Былы журналіст "Свабоднага слова" судзіцца з галоўным рэдактарам. Сяргей Сергіенка ўпэўнены, што ягонае звальненне з рагачоўскага райвыканкамаўскага выдання палітычна матываванае, ды патрабуе прызнаць яго незаконным. А пакуль журналіст піша позвы ў суд, рэдактар ганьбіць былога працаўніка на старонках раённай газеты. За што? Поўнае выданне навінаў тут: belsat.eu
Стаяць да апошняга. Жыхары мікрараёну Уручча не спыняюць змагання супраць ушчыльнення іхнага мікрараёну. Сёння дайшло да чарговых інцыдэнтаў вакол будаўніцтва новых дамоў. Разагнаць людзей, што адстойваюць сваё права на жыццё ў спрыяльных умовах, прыехалі два нарады міліцыі. Аднак нават нягледзячы на пагрозы з боку сілавікоў людзі настроеныя рашуча. Поўнае выданне навінаў тут: belsat.eu
Дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства не будзе. Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў ініцыятыўнай групы экс-кандыдата на прэзідэнта і былога палітвязня. Дзмітрый Ус і ягоныя прыхільнікі намагаліся ўнесці шэраг паправак у закон, якія зрабілі б выбары празрыстымі. Аднак ЦВК на гэта не пагадзіўся. Поўнае выданне навінаў тут: belsat.eu
Узнікаюць усё новыя і ўсё больш узрушвальныя падрабязнасці плюшавага "бамбавання" Беларусі. Каб суняць скепсіс медыяў, арганізатары рассакрэцілі падрабязнасці акцыі: зявілася відэа, на якім можна пабачыць скандальную высадку. Як рыхтаваліся і як здзейснілі палёт -- распавялі і самі пілоты. Ці гэтых фактаў дастаткова, каб сцвярджаць, што двайны нелегальны пералёт праз беларускую мяжу ўсё ж адбыўся? Поўнае выданне навінаў тут: belsat.eu
Чорныя пакеты з цацачнымі мядзьведзямі і цыдулкамі на замежнай мове, скінутыя з самалёта над Івянцом, мясцовыя жыхары бачылі ў аддзяленьні міліцыі. Черные пакеты с игрушечными медведями и записками на иностранном языке, сброшенные с самолета над Ивенцом, местные жители видели в отделении милиции. www.svaboda.org
belsat.eu Відэа змешчанае ў інтэрнэце ад імя карыстальніка Per Cromwell -- аднаго з заснавальнікаў шведскага рэкламнага агенцтва «Studio Total», якое заявіла пра акцыю. На сайце агенцтва паведамляецца, што акцыя «Мядзведзікі за свабоду слова» -- гэта бясплатная кампанія, зладжаная для інтэрнэт-рэсурсу «Хартыя97», якая «ажыццяўляецца шведскім рэкламным агенцтвам «Studio Total» пры дапамозе 879 плюшавых мядзведзяў-валанцёраў».