Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Турнір па беларускай мове

26.05.2012
Турнір па беларускай мове Турнір па беларускай мове сярод вучняў 3-х класаў мінскай гімназіі № 29, які адбыўся 24 траўня 2012 года. Не спяшайцеся з ацэнкамі: гэтыя дзеткі - вучні рускамоўнай школы, якія родную мову чуюць хіба пару гадзінаў на тыдзень на занятках. Аднак іх бацькі разам з кіраўніцтвам школы вырашылі крыху змяніць сітуацыю і зладзілі вучням свята беларускай мовы. Падрабязнасці чытайце на нашым сайце nn.by

Габрэі ў Адэсе. Анонс

25.05.2012
Габрэі ў Адэсе. Анонс Фільм з цыклу Белсату "Тэра постсаветыка" Габрэі ў Адэсе. У эфіры 28.05, 20:30

Маю права. Анонс

25.05.2012
Маю права. Анонс Праграма Белсату "Маю права". У эфіры па серадах, а 21:25

Асабісты капітал. Падпрацоўка на лета. Анонс

25.05.2012
Асабісты капітал. Падпрацоўка на лета. Анонс Праграма Белсату "Асабісты капітал" 29.05, а 21:25: падпрацоўка на лета. Хто адкажа за пашкоджаннае аўта на кепскіх дарогах? Першыя крокі ўласнага бізнэса.

Прыватная калекцыя. Наста Някрасава. Анонс

25.05.2012
Прыватная калекцыя. Наста Някрасава. Анонс Праграма Белсату "Прыватная калекцыя" запрашае наведаць Насту Някрасаву. У эфіры праграма 28 траўня, 21:25

Прэм'ера Быкава ў Канах

25.05.2012
Прэм'ера Быкава ў Канах У Канах -- сталіцы кінематаграфіі -- пабачылі фільм "У тумане", зняты паводле аповесці Васіля Быкава. Рэжысёр карціны Сяргей Лазніца галоўнаю тэмаю стужкі называе такі стан чалавека, калі той нічога не можа зрабіць. А што зрабіў з гледачамі фільм, зняты нарадзінцам Беларусі?

Беларускае жыццё

25.05.2012
Беларускае жыццё Жыццё беларусаў паказалі ў літоўскай сталіцы. На вулічнай экспазіцыі можна пабачыць розныя ракурсы беларускай рэчаіснасці. Выстава прэзентуе здымкі прафесійных фотажурналістаў, якія прынялі ўдзел у конкурсе "Прэс-фота Беларусі -- 2012". Арганізавалі імпрэзу беларускія студэнты пры падтрыманні гарадскіх уладаў Вільні.

Рэферэндум супраць несправядлівасці

25.05.2012
Рэферэндум супраць несправядлівасці Заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы для правядзення мясцовага рэферэндуму перадалі ў выканкам Смалявічаў актывісты кампаніі "Гавары праўду!" разам з жыхарамі гораду і раёну. Галоўнае пытанне, якое мае быць вынесенае на народнае абмеркаванне: "Ці згодныя вы з размяшчэннем на тэрыторыі Смалявіцкага раёну Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку?". belsat.eu

Дэпутацкая сеча

25.05.2012
Дэпутацкая сеча Бойка да крыві... праз мову. Грандыёзнаю калатнечаю ў Вярхоўнай Радзе Украіны скончыліся дэбаты пра мову. Законатворцы з "Партыі рэгіёнаў" прапанавалі павысіць статус расейскай мовы на рэгіянальным узроўні. Паводле ж апазіцыі, гэта дэ-факта будзе азначаць увядзенне другой дзяржаўнай мовы і ліквідацыю ўкраінскай. Каб абараніць "рідну мову", парламентарыі кінуліся ў бой. belsat.eu

Тэрарызм па-беларуску

25.05.2012
Тэрарызм па-беларуску Чарговага тэрарыста злавілі беларускія праваахоўнікі. Напярэдадні ў Жлобіне пры спробе нападу на міліцыянтаў яны затрымалі чалавека ў масцы з надпісам на арабскай мове. Ён кінуў у будынак аддзелу міліцыі бутэльку з "кактэйлем Молатава", але тая не выбухнула. belsat.eu

Каб не было лішняй рыторыкі

25.05.2012
Каб не было лішняй рыторыкі Эканамічнымі, навукова-тэхнічнымі ды палітычнымі дасягненнямі ўжо трэці дзень хваліцца Беларусь перад прадстаўнікамі расейскіх і саюзных медыяў. Але традыцыйны прэс-тур сёлета меў асаблівасць -- Аляксандр Лукашэнка не сустрэўся з расейскімі журналістамі. Чаму? belsat.eu

Кошты растуць

25.05.2012
Кошты растуць Інфляцыя ад пачатку года дасягнула ўжо 8 %. Такія звесткі падае Нацыянальны статыстычны камітэт паводле стану на 22 траўня. За тры тыдні гэтага месяца кошты ў сярэднім выраслі на 1,1 %. belsat.eu

Не змаглі

25.05.2012
Не змаглі Дзе заканчваецца ўплыў беларускага прэзідэнта, там айчынныя пераможцы становяцца пераможанымі. Беларускі гурт "Litesound" не прайшоў у фінал міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне", што праходзіць сёлета ў Азербайджане. Песня "Мы -- героі", паводле журы і тэлегледачоў з дваццаць адной краіны, не вартая не толькі таго, каб стаць еўрапейскім хітом, але нават каб яшчэ раз прагучаць у бакінскай канцэртнай зале. Песня, выканаўцы ці палітычны імідж? Што зноў перашкодзіла беларусам скарыць Еўропу? belsat.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]