Былога следчага міліцыі Андрэя Пыжыка, які патаемна зехаў у Польшчу больш за 5 гадоў таму, ледзь не дэпартавалі ў Беларусь. Капітан Пыжык падчас службы ў Жодзіна адмовіўся фабрыкаваць крымінальную справу супраць апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты. Пасля гэтага сам трапіў пад рэпрэсіі ды быў вымушаны разам з сямёй ратавацца за мяжой. Аднак беларускія спецслужбы паспрабавалі дастаць Пыжыка з дапамогай Інтэрполу. belsat.eu
Дваццаць гадоў -- салідны ўзрост для навучальнай установы, асабліва калі за гэты час яна перажыла другое нараджэнне. Якраз у гэтыя хвіліны ў Вільні свой юбілей гучна адзначае Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. З гэтай жа нагоды міністр замежных справаў Літвы выступіў на штогадовай асамблеі донараў фонду ЕГУ. belsat.eu
ЕЎРАКАРУПЦЫЯ -- $ 150 МЛРД ШТОГОД Пагружаныя апошнім часам у фінансавы крызіс Грэцыя, Італія, Партугалія ды Іспанія ўзначальваюць таксама рэйтынг самых... карумпаваных еўрапейскіх краінаў. Пра гэта сведчаць вынікі апошніх даследаванняў няўрадавай арганізацыі «Transparency International». Чым праштрафіліся крызісныя краіны? belsat.eu
Сёння Беларусь западозрылі ў кантрабандзе і нядобрасумленнасці. Прадмет кантрабанды -- расейская нафта. У сумленным падыходзе саюзніка з Мытнага саюзы да развязання эканамічных праблемаў засумняваўся пасол Расеі ў Беларусі. Цяпер кампетэнтныя расейскія органы будуць высвятляць, ці сапраўды Масква губляе мільярды долараў. belsat.eu
Тым часам сітуацыя з дэмакратыяй у Беларусі ізноў пагоршылася. Гэта адзначылі ў сваёй справаздачы адмыслоўцы міжнароднай арганізацыі «Freedom House». У рэйтынгу «анты-дэмакратыі» ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ды Цэнтральнай Азіі нас «апераджаюць» толькі Туркменістан і Узбекістан. belsat.eu
„Я давяраю, таму што беларускі рубель заўсёды стабільны, я карыстаюся толькі беларускім рублём! І першае што я раблю, калі прыхожу ў бюанк -- гляджу курс рубля ў дачыненні валютаў", - распавядае адзін з менчукоў. „Стабільнасць за станецца і ўлада не падмане. У любым выпадку, ях хадзілі ў крпамы і куплялі за рублі так і будзем хадзіць" - дадаў іншы рэспандэнт. „Я не давяраю рублю, стараюся ўкладаць грошы ў замежныя валюты, - распавядае жыхарка Менску. - Было так, што я трымала ашчаджэнні ў беларускіх рублях, а потым ў выніку крызісу палову згубіла".