Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Спартовы агляд

02.06.2012
Спартовы агляд belsat.eu

Драйв ад баброў

02.06.2012
Драйв ад баброў А на фэсце "Рок за баброў" якраз гэтымі хвілінамі да выступу рыхтуецца гэдлайнэр -- расейскі гурт "Начныя снайперы". Традыцыйны фестываль праходзіць на аэрадроме "Баравая" ля Менску. Імпрэза сабрала дзясяткі беларускіх і замежных выканаўцаў. belsat.eu

Маё сэрца б'ецца

02.06.2012
Маё сэрца б'ецца Жыццё патрабуе абароны. І для яе патрэбная не зброя, а... любоў і талент. Іх моц паказваюць стваральнікі канцэртаў-акцыяў «Маё сэрца бецца», што гэтымі днямі праходзяць у Менску. Праз мастацкія сродкі яны заклікаюць бацькоў адказна ставіцца да яшчэ не народжаных дзетак. belsat.eu

Дыяментавы юбілей каралевы

02.06.2012
Дыяментавы юбілей каралевы Да святкавання 60-годдзя кіравання Элізабэт ІІ рыхтаваўся ледзь не ўвесь Лондан. Перад Бакінгэмскім палацам -- рэпетыцыі, а ў горадзе -- ажыятаж на ўсё, што хоць неяк можа нагадваць пра каралеву. Ад каралеўскіх ваенна-марскіх сілаў -- 21-гарматны салют. Менавіта столькі караблёў спусцілі на ваду за час ейнага кіравання. belsat.eu

Люстрацыя па-беларуску

02.06.2012
Люстрацыя па-беларуску Пасля змены рэжыму былыя дыктатуры чакае чарговы выклік. Неабходнасць ачысціць дзяржаўныя структуры ад тых, хто гэтаму рэжыму служыў, і адначасова разлічыцца з гісторыяй. Люстрацыя. У будучым яна будзе патрэбная і нашай краіне. У гэтым перакананая група беларускіх экспертаў, якія цяпер у Варшаве і Берліне вывучаюць замежны досвед люстрацыі. belsat.eu

Забіць нельга. Пасадзіць

02.06.2012
Забіць нельга. Пасадзіць Хосні Мубарака прызналі вінаватым у забойстве грамадзянаў. Зрынутага летась прэзідэнта Егіпту пакаралі пажыццёвым зняволеннем. Аналагічны прысуд атрымаў і былы міністр унутраных справаў, ХабІб эль-Адлі. Яшчэ шасцярым высокапастаўленым чыноўнікам і двум сынам Мубарака ўдалося пазбегнуць пакарання. Ці задаволеныя егіпцяне такім вердыктам? belsat.eu

Праўлене Мубарака: 30 гадоў за 3 хвіліны

02.06.2012
Праўлене Мубарака: 30 гадоў за 3 хвіліны belsat.eu Першае, што зрабіў Хосні Мубарак, калі прыйшоў да ўлады -- увёў надзвычайнае становішча, якое доўжылася цягам больш як 30 гадоў. Учора фармальна скончыўся тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча, а сёння Мубарак атрымаў пажыццёвае зняволенне. 30 гадоў праўлення Мубарака -- у троххвілінным роліку.

Абвешчанне прысуду Мубараку

02.06.2012
Абвешчанне прысуду Мубараку Абвесцілі прысуд былому егіпецкаму дыктатару. Хосні Мубарака, што кіраваў краінаю цягам 30 гадоў, прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Яго прызналі вінаватым у здушэнні мірных дэманстрацыяў, у выніку чаго загінулі не менш за 800 чалавек. Ля будынку суда сабраліся праціўнікі былога дыктатара, абвешчанне выраку выклікала эмацыйную рэакцыю -- людзі пачалі спяваць, танчыць, запускаць феерверкі. Шмат хто асцерагаўся, што ўсё яшчэ магутныя палітычныя хаўруснікі Мубарака будуць аказваць ціск на суд. Тым не менш, пасля першай радасці да некаторых дэманстрантаў прыйшло засмучэнне тым фактам, што экс-кіраўнік не атрымаў смяротнага прысуду, а таксама апраўданы паводле некаторых карупцыйных абвінавачанняў.

Два дні ў свабодным свеце

01.06.2012
Два дні ў свабодным свеце Тым часам для сваякоў тых, хто змагаецца за дэмакратычныя змены ў нашай краіне ды за гэта трапіў за краты, офіс беларускай палітычнай эміграцыі Бельгіі арганізаваў двухдзённы побыт у адміністратыўным сэрцы Еўразвязу. Дзякуючы гэтаму блізкія закладнікаў рэжыму змаглі ўзяць удзел у адкрыцці адмысловай фотавыставы "Сваякі палітвязняў". belsat.eu

Стратэгічны мемарандум

01.06.2012
Стратэгічны мемарандум Надышоў час арганізаваць і ўзначаліць новы апазіцыйны рух у Беларусі -- заяўляе паўсталы за межамі Беларусі аргкамітэт для стварэння "Рады нацыянальнага адраджэння", і публікуе свой "Мемарандум". Яго аўтары -- афіцэры запасу Уладзімір Барадач і Ануфрый Рамановіч, што згуртавалі вакол сябе кола былых спецслужбоўцаў, -- вызначылі ў дакуменце шэраг задачаў у палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. belsat.eu

Хочуць свята і грошай

01.06.2012
Хочуць свята і грошай Што ж менавіта ўлады хаваюць ад вачэй журналістаў? Нягледзячы на пераслед адно з журналісцкіх расследаванняў нашыя калегі ўсё ж правялі. Яны пацікавіліся, чаму сёлетні фестываль працаўнікоў вёскі "Дажынкі" не пройдзе ў Рагачове, як гэта планавалася раней? Тым больш, што жыхары гораду звязвалі са святам вялікія спадзевы. belsat.eu

Як праўду хаваюць

01.06.2012
Як праўду хаваюць Затрыманне журналістаў становіцца нормаю ў Беларусі -- пра гэта кажуць незалежныя эксперты, звяртаючы ўвагу на шматлікія парушэнні ўладамі краіны ўнутранага і міжнароднага заканадаўства, датычнага свабоды слова. Чарговыя прыклады ганебнай практыкі зявіліся сёння -- амаль адначасова ў Горадні ды Менску. belsat.eu

Запозненае ўмацаванне

01.06.2012
Запозненае ўмацаванне Курс долара адносна большасці замежных валютаў расце. Але ў Беларусі не такімі шпаркімі тэмпамі, як на замежных рынках, бо Нацыянальны банк працягвае палітыку ручнога кіравання курсамі. Насуперак сусветнай тэндэнцыі ў Беларусі вартасць амерыканскай грашовай адзінкі сёння -- упершыню за працяглы час -- нават знізілася. Якім коштам дасягаецца стабілізацыя -- і ці станоўчая гэтая зява для беларусаў, большасць з якіх захоўвае свае ашчаджэнні ў замежнай валюце? belsat.eu

Пастка Крамля

01.06.2012
Пастка Крамля Афіцыйны візіт Уладзіміра Пуціна ў Беларусь завяршыўся. Матэрыяльны вынік сустрэчы двух прэзідэнтаў -- згода вылучыць Беларусі чарговы транш крэдыту ад ЕўрАзЭС, які меў прыйсці яшчэ чатыры месяцы таму, ды фінальнае ўзгадненне дамовы аб будаўніцтве беларускай АЭС. Пры гэтым расейскі кіраўнік не забыўся нагадаць, колькі ўжо сродкаў афіцыйны Менск атрымаў ад Расеі апошнім часам. Што ж такім чынам набывае і што траціць Беларусь? belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]