Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Гульні скончыліся

15.05.2012
Гульні скончыліся Вялікі спорт -- вялікая параза. Правалам для зборнай Беларусі закончыўся сёлетні чэмпіянат свету па хакеі. Нашыя спартоўцы вяртаюцца дамоў з сумным вынікам: толькі адна перамога, над зборнаю Казахстану, якая ніколі не ўваходзіла ў эліту сусветнага хакею. Усе астатнія гульні скончыліся паразаю, у тым ліку і сённяшні двубой з камандаю Канады. Чаму ж зазнае паразы прэзідэнцкі спорт? belsat.eu

Суздальцаў пра "рытуальны візіт" Пуціна

15.05.2012
Суздальцаў пра рытуальны візіт Пуціна „І Астане, і Менску хацелася б, каб у першую чаргу прыехаў да іх. Гэта, у першую чаргу, сімвалічная рэч і прызначаная ў большай ступні дзеля ўнутранага палітычнага рынка" - падкрэслівае маскоўскі палітолаг Андрэй Суздальцаў.

Спартовы агляд

14.05.2012
Спартовы агляд СОРАМ ПРАЦЯГВАЕЦЦА Пасля таго як Беларусь прагуляла Славаччыне, а Францыя нечакана нанесла паразу Швейцарыі, нашая каманда адкацілася на трывалае перадапошняе месца ў «хельсінскай» падгрупе, падняцца з якога магла дазволіць перамога над «трохкаляровымі» ў сённяшнім матчы. belsat.eu

Вясна ў Парыжы

14.05.2012
Вясна ў Парыжы «Вясну і надзею Гасподзь стварыў у адзін і той жа дзень», -- сказаў Бэрн Ўільямз. Згодныя з гэтым выказваннем і жыхары Парыжу. І хаця надворе ў французскай сталіцы цяпер не такое файнае, як у Беларусі, вясна і надзея там -- на кожным твары і ў кожным сэрцы. belsat.eu

Музычная «паўза»

14.05.2012
Музычная «паўза» Чарговае пашырэнне «чорных спісаў». Гэтым разам, не палітычных, а музычных. Генпракуратура забараніла правядзенне ў Менску канцэрту шведскага гурта «Marduk», які павінен быў адбыцца 22 траўня ў клубе «Re:Public». Таксама не застаўся па-за ўвагай пракуратуры і выступ музыкаў вядомага расейскага гурта «Ленинград», які адбудзецца ў сталіцы ўжо ў гэтую пятніцу. belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

14.05.2012
Агляд падзеяў замежжа КРЫВАВЫЯ СУТЫКНЕННІ У Сірыі новыя сутыкненні паўстанцаў і ўрадавых войскаў. Уначы войскі Башара аль-Асада пачалі абстрэл гораду аль-Растан. У выніку загінулі каля трох дзясяткаў чалавек. belsat.eu

Дамовіцца не атрымалася

14.05.2012
Дамовіцца не атрымалася Рознагалоссі грэцкіх палітыкаў пакуль пераважаюць над неабходнасцю фармавання ўраду. Перамовы прэзідэнта Грэцыі ды трох вядучых партыяў пакуль скончыліся правалам. Відавочна, што хуткага развязання праблемаў краіны чакаць не варта. Аднак, што горш, крызіс у Грэцыі негатыўна ўплывае і на іншыя палітычныя сілы ў Еўразвязе. belsat.eu

Паміж молатам і кавадлам

14.05.2012
Паміж молатам і кавадлам Юлія Цімашэнка застаецца асуджанай. Улады Украіны маюць яшчэ час, каб выправіць сітуацыю. Такія сігналы накіроўвае Еўразвяз. Шэраг палітыкаў краінаў ЕЗ заявілі пра байкот «Еўра-2012». Агульнага рашэння пра байкот чэмпіянату ва Украіне няма. Але такая пагроза для ўкраінскіх уладаў існуе. belsat.eu

Заўтра Дзень сям'і

14.05.2012
Заўтра Дзень сям'і Колькі ў Беларусі ўдалых шлюбаў? І як сёння выглядае класічная беларуская сямя? Напярэдадні Дня сямі адказы на гэтыя пытанні падсумавалі ва ўпраўленні гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. belsat.eu

ЕўрАзЭС крытыкуе Менск

14.05.2012
ЕўрАзЭС крытыкуе Менск Візіт Назарбаева ў Беларусь не застаўся па-за ўвагаю крэдытораў беларускай эканомікі з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Напярэдадні нефармальнага саміту краінаў СНД, які заўтра стартуе ў Маскве, Менску нагадалі пра абавязкі выставіць на распродаж дзяржаўныя прадпрыемствы і раскрытыкавалі планы ўладаў падняць заробкі. belsat.eu

Аўтарытарныя саюзнікі

14.05.2012
Аўтарытарныя саюзнікі belsat.eu Афіцыйны Менск прымае высокіх гасцей. Сёння завяршыўся афіцыйны візіт кіраўніка Казахстану ў Беларусь. Наступным Беларусь мае наведаць Уладзімір Пуцін. Як паведамляюць расейскія медыі, менавіта Менск ён абраў для свайго першага замежнага візіту у якасці прэзідэнта Расеі. Што стаіць за дыпламатычным прарывам?
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]