Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Дзень бландынкі / Blonde Day

01.06.2012
Дзень бландынкі / Blonde Day 31 мая сталічныя белавалосыя прыгажуні заклалі Клумбу бландзінак у Батанічным садзе. Кажуць — першую ў свеце. Ахвочых пакорпацца ў градзе ды яшчэ ў кароткіх сукентах і на шпільках можна было пералічыць на пальцах. Сярод вядомых беларусак былі заўважаныя Ларыса Грыбалёва, ўдзельніцы гурта «Топлес» і вядучая Ганна Бонд. Апошняя, праўда, бландзінкай зяўляецца хіба што ў душы. Але чарнявая Ганна таксама пасадзіла кветачку. Журналісты «НН» запыталіся ў прыгажуняў пра тое, ці не даецца ім у знакі стэрэатып пра бландынак-дурнічак.

Суздальцаў пра візіт Пуціна

01.06.2012
Суздальцаў пра візіт Пуціна „Атрымліваецца вельмі дзіўная рэч. Беларусь вельмі актыўна карыстаецца з паслугаў інтэграцыі, карыстаецца рынкам, доступам да расейскай нафты, але нічога не дае ўзамен. Беларусы толькі бяруць і нічога не даюць, гэта пачынае вельмі моцна раздражняць Маскву" - мяркуе Андрэй Суздальцаў.

Радасць і трывога

31.05.2012
Радасць і трывога Без гісторыі не пабудуеш будучыні. А будаваць яе, як вядома, -- маладым. Сёння ў беларускіх школах празвінеў апошні званок. Больш за 150 000 вучняў 9 і 11 класаў развіталіся са школаю. З якімі пачуццямі ўступаюць у дарослае жыццё ўчорашнія школьнікі? Нашыя карэспандэнты пабывалі на ўрачыстасці ў берасцейскай школе № 13. belsat.eu

Назбіралі на Статут

31.05.2012
Назбіралі на Статут Усё бліжэй да вяртання на радзіму Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Сродкі на набыццё ў маскоўскага калекцыянера рэдкай кнігі пачала збіраць грамадскасць. Пазней з прапановаю ахвяраваць дзеля гісторыі звярнуўся да камерцыйных банкаў Нацбанк. І ўрэшце супольнымі высілкамі беларусы сабралі патрэбную суму. belsat.eu

Час беларускіх жанчын

31.05.2012
Час беларускіх жанчын Тым часам жонкі і дочкі ахвяраў цяперашняга рэжыму сталіся прататыпамі гераіняў новай замежнай пастаноўкі стваральніка менскага "Свабоднага тэатру". "Час жанчын" -- як і кожны спектакль Мікалая Халезіна -- прыцягнуў да сябе ўвагу задоўга да паказу. Прэмера песы ў польскай сталіцы адбудзецца праз дзевяць дзён.

Чарговае брыдкаслоўе

31.05.2012
Чарговае брыдкаслоўе Аўтара жарту "Мусарок" Івана Амельчанку пакінулі за кратамі. Учора -- пасля 15 дзён адседкі -- маладзён меў выйсці на свабоду, аднак сёння ў сталічным судзе Маскоўскага раёну Амельчанку зноў далі арышт, гэтым разам на 10 дзён. belsat.eu

Не -- прэзідэнцкаму лобінгу

31.05.2012
Не -- прэзідэнцкаму лобінгу Візіт расейскага прэзідэнта выклікаў занепакоенасць і ў беларускіх эколагаў. Менавіта таму, што з прыездам Пуціна маюць вырашыцца апошнія пытанні, датычныя пабудовы першай беларускай АЭС. З гэтай нагоды грамадскае абяднанне "Экадом" разам з шэрагам экспертаў перадало ў расейскую амбасаду адмысловы зварот. belsat.eu

Эканамічная гульня Пуціна

31.05.2012
Эканамічная гульня Пуціна Хоць і іншых пытанняў, якія чакаюць вырашэння, -- шмат. Сярод іх -- крэдыт для нашай краіны ад ЕўрАзЭс, прыватызацыя буйных беларускіх прадпрыемстваў і будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Яны, бадай асноўныя у эканамічным блоку падчас перамоваў двух прэзідэнтаў. Аднак эксперты сумняваюцца, што гэтыя пытанні развяжуцца на ўмовах, выгадных для Беларусі. belsat.eu

Пуцін у Беларусі

31.05.2012
Пуцін у Беларусі Уладзімір Пуцін хоць і са спазненнем, але прыбыў у беларускую сталіцу. Першым дзяржаўным візітам новаабраны прэзідэнт дэманструе свае замежнапалітычныя прыярытэты. Галоўны з якіх -- інтэграцыя на постсавецкай прасторы. Як жа ў Беларусі сустрэлі расейскага кіраўніка? belsat.eu

"Крамбамбуля" 11

31.05.2012
Крамбамбуля 11 Гурт «Крамбамбуля», чые канцэрты забароненыя ў Беларусі, апошнімі тыднямі прэзэнтаваў сваю новую праграму «Драбадзі-драбада» на канцэртах за мяжой. Прапануем вашай увазе поўны відэазапіс канцэрту, які адбыўся 9 траўня ў Празе ў клюбе «Matrix».

"Крамбамбуля" 10

31.05.2012
Крамбамбуля 10 Гурт «Крамбамбуля», чые канцэрты забароненыя ў Беларусі, апошнімі тыднямі прэзэнтаваў сваю новую праграму «Драбадзі-драбада» на канцэртах за мяжой. Прапануем вашай увазе поўны відэазапіс канцэрту, які адбыўся 9 траўня ў Празе ў клюбе «Matrix».

"Крамбамбуля" 9

31.05.2012
Крамбамбуля 9 Гурт «Крамбамбуля», чые канцэрты забароненыя ў Беларусі, апошнімі тыднямі прэзэнтаваў сваю новую праграму «Драбадзі-драбада» на канцэртах за мяжой. Прапануем вашай увазе поўны відэазапіс канцэрту, які адбыўся 9 траўня ў Празе ў клюбе «Matrix».

"Крамбамбуля" 8

31.05.2012
Крамбамбуля 8 Гурт «Крамбамбуля», чые канцэрты забароненыя ў Беларусі, апошнімі тыднямі прэзэнтаваў сваю новую праграму «Драбадзі-драбада» на канцэртах за мяжой. Прапануем вашай увазе поўны відэазапіс канцэрту, які адбыўся 9 траўня ў Празе ў клюбе «Matrix».
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]