Сталіца Беларусі стане хакейнаю сталіцаю свету. Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакею на пасяджэнні ў Хельсінкі зацвердзіў Менск месцам правядзення чэмпіянату свету ў 2014г. І хоць старшыня федэрацыі заклікаў пакінуць спорт убаку ад палітыкі, аднак нават на Кангрэсе федэрацыі гарачых палітычных дыскусіяў пазбегнуць не ўдалося.
Віцебская міліцыя затрымала Алену Каваленку за надпіс "Свабоду Сяргею Каваленку!" ля будынку суда, дзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі палітвязня. Ягоную жонку і яшчэ двух чалавек, што прыйшлі падтрымаць асуджанага, але на асфальце нічога не пісалі, будуць судзіць 30 траўня за "дробнае хуліганства". На сённяшнім жа судовым паседжанні не прагучала станоўчага рашэння і ў справе самога Сяргея Каваленкі.
Што абяднае беларускую апазіцыю? Гэтае даўно ўжо рытарычнае пытанне цягам тыдня зноў стала надзвычай актуальнае. Пакуль так званая "шасцёрка" апазіцыйных партыяў і грамадскіх арганізацыяў абмяркоўвае варыянты ўдзелу ці не ўдзелу ў парламенцкіх выбарах, да справы абяднання апазіцыі далучыліся афіцэры ў адстаўцы.
За першыя чатыры месяцы года абём вытворчасці вырас на 7,5 % у параўнанні з гэткім жа перыядам летась, рапартуе Нацыянальны статыстычны камітэт. Аднак яго ж звесткі сведчаць, што ўсё больш прадукцыі застаецца на складах. На пачатак траўня нерэалізаваных тавараў было амаль на 20 трлн беларускіх рублёў.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва "Moodys" захавала негатыўны прагноз для банкаўскай сістэмы Беларусі. Эксперты лічаць, што здольнасць кіраўніцтва краіны фінансаваць выдаткі зніжаецца, а магчымасць атрымаць новыя крэдыты -- абмежаваная. З-за пагаршэння дачыненняў з Захадам нашая краіна становіцца яшчэ больш залежная ад Расеі з гледзішча крэдытаў.
"Наша Ніва" распачынае серыю гутарак з жыхарамі краінаў-суседак Беларусі, якія ўвайшлі ў Еўрасаюз. Ці ўтульна ім жывецца пад брусэльскім крылышкам? Наша пятая гераіня - ураджэнка Беларусі Вольга Гардзейчык, філолаг, журналіст, грамадскі дзеяч. На пачатку 90-х гадоў яна імкліва ўлілася ў вір «адраджэнскай дзейнасці». Ад моманту ўзнікнення і да закрыцця працавала на адзіным беларускамоўным «Радыё 101,2» у Мінску (зачыненым у 1996 годзе). А ў канцы 90-х — выйшла замуж за польскага журналіста і пераехала ў Польшчу на ПМЖ.
На проходящем в Хельсинки и Стокгольме чемпионате мира по хоккею сборная Беларуси завершила выступление после группового этапа, одержав в семи матчах лишь одну победу и заняв в общей таблице 14-е место среди 16 команд. Одним из слабых мест в игре нашей сборной многие назвали неумение забивать буллиты — имея две возможности, белорусы не воспользовались ни одной. В связи с этим корреспонденты БелаПАН отправились на тренировку хоккейной команды «Юность-Минск», в ходе которой 16-летние хоккеисты показали и рассказали, как на самом деле нужно забивать буллиты.
Шэсце людзей у залацістых скафандрах і канцэрт гурта «NRM» -- гэта складнікі адной мастацкай акцыі. «Гэтая імпрэза адсылае да самых старажытных традыцыяў у гісторыі чалавека, дзе сонца віталася як сімвал надзеі, чагосьці новага, адраджэння. Мы хочам, каб беларусы выйшлі сустрэць сваё сонца», -- гаворыць Ігар Знык, адзін з прадзюсараў канцэрту.