Міліцыянты схапілі журналістаў пасля таго, як тыя запісалі інтэрвю з праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам. Алесь Любянчук паспеў паведаміць па тэлефоне, што яны ў Ленінскім РУУСе. „Затрымлівалі шэсць чалавек, прычым пяць з іх былі ў цывільным. Журналістаў завялі ў машыну, я спрабаваў пагутарыць з міліцыянтамі, яны адмаўляліся прадстаўляцца", - распавядае Андрэй Бандарэнка, што стаў відавочцам затрымання.
Міліцыянты схапілі журналістаў пасля таго, як тыя запісалі інтэрвю з праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам. Алесь Любянчук паспеў паведаміць па тэлефоне, што яны ў Ленінскім РУУСе. Аднак у Ленінскім РУУСе заяўляюць, што журналістаў да іх не прывозілі. Таксама адмаўляюць факт затрымання журналістаў і ў Кастрычніцкім РУУСе, на тэрыторыі якога схапілі нашых калегаў. Тэлефон Любові Лебедзевай не даступны.
«Якія санкцыі? Па-першае, адкрываецца справа за перавышэнне службовых паўнамоцтваў або, магчыма, калі браць разгон міліцыянтамі ў 2010 годзе дэманстрацыі, гэта можа расцэньвацца як утрыманне ўлады неканстытуцыйным спосабам -- можна трактаваць як пасобнікаў, -- гаворыць Алег Волчак. -- Гэта -- да 25 гадоў пазбаўлення волі, прадугледжанае нават смяротнае пакаранне. Усё залежыць ад таго, якім будзе следства, ці будзе яно незалежнае і ці будзе незалежны парламент, які здолее правесці разбіральніцтвы».
Акруговы суд у Кракаве паставіў кропку ў справе 25-гадовай даўніны. Чатыры былыя польскія міліцыянты, якія збівалі мірных дэманстрантаў у далёкім 1987 годзе, атрымалі абвінаваўчыя выракі. Чаму важна, каб нават праз чвэрць стагоддзя былі пакараныя выканаўцы злачынстваў недэмакратычнай сістэмы? belsat.eu
Удзел у мітынгу ў Расеі мае стаць вельмі дарагім заняткам. Штрафы могуць вырасці ў сотні разоў і сягнуць нават 10 тысяч долараў у эквіваленце. Адпаведны закон аб шматразовым павелічэнні штрафаў за парушэнне парадку правядзення мітынгаў у першым чытанні зацвердзіла Дзяржаўная дума. «За» прагаласавала толькі фракцыя «Единая Россия». Але гэтага было дастаткова. belsat.eu
Менш як праз гадзіну ў Баку стартуе першы паўфінал конкурсу Еўрабачання. Прадстаўнікі Беларусі -- гурт «Litesound», які мае выступаць праз 2 дні -- ужо прыцягнулі да сябе ўвагу. Але не самую лепшую: у медыях зявіліся паведамленні пра бойку музыкаў міжсобку. Чаму скандаляць беларускія канкурсанты і якія агульна-палітычныя праблемы можна прасачыць за шырмаю «Еўрабачання»? belsat.eu
"Эканамічныя санкцыі -- ганьба для Еўропы", "Дзе тваё сумленне, Івашкевіч", а таксама "Мы супраць санкцыяў!". Перад будынкам савецкага суда сталіцы прайшла сёння паўнавартасная дэманстрацыя. Каля двух дзясяткаў працаўнікоў Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу прыехалі падтрымаць сваю калегу. Марыну Цыбліенку абурыла заява апазіцыйнага палітыка Віктара Івашкевіча. Справа скончылася ў судзе. Вінаватага ў еўрапейскіх санкцыях -- знайшлі. belsat.eu