Арганізатары фан-зоны «Еўра-2012» у Харкаве паказалі публіцы ўласную жывёліну-прадказальніка. Украінскім «Паўлем» (гэтак звалі нямецкага васьмінога, які беспамылкова прадказваў вынікі футбольных матчаў) стаўся тхор Фрэд. Фрэд -- не адзіная жывёліна, што паспрабуе прадказаць вынікі гульняў. У Кіеве гэтыя функцыі выконвае кабан, а ў Кракаве -- сланіха. Тхор Фрэд будзе выбіраць паміж двума міскамі з ежаю, каля кожнай з якіх будуць сцягі тых камандаў, што сустракаюцца на футбольным полі.
Зарэгістраваны ў Латвіі Інстытут беларускай гісторыі і культуры (ІБГіК) мае намер спрыяць стварэнню ў Беларусі таварыстваў аматараў беларускай гісторыі. Пра гэта заявіў дырэктар інстытуту Віктар Яўмененка. Ён паведаміў, што Інстытут беларускай гісторыі і культуры -- гэта грамадская непалітычная і некамерцыйная арганізацыя, зарэгістраваная ў Латвіі 28 сакавіка 2012 г. Сваёй мэтаю яна ставіць вывучэнне і прапаганду беларускага народу і яго гісторыі. У той жа час, адзначыў Яўмененка, сябры арганізацыі маюць намер актыўна дзеяць і на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, спрыяць стварэнню ў рэгіёнах краіны таварыстваў аматараў беларускай гісторыі.
Самая крэатыўная на сённяшні дзень арганізацыя -- моладзевае крыло кампаніі "Гавары праўду!", "Змена", -- правяла чарговую дзёрзкую акцыю. Тым жыхарам сталіцы, якія не трымаюць рукУ на пульсе часу, зменаўцы ўручылі ўсё неабходнае, каб стаць сучаснымі адукаванымі людзьмі. Якую важную праблему закранулі моладзевыя актывісты гэтым разам? belsat.eu
Дзіцячы экалагічны фестываль творчасці ды развіцця "Зялёны тыдзень" распачаўся сёння ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў". Арганізацыі імпрэзы запэўніваюць, што пасля наведвання фестывалю дзеці атрымаюць не толькі карысныя экалагічныя веды, але і новых сяброў, добры настрой, а таксама ўсмешкі на тварах. belsat.eu
Расея можа абвесціць Беларусі другую малочную вайну. Ужо сёння расейскія вытворцы малака патрабуюць забараніць на паўгода ўвоз некаторых малочных вырабаў з Беларусі. Саюзных калегаў вінавацяць у дэмпінгу -- наўмысным заніжэнні цаны. Аднак ці пагодзіцца расейскі ўрад на прапановы сваіх малочнікаў? belsat.eu