных для кожнага беларуса месцах старажытнай сталіцы ВКЛ.

Рэпутацыя не на карысць

02.07.2012
Рэпутацыя не на карысць Футбольныя эмоцыі, якімі гэты месяц жылі нашыя суседзі, пакідаюць Польшчу і Украіну. Чэмпіянат Еўропы па футболе скончыўся ўчора неверагоднаю перамогай Іспаніі. Аднак ужо праз два гады ў дзяржаве паміж Польшчаю і Украінаю мае адбыцца сусветнае першынство -- па хакеі. Ці ёсць надзея, што мы таксама зможам годна прыняць гасцей з усяго свету? І ці не зашкодзіць у гэтым рэпутацыя «апошняй дыктатуры ў Еўропе»?

Непажаданы госць

02.07.2012
Непажаданы госць Перад фінальным матчам замежныя і айчынныя медыі задаваліся пытаннем, як Віктар Януковіч выйдзе з няпростай палітычнай сітуацыі. З аднаго боку на фінал былі запрошаныя еўрапейскія лідары, з іншага пра свой прыезд заявіў Аляксандр Лукашэнка, з якім тыя сустракацца не хацелі. Але да скандалу не дайшло. Сітуацыю ўратаваў грузінскі лідар Міхэіл Саакашвілі, які падчас матчу склаў кампанію Лукашэнку. Аднак вельмі камфортнаю сваю прысутнасць у VIP-ложы беларускі кіраўнік назваць наўрад ці зможа.

Урачыстасці ў Будславе. Архіў

02.07.2012
Урачыстасці ў Будславе. Архіў Рэлігійныя ўрачыстаці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у 2010 годзе. Архіўныя здымкі
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]