Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Молчан: Трэба падтрымоўваць палітвязняў!

09.06.2012
Молчан: Трэба падтрымоўваць палітвязняў! Андрэй Молчан выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам каб падтрымаць палітвязняў: belsat.eu

Вавёрчына таксі

08.06.2012
Вавёрчына таксі Вавёрка -- сябар чалавека! Ды ягоны верны паплечнік у жыцці. Гаспадар вавёркі служыў у спецназе, а цяпер працуе ў таксі разам з незвычайным напарнікам. Пра звярка на мянушку Масік ужо гамоніць уся сталіца! belsat.eu

Бібліятэка Свабоды

08.06.2012
Бібліятэка Свабоды Кнігі пра гонар, годнасць і нацыянальную памяць ужо дзесяць гадоў выдае радыё "Свабода". Юбілей "Бібліятэкі Свабоды" радыё адзначае разам са сваімі слухачамі ды выбітнымі беларускімі дзеячамі. Урачыстасці з гэтае нагоды цягам двух дзён праходзяць у менскай "Арт-сядзібе". А пачаліся яны прэзентацыяй самай свежай кнігі серыі -- "Слоўніка Свабоды". belsat.eu

Купляйце беларускае?

08.06.2012
Купляйце беларускае? Сельскую гаспадарку Беларусі будуць адаптоўваць да ўмоваў Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Дзеля гэтага кіраўнік краіны даручыў распрацаваць план развіцця аграпрамысловага комплексу да 2020 г. Чыноўнікі будуць думаць над тым, як выгадней прадаваць беларускую прадукцыю за мяжу. Між тым цяпер на айчынных рынках беларуская гародніна каштуе даражэй за імпартную. belsat.eu

Гульні праваахоўнікаў

08.06.2012
Гульні праваахоўнікаў Збіты міліцыянтамі, а потым абвінавачаны ў лаянцы і несанкцыянаваным пікетаванні, а цяпер яшчэ і ў самазбіцці. Гэта гісторыя моладзевага актывіста Андрэя Молчана, які 19 траўня разгарнуў у Менску нацыянальны сцяг, каб падтрымаць вязня Сяргея Каваленку. Але гісторыя не скончаная -- моладзевага актывіста, які яшчэ на бальнічным, сёння выклікалі ў Следчы камітэт. Правяраецца факт збіцця. belsat.eu

Санкцыі пашырыліся

08.06.2012
Санкцыі пашырыліся Колькасць краінаў, якія абмяжоўваюць супрацу з афіцыйным Менскам, павялічваецца. Да візавых і эканамічных санкцыяў Еўразвязу сёння далучыліся яшчэ сем дзяржаваў. Пра гэта заявіла прадстаўніца Еўрапейскага Звязу ў пытаннях вонкавай палітыкі Кэтрын Эштан. belsat.eu

Футбол і палітвязні

08.06.2012
Футбол і палітвязні Каму чэмпіянат Еўропы ў тэлевізары, а каму -- краты ў турэмным акне. Актывісты моладзевай арганізацыі "Змена" правялі ў Менску адмысловую акцыю, якою чарговы раз нагадалі пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. belsat.eu

Без права паказу

08.06.2012
Без права паказу Без свята футболу могуць застацца і шматлікія беларускія заўзятары, якія хацелі б паглядзець чэмпіянат у страўні -- у вялікай кампаніі ды за куфлем піва. БТ, маючы правы на трансляцыю "Еўра-2012", патрабуе ад кавярняў і рэстаранаў плаціць за паказ матчаў. Калі ж уладальнікі не падпішуць дамовы з дзяржаўнаю кампаніяй, паказванне спаборніцтваў наведнікам будзе лічыцца злачынствам. belsat.eu

«Еўра» распачалося

08.06.2012
«Еўра» распачалося Галоўная спартовая падзея лета стартавала. Цырымонія адкрыцця самага прэстыжнага на нашым кантыненце футбольнага чэмпіянату "Еўра-2012" адбылася сёння ў Варшаве, і сёння ж пачаліся першыя матчы. І хоць нашая зборная не трапіла ў 16 наймацнейшых камандаў Старога Свету, аднак упершыню ў гісторыі свята самага папулярнага віду спорту адбываецца так блізка ад нашых межаў. belsat.eu

Акцыя "Zмены" каля парку Чалюскінцаў

08.06.2012
Акцыя Zмены каля парку Чалюскінцаў Болей пра акцыю моладзевага крыла "Гавары праўду!" тут: belsat.eu

Хто пераможа ў «Еўра»?

07.06.2012
Хто пераможа ў «Еўра»? Неабыякавыя ж да футболу зязджаюцца ў Польшчу і Украіну, дзе адбудуцца матчы "Еўра-2012". У сэрцы кожнага з гарадоў-гаспадароў ужо працуюць так званыя зоны заўзятараў, дзе і без квітка на матч можна адчуць сапраўдныя футбольныя эмоцыі, падараваць якія ўжо гатовыя самыя лепшыя і дарагія зоркі футболу. У якой жа каманды найбольшыя шанцы на перамогу? belsat.eu

"Заяц" у пагонах

07.06.2012
Заяц у пагонах Праваахоўнік ці правапарушальнік? У адным з менскіх аўтобусаў ухіліцца ад аплаты за праезд паспрабаваў чалавек... у міліцэйскай форме. На відэа, што трапіла ў інтэрнэт, безбілетны міліцыянт, ужываючы сілу, імкнецца ўцячы ад кантралёра, але той парушальніка не спалохаўся. Як высветліў "Абектыў", сталічная міліцыя пачала пошук свайго працаўніка. Нешараговы інцыдэнт -- у матэрыяле без каментар belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]