Беларусь ці Казахстан? Увесь тыдзень захоўвалася інтрыга: якую краіну Уладзімір Пуцін абярэ для свайго першага замежнага візіту ў якасці новаабранага прэзідэнта? Сёння сам Аляксандр Лукашэнка заявіў: кіраўнік Крамля найперш наведае Менск. Галоўны вектар расейскай палітыкі такім чынам усё больш відавочны.

Эканаміст Сяргей Чалы мяркуе, што не варта апасацца аднамаментнага рэзкага падвышэння коштаў на мяса, малако і хлеб. „У нас пастаўленая задача адміністратыўнага стрымлівання росту коштаў, каб інфляцыя была меншая і ўклалася ў прагнозы. Відавочна, што гэты рост „размажуць" на некалькі месяцаў -- на адзінкі адсоткаў" - мяркуе эксперт.
Каля 10 тыс. навабранцаў адправяцца на службу ў беларускае войска. Агулам гэтаю вясною праз прызыўныя камісіі прайшлі 70 тыс. чалавек, з іх 30 тыс. атрымалі адтэрмінаванне. Не сакрэт, што значная частка маладзёнаў спрабуе ўхіліцца ад праходжання тэрміновай службы. Ці хочуць беларусы служыць у войску? З гэтым пытаннем журналісты «Белсату» звярнуліся да маладых менчукоў.