Нарэшце ў Беларусь вярнулася арыгінальнае выданне Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. У менскім будынку Нацыянальнага гістарычнага музею Статут урачыста перадалі Музею гісторыі Магілёва. Рэдкую кнігу на старабеларускай мове выкупілі ў прыватнага маскоўскага калекцыянера за 45 000 долараў. belsat.eu
Новыя суды і чарговыя буйныя штрафы абаронцам польскай школы. Гарадзенскі суд Ленінскага раёну вынес прысуды яшчэ чатыром асобам, абвінавачаным ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце. Паводле пакараных штрафамі, выракі агучваліся выключна на падставе сведчанняў міліцыянтаў. Пры гэтым пад суд трапілі не толькі ўдзельнікі акцыі пратэсту. belsat.eu
Апазіцыйны палітык і праваабаронца Андрэй Бандарэнка судзіцца з "Белтэлерадыёкампаніяй" за абразу сваіх гонару і годнасці. Ды мае падставы: дзяржаўныя прапагандысты фактычна прыраўнялі яго да крымінальніка. За гэта праваабаронца хоча спагнаць маральную кампенсацыю 1 млн рублёў. Прадстаўнікі ж "Белтэлерадыёкампаніі" сваёй адказнасці не прызнаюць, кажучы, што аўтар абразлівай праграмы на БТ ужо не працуе. belsat.eu
Банкаўскія ўклады ў беларускіх рублях змяншаюцца. Пра гэта заяўляюць ананімныя крыніцы ў банках. І хоць адток дэпазітаў яшчэ не крытычны, але Нацбанк праз дзяржаўныя медыі ўжо супакойвае беларусаў, якія па-ранейшаму не надта давяраюць нацыянальнай валюце. Эксперты ж адзначаюць, што сітуацыя на валютным рынку будзе залежаць ад падзеяў у Расеі, дзе курс долара няспынна расце. belsat.eu
Беларускія землі аддадуць кітайцам. Нягледзячы на шматлікія пратэсты грамадзянаў, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні кітайскага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне. Толькі праз тры дні пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта. Згодна з дакументам, паўстане супольная беларуска-кітайская кампанія для развіцця праекту. Аднак беларуская доля ў статутным фондзе кампаніі складзе на 20 % менш за кітайскую. Перадусім жа будаўніцтва закране мясцовых жыхароў. Чым ім пагражае "Кітай-горад"? belsat.
У рэдакцыю "Радыё Свабода" трапіла відэа, на якім чалавек у форме афіцэра менскай міліцыі дакладвае па рацыі, што міліцыя гатовая перайсьці на бок дэманстрантаў. Як высьветлілася, відэа было зроблена падчас здымкаў фільму "Жыве Беларусь", пра які Радыё Свабода пісала раней. Дзеяньне адбываецца на плошчы 19 сьнежня 2010 году. Аўтары фільму разглядалі магчымыя альтэрнатыўныя сцэнары разьвіцьця падзеяў. У ролі начальніка менскай міліцыі, які кіраваў разгонам плошчы, - Зьміцер Бародка, каардынатар "Эўрапейскай Беларусі".
Мястэчка Семежава Капыльскага раёну ад старой Варшаўска-Маскоўскай шашы — усяго за 2 кілямэтры. У 1920 годзе жыхары Семежава й суседняй вёскі Грозава склалі аснову 2-га Грозаўскага палка 1-й Слуцкай брыгады стральцоў, якая бараніла незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Таму вёску часам называюць «гарнізонам». Аднак гэтая старонка беларускай гісторыі мала вядомая нават цяперашнім жыхарам Семежава. Пра аграгарадок — ведаюць, пра Слуцкае паўстаньне — не. Відэарубрыка «Такое жыцьцё».
Мы працягваем адлічваць дні да пачатку чэмпіянату Еўропы па футболе. Нягледзячы на ажыятаж задоўга перад турнірам у справе рэзервацыі месцаў на начлег, аказалася, што яшчэ сёння можна паспець урваць ложак за адносна адэкватныя кошты. І тут ужо што каму даспадобы і на што хопіць гаманца -- ад шыкоўных гатэляў да лавак у парку. belsat.eu